Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
18.04.2008 На "працэс 14-ці" прыйшлі актывісты БРСМ (аднаўляецца)
Заля пасяджэньняў суду Цэнтральнага раёну Менску напоўненая, у яе ўвайшлі падсудныя, іх родныя, моладзевыя актывісты, палітыкі Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык і іншыя.
17.04.2008 У Менску працягваецца "Працэс 14-ці"
У судзе Цэнтральнага раёну Менску працягваецца суд над удзельнікамі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня. Сачыце за абнаўленьнямі.
16.04.2008 Рада Эўропы заклікае да санкцый супраць Беларусі
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. У галасаваньні ўдзельнічала 69 дэлегатаў. За рэзалюцыю выказаліся 56 удзельнікаў галасаваньня, 11 чалавек прагаласавалі супраць і 2 чалавекі ўстрымаліся.
16.04.2008 У Менску ідзе суд па “Працэсу 14-ці” (аднаўляецца)
У судзе Цэнтральнага раёну сталіцы судзьдзя Алена Ільіна разглядае крымінальную справу па па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак ", па якой праходзяць 14 моладзевых актывістаў. Сёньня на лаве падсудных 10 чалавек: Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімер Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Антон Койпіш, Міхаіл Крываў і Тацяна Цішкевіч. Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука будуць судзіць пазьней, бо яны несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі справы. Андрэй Кім абвінавачваецца адразу па двух крымінальных артыкулах за дзьве акцыі прадпрымальнікаў - 10 і 21 студзеня.
15.04.2008 Зьміцер Лісеенка асуджаны на 10 гадоў
10 гадамі пазбаўленьня волі пакараны актывіст партыі "Грамада" Зьміцер Лісеенка. Яго абвінавацілі ў тым, што ён захоўваў наркотыкі і фальшывыя грошы.
14.04.2008 Сяргея Парсюкевіча будуць судзіць 22 красавіка
У панядзелак стала вядома, што крымінальны суд над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка, паведаміла «НН» адвакатка Вера Страмкоўская. Працэс пачнецца ў Маскоўскім судзе сталіцы а 12 гадзіне, судзьдзём прызначаны Уладзімер Аўдзеенка.
14.04.2008 Дата пачатку судовага паседжаньне па справе Сяргея Парсюкевіча зноўку невядомая
Пра гэта БелаПАН паведаміла яго адвакат Вера Страмкоўская. Раней зазначалася, што працэс прызначаны на 16 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы.
11.04.2008 «Працэс 14-ці» ператвараецца ў «працэс 10-ці»
Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука, якія праходзяць па крымінальнай справе за вулічныя маніфэстацыі 10 студзеня, ня будуць судзіць 16 красавіка разам з іншымі паплечнікамі. Справа ў тым, што гэтая чацьвёрка несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі і перанесьлі. Дата судовага паседжаньня па гэтых актывістах пакуль ня вызначаная.
10.04.2008 Новыя крымінальныя справы супраць маладафронтаўцаў?
На актывістаў моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» — Насту Палажанку й Аляксея Янушэўскага за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі заведзеныя новыя крымінальныя справы паводле 193.1 артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі, паведамляе "Наша ніва".
09.04.2008 Уносяцца зьмены і дапаўненьні ў крымінальнае заканадаўства
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння прыняла ў першым чытанні змяненні ў Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы.
08.04.2008 У Полацку абвешчаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да моладзевай актывісткі Касі Салаўёвай.
Суддзя Марозава абвінаваціла яе ў парушэньні артыкула 193.1. Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (пазазаконная арганізацыя дзейнасьці або дзейнасьць ад імя незарэгістраванага грамадскага аб’яднаньня). Нягледзячы на пратэст міжнароднай грамадскасьці і беларускіх грамадскіх арганізацый Касю Салаўёву пакаралі
08.04.2008 Прысуд па справе Касі Салаўёвай будзе абвешчаны ў 17-30
Сёньня ў Полацкім гарадзкім судзе разглядаецца крымінальная справа моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай, якую абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт".
08.04.2008 Полацак: у чаканьні прысуду
Неўзабаве ў гарадскім судзе Полацку будзе абвешчаны прысуд па крамінальнай справе моладзевай актывісткі Касі Салаўёвай, якая абвінавачваецца ў парушэньні артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу РБ. У часе судовага перапынку Кася Салаўёва атрымала позву зьявіцца ў пракуратуру на допыт па новай крымінальнай справе.
08.04.2008 Кася Салаўёва: “Пры гэтай уладзе беларуская мова можа ператварыцца ў латынь”
11-20 У сваім слове Кася Салаўёва патлумачыла суддзі свой удзел у незарэгістраваным “Маладым фронце” жаданьнем браць удзел у адраджэньні беларускай мовы і культуры. Яна нагадала у судзе, што пры гэтай уладзе беларуская мова можа ператварыцца ў латынь.
08.04.2008 Пачаўся суд над Касяй Салаўёвай
13.20. Паплечнікам мітынгоўцаў удалося утварыць жывы ланцуг, каб пасадзіць удзельнікаў акцыі ў аўтамабіль, які адразу зьехаў ад будынку суду. Атрымалася, што ў падагнаны аўтазак не было каго садзіць. (Радыё ”Свабода”)
13-06. Прысуд Касі Салаўёвай будзе абвешчаны ў 17-30. У судзе перапынак да гэтага часу. Каля будынку суда пяцёра актывістаў селі на зямлю. Каля іх амапаўцы і моладзь, якая спрабуе абараніць хлапцоў і адвесці ў бяспечнае месца. Тым часам да людзей пад’ехаў аўтазак. Міліцыя вырашае, якім чынам затрымаць актывістаў, сярод якіх адзін з братоў Шылаў. Кажуць, што затрыманы Аляксей Янушэўскі.










