Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
10.06.2008 Па справе РНЕ дапытваюць тых, каму пагражалі фашысты
Ва ўпраўленьне КГБ па Віцебскай вобласці выкліканыя сябар Сойму КХП БНФ Ян Таўпыга і ягоны аднапарт Ян Дзяржаўцаў, якія паўгады таму атрымалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскага аддзяленьня “Рускага нацыянальнага адзінства”. 20 траўня гэтага года па фактах зьяўленьня ў Віцебску лістоў з пагрозамі ад імя РНЕ Камітэт дзяржбясьпекі узбудзіў крымінальную справу.
04.06.2008 Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека заклапочаная пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка. У пятніцу, 23 траўня 2008 трое службоўцаў КДБ уварваліся ў кватэру Свеціка ў Віцебску. На працягу дзевяці гадзін кватэра абшуквалася пад кіраўніцтвам старэйшага лейтэнанта КДБ. Падчас вобшуку КДБ канфіскаваў у Свеціка кампутар, друкаваныя матэрыялы датычныя правоў чалавека, а таксама сертыфікат ад Рады Еўропы. Пасля вобшуку Свецік быў дастаўлены ва Упраўленне КДБ Віцебскай вобласці, дзе яго дапытвалі на працягу дзвюх гадзін. Допыт здымаўся на відэа.
03.06.2008 Новыя допыты ў віцебскім КДБ
У абласную ўправу КДБ сёньня выклікалі актывістку Алену Залескую. Праз тэлефон яе запрасілі зьявіцца да сьледчага ў справе “лістоў ад “РНЕ”.
02.06.2008 Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай
29-30 траўня ў Доме правоў чалавека ў Вільні адбылася канфэрэнцыя “193-1: Бягучае становішча і шляхі пераадоленьня наступстваў”. Сустрэча, арганізаваная Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, была прысьвечаная праблеме крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі праваабарончых і іншых няўрадавых арганізацыяў Беларусі й замежжа, юрысты.
30.05.2008 Падсудны дабіваўся сабе найбольшага пакараньня
Адзін з мэтадаў дабраахвотнага лячэньня наркаманіі – патрапіць за краты. Юнак з Магілёву, які залежыў ад наркотыкаў, у судзе прасіў даць яму як мага большы тэрмін.
30.05.2008 “Гэтыя людзі прагнуць вясны ў Беларусі”
29 траўня ў сядзібе Партыі БНФ у Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі “Прага вясны. Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах”.
28.05.2008 Апошні падсудны ў "справе 14-ці": Я вярнуся ў Беларусь
Як камэнтуюць вынікі "працэсу 14-ці" самі яго ўдзельнікі і праваабаронцы?
28.05.2008 Вынесеныя новыя прысуды па працэсу 14-ці
27 траўня судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Валеры Есьман вынес прысуд тром удзельнікам акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 студзеня: Міхаілу Субачу і Паўлу Вінаградаву - па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў выпраўленчыя ўстановы, непаўнагадоваму Максіму Дашуку 1,5 году абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы.
26.05.2008 У Менску працягваецца працэс 14-ці
У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзяць абвінавачаных у крымінальнай справе, якую празвалі “справаю 14-ці”: Паўла Вінаградава, Максіма Дашука і Міхаіла Субача.
23.05.2008 «Працэс чатырнаццаці» перанесены
Паседжаньне ў «працэсе чатырнаццаці» перанесена на панядзелак, на 9:30 раніцы. Сакратар суду адмовіўся назваць журналістам прычыны пераносу паседжаньня, аднак, верагодна, гэтай зьвязана зь няяўкай сьведкаў.Крымінальная справа супраць чатырнаццаці маладзёнаў была заведзеная за вулічныя пратэсты падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.
22.05.2008 Разгляд "справы 14-ці" працягнецца 23 траўня
Працяг "справы 14" пачнецца заўтра раніцай у судзе Цэнтральнага раёна Мінску. Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука абвінавачваюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак" падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня ў сталіцы.
14.05.2008 Чарговы суд па “справе 14-ці”
Разгляд крымінальнай справы супраць Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука прызначаны на 23 мая.
08.05.2008 Студэнта ЕГУ Алега Грубіча не выпускаюць за мяжу
Студэнт 1 курсу факультэту Гісторыі Беларусі і культурнай антрапалогіі Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту Алег Гурбіч прыехаў з Вільні ў Менск на сьвяты, аднак выехаць назад ня здолеў. Памежнікі зьнялі яго з цягніка без тлумачэньня прычынаў і 5 гадзінаў прымусілі чакаць, пасьля чаго адправілі ў Менск для далейшага высьвятленьня абставінаў.
02.05.2008 Крымінальных дасье на прызыўнікоў усё болей
Нягледзячы на сур'ёзны перасьлед "ухілістаў", іхныя шэрагі толькі павялічваюцца.
02.05.2008 Таццяна КІМ: “У турэмным шпіталі рэжым яшчэ больш закрыты, чым у СІЗА”
Гэта была іх першая сустрэча. Пасля таго, як суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма да 18 месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і збіццё супрацоўніка ДАІ, Таццяна Кім больш не бачыла сына.










