Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

11.07.2008 Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце

За апошнія дні ў межах сьледзства па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску 4 ліпеня асаблівы ціск аказаны на актывістаў НДА і апазіцыйных партыяў. Па ўсёй Беларусі ідуць допыты і вобшукі. 10 актывістаў знаходзяцца за кратамі нягледзячы на тое, што ім не прад'яўляюць ніякіх абвінавачаньняў.

11.07.2008 10 ліпеня затрыманы актывіст Сяргей Высоцкі

Учора ў кватэры лідэра незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды Сяргея Высоцкага ў межах правядзеньня сьледзтва па крымінальнай справе аб выбуху ў Менску супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Нягледзячы на тое, што нічога падозранага знойдзена не было, сам ён быў затрыманы першапачаткова на 3 сутак.

11.07.2008 Human Rights Watch заклікае закрыць справу Андрэя Кіма

26 га чэрвеня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch накіравала факсам і Federal Express поштай заяву на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча наконт «працэсу 14 ці» і справы Андрэя Кіма.

10.07.2008 Арыштаваны Ігар Корсак зьбіраецца абвесьціць галадоўку

Сёньня заканчваецца 3 сутак з моманту затрыманьня Ігара Корсака. Паводле закону, сьледчыя маюць права ўтрымліваць затрыманых без прад’яўленьня абвінавачаньня 72 гадзіны. У выпадку, калі Ігара Корсака не выпусьцяць, ён абяцае распачаць галадоўку.

10.07.2008 22 ліпеня ў Менгарсудзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі па “Працэсу 14-ці”

Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца на прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска ад 22 красавіка, калі былі пакараныя 10 моладзевых актывістаў, абвінавачаныя па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.

10.07.2008 Улады лічаць МФ радыкальнай моладзевай групоўкай

У сераду ў Баранавіцкі РАЎС для дачы тлумачэньняў па выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня быў выкліканы моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня.

10.07.2008 Па справе аб выбуху ў Менску затрымана 5 чалавек

Многія электронныя сродкі масавай інфармацыі працягваюць паведамляць, што “ў рамках расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску затрыманыя 4 былыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Белы легіён”: Ігар Корсак, Сяржук Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі і Віктар Ляшчынскі.”

09.07.2008 Магілёўскае КДБ дапытала актывіста БНФ

Магілёўскае КДБ выклікала Зміцера Салаўёва з нагоды выбуха ў Менску 4 ліпеня падчас святочнага канцэрту.

08.07.2008 Па Беларусі ідуць арышты і ператрусы

Хваля ператрусаў і выклікаў у міліцыю пракацілася гэтымі днямі па краіне. Грамадзкіх актывістаў дапытваюць па справе менскага выбуху 4 ліпеня.

01.07.2008 Праваабаронцы патрабуюць адмены палітычнага артыкула

Намеснік старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Гацура перадала ў Падкамітэт па Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і ў Венецыянскую камісію Савета Еўропы заключэнне БХК аб неканстытуцыйнасці артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ.

26.06.2008 Да юрыста Эмануіла Зэльцэра дапусьцілі амэрыканскага ўрача

Незалежны амерыканскі ўрач дапушчаны да арыштаванага амерыканскага юрыста Эмануіла Зельцэра, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ Беларусі.

16.06.2008 Яшчэ аднаго актывіста дапыталі ў віцебскім КДБ

Па справе “лістоў ад РНЕ” на допыт у абласную ўправу КДБ сёньня выклікалі сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку.

12.06.2008 Справу аб палітычных мультфільмах не спынілі

Менская пракуратура прыпыніла крымінальную справу, распачатую ў 2005 годзе паводле фактаў пашырэньня ў інтэрнэце сатырычных мультфільмаў палітычнага зьместу.

12.06.2008 Пракуратура закрывае справу "Мультклуба"

Вінаватыя ня знойдзеныя. Сканфіскаваную ў журналістаў 27 сакавіка падчас ператрусаў аргтэхніку, абяцаюць вярнуць.

11.06.2008 Чарговы допыт у Віцебскім КДБ

9 чэрвеня віцебскага актывіста Яна Таўпыгу дапытвалі ў Віцебскай абласной управе КДБ больш за чатыры гадзіны. Сёньня сьледчы ізноў паклікаў яго на допыт па справе “лістоў ад “РНЕ”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства