Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
19.02.2009 Арцёма Дубскага будуць судзіць 3-га сакавіка
Судовы працэс над кіраўніком Асіповіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёмам Дубскім прызначаны на 3-га сакавіка.
18.02.2009 Валянцін Стэфановіч: “Адсутнасць альтэрнатыўнай службы ў Беларусі з’яўляецца прычынай для крымінальнага пераследу моладзі”
Ад 22 студзеня гэтага году ў жодзінскай турме адбывае пакаранне за ўхіленне ад аплаты штрафу Міхал Міхаленя, 26-гадовы жыхар вёскі Калінаўка, што на Любаншчыне. Суд Любанскага раёну на пачатку 2007 году асудзіў маладзёна да штрафу па ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэксу – за “наўмыснае ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”. Міхал Міхаленя адмовіўся выконваць службовы абавязак паводле сваіх рэлігійных перакананняў: ён прыняў іслам, а ў беларускім войску няма ўмоваў для службы мусульманаў.
11.02.2009 "Дамова з правасуддзем" у Беларусі не будзе перавышаць $60 тысяч
Кошт "дамовы з правасуддзем" у Беларусі будзе прызначаць дзяржаўны абвінаваўца. Яна ў эквіваленце не будзе перавышаць 60 тысяч долараў ЗША. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала.
06.02.2009 Генпракуратура закрыла дзьве крымінальныя справы супраць Анатоля Лябедзькі
Генэральная пракуратура Беларусі закрыла дзьве крымінальныя справы супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Пра гэта яму паведамілі сёньня ў Генэральнай пракуратуры.
06.02.2009 Пракуратура прызнала незаконным спыненне справы аб вандалізме ў Курапатах
Пракуратура Менскага раёну прызнана незаконным спыненьне крымінальнага перасьледу маладзёнаў, якіх падазраюць у зьнішчэньні помнікаў у Курапатах.
15.01.2009 Ці дапамогуць Навумаву чужыя “пальчыкі”?
Нарэшце стала вядома прычына, па якой беларускія праваахоўныя органы да гэтага часу так і не здолелі высветліць імёны злачынцаў, якія сапсавалі святкаванне Дня Незалежнасці 4 ліпеня 2008 года і ўчынілі выбух.
15.01.2009 Крымінальная справа за ўхіленьне ад войска?
На актывіста Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, які з-за палітычнага перасьледу быў вымушаны зьехаць вучыцца за мяжу, завялі крымінальную справу за ўхіл ад войска. Маладафронтавец аб’яўлены ў вышук.
13.01.2009 Гарадзкі суд не падтрымаў Аляксандра Баразенку
Сёньня Менскі гарадзкі суд разгледзеў касацыйную скаргу палітвязьня на прысуд, вынесены Цэнтральным райсудом сталіцы ў сьнежні, і адмовіў у яе задавальненьні.
12.01.2009 Заўтра суд разгледзіць скаргу Аляксандра Баразенкі
Заўтра, 13 студзеня, а 10-ай гадзіне Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу Аляксандра Баразенкі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна.
12.01.2009 Спынены крымінальны пераслед маладзёнаў, якія знішчалі крыжы ў Курапатах
Спынены крымінальны пераслед двух маладых людзей, якія напярэдадні Дзядоў былі затрыманыя ў Курапатах і падазраваліся ў знішчэнні памятных крыжоў. Адпаведнае рашэнне было прынята сёння Бараўлянскім аддзелам Мінскага РУЎС. Гэта выклікана тым, што доказаў, атрыманых падчас расследавання, недастаткова для перадачы справы ў суд і прыцягненні да крымінальнай адказнасці двух маладзёнаў, інфармуе БелаПАН
10.01.2009 Актывіст Клецка паставіў рэкорд
Сяргей Панамароў трапіў у зборнік рэкордаў Расіі 2008-га году. За актыўную палітычную дзейнасць супраць актывіста Руху 6 разоў узбуджалі крымінальную справу.
16.12.2008 Моладзь патрабуе рэабілітацыі асуджаных па палітычных матывах
15 снежня ў Менску адбылася акцыя актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" у знак салідарнасці з асуджанымі па "справе 14-ці".
09.12.2008 Баразенку асудзілі да аднаго года "хатняй" хіміі і вызвалілі з-пад варты
У судзе Цэнтральнага раёну Менску скончыліся слуханні па крымінальнай справе супраць Аляксандра Баразенкі. Да 16.30 аб'яўлены перапынак для вынясення прысуду. Пракурор Ціхавец папрасіў для падсуднага паўтары гады абмежавання свабоды без адбыцця пакарання ў папраўчай установе. Аляксандар Баразенка сваёй віны не прызнаў.
09.12.2008 Другі дзень суду над Аляксандрам Баразенкам
Сёньня а 9:30 пачаўся працяг паседжаньня суду над Аляксандрам Баразенкам, апошнім фігурантам у “справе 14-ці”.
08.12.2008 Суд над Аляксандрам Баразенкам: выпрабаваньне для рэжыму (аднаўляецца)
На судовае паседжаньне па крымінальная справе, распачатай у дачыненьні да Аляксандра Баразенкі прыйшло больш за паўсотні людзей. Моладзевага актывіста падтрымліваюць палітыкі і прадпрымальнікі: Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, Ігар Леднік, Яўген Афнагель.










