Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
22.05.2021 "Яны паводзілі сябе не агрэсіўна. Ды і наогул, яны ж дзеці". У судзе працягваецца допыт сведкаў па "справе студэнтаў"
Суд Савецкага раёну на выяздням пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разгляд крымінальнай "справы студэнтаў" па ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
21.05.2021 Заява аб прызнанні Яраслава Бурака і Дзмітрыя Харса палітычнымі зняволенымі
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
21.05.2021 Адкаменціў чужы камент з абразай амапаўца: пракурор просіць паўтары гады "хатняй хіміі"
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 21 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы 46-ці гадовага Андрэя Думанскага, якога абвінавачваюць у абразе супрацоўніка АМАПу
21.05.2021 "Навучаў для ўдзелу ў беспарадках". У Мінску судзяць мужчыну за відэаролікі на Youtube пра зброю і боепрыпасы
У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядаецца справа супраць 31-гадовага ютуб-блогера Аляксея Міхалкевіча паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293.
21.05.2021 "Я ўпэўненая, што людзям на волі пацяжэй". Гісторыя палітзняволенай Ірыны Шчаснай: лісты, турма, салідарнасць і сям'я
У Магілёве працягваецца суд над актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" і Паўлам Севярынцам. Сярод абвінавачаных — сем чалавек, усе яны прызнаныя палітвязнямі. Сёння ўспамінаем пра адзіную дзяўчыну, якая праходзіць па гэтай справе — Ірыну Шчасную.
21.05.2021 Заява беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу супрацоўнікаў TUT.BY
18 траўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў прыйшоў з ператрусамі ў рэдакцыю, рэгіянальныя структуры, да журналістаў і рэдактараў найбольш папулярнага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY. Адбыліся ператрусы таксама ў рэдакцыях сумежных бізнесаў.
21.05.2021 "Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам.
21.05.2021 Допыты па крымінальнай справе “Вясны” не спыняюцца і дагэтуль
Да гэтага часу ў розных гарадах следчыя працягваюць допыты сябраў праваабарончага цэнтра “Вясна”, журналістаў, грамадскіх актывістаў і проста грамадзян, якія звярталіся па дапамогу да праваабаронцаў.
20.05.2021 "Было адчуванне: яшчэ трохі і мяне павядуць на расстрэл". Пра што сведчаць прадстаўнікі ВНУ па "справе студэнтаў"
19 і 20 траўня суд Савецкага раёну працягваў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 10 студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы сталічных вну.
20.05.2021 Працяг "справы TUT.BY" і новыя затрыманні. Хроніка пераследу за 20 траўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
20.05.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 8 палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
20.05.2021 Вынесены прысуд актывісту і краязнаўцу Уладзіміру Гундару, якога звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце"
Брэсцкі абласны суд 20 траўня абвясціў прысуд вядомаму актывісту з Баранавічаў Уладзіміру Гундару.
20.05.2021 Культурную менеджэрку асудзілі на тры гады калоніі за допісы "ВКонтакте" пра міліцыянтаў
Мінскі гарадскі суд 20 траўня асудзіў да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса 29-гадовую менеджэрку ў сацыяльна-культурнай сферы Мію Міткевіч.
20.05.2021 Мінск: па пяць гадоў пазбаўлення волі – паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу
У судзе Маскоўскага раёну Мінска вынесеныя прысуды Паўлу Аўчараву і Эмілю Гусэйнаву.
20.05.2021 Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Ірыны Палянінай па арт. 369 і 295 КК
Пастаўскі раённы суд асудзіў 49-гадовую Ірыну Паляніну на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў: паводле арт. 369 жанчыну прысудзілі да абмежавання волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паводле арт. 295 — на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі.










