Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
15.04.2009 Моладзь патрабуе амністыю ўдзельнікам “працэсу 14-ці”
Акцыя з патрабаваннем амністыі удзельнікам працэсу чатырнаццаці прайшла 14 сакавіка ля Дому ўраду на плошчы Незалежнасці ў Менску.
13.04.2009 Леанід Свецік: Сёньня, на жаль, беларускія ўлады практычна не прыслухоўваюцца да голасу праваабаронцаў
Імя віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка зараз знаходзіцца ў фокусе ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці. Прычынай таму сталася абвінавачванне праваабаронцы адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэксу) і паклёп у адносінах да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэксу). У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе. Ён азнаёміўся з матэрыяламі справы і чакае даты суду. Сваёй віны ні ў адным абвінавачванні Свецік не прызнае, і лічыць што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць. Сёння Леанід Свецік пагадзіўся адказаць на пытанні нашага карэспандэнта.
10.04.2009 Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line выказвае занепакоенасць у сувязі з крымінальным пераследам Леаніда Свеціка
Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line 8 красавіка накіравала ліст да прэзідэнта Беларусі ў сувязі з крымінальным пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка.
08.04.2009 Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна"
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць крымінальнага пераследу віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка.
01.04.2009 «Працэс чатырнаццаці»: дзе цяпер яго ўдзельнікі?
Арышт Арцёма Дубскага ўзняў новую хвалю цікавасці да ўдзельнікаў «Працэсу чатырнаццаці». У красавіку, траўні і снежні летась суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў 14 маладзёнаў за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня.
31.03.2009 Праваабаронцу Леаніда Свеціка абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса
Віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку 31 сакавіка было прад’яўленае абвінавачваньне адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса: яго падазраюць у распальваньні міжнацыянальнай і расавай варажнечы (арт.130 КК) і паклёпе на Прэзідэнта краіны (ч. 2 арт. 367 КК). Папярэдняе следства праводзіў следчы УКДБ па Віцебскай вобласці.
26.03.2009 Баразенка атрымаў другое папярэджаньне
Аляксандру Баразенку, фігуранту “Справы 14-ці", сёньня вынесенае другое папярэджаньне. 26 сакавіка яго выклікалі да начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага РУУСа Мінска Натальлі Нікіценка, якая паведаміла, што папярэджанне выносіцца за парушэньне адпаведнага рэжыму, звязанага з вынесеным актывістуу пакараннем. Ад юнака запатрабавалі напісаць заяву наконт факту збіцьця яго супрацоўнікам міліцыі напярэдадні Дня волі. Адпаведную скаргу Аляксандр Баразенка накіруе таксама і ў пракуратуру.
16.03.2009 Адноўлена крымінальная справа супраць віцебскага праваабаронцы
Праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў ліст ад сьледчага абласной управы КДБ пра тое, што крымінальную справу, распачатую супраць яго паводле артыкулу 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці” і прыпыненую амаль паўгода таму, ізноў аднавілі.
09.03.2009 Міхася Пашкевіча “рыхтуюць” да 415 артыкула Крымінальнага Кодэксу?
Старшыня моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Міхась Пашкевіч атрымаў папярэджанне за парушэньне рэжыму адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
09.03.2009 Арцёму Дубскаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне
Актывісту зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі "Малады Фронт" Арцёму Дубскаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне ў парушэнні артыкулу 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі).
03.03.2009 Маладафронтавец Арцём Дубскі змешчаны ў следчы ізалятар у Асіповічах
Актывіст арганізацыі "Малады фронт" Арцём Дубскі змешчаны ў следчы ізалятар у Асіповічах. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. На працягу трох дзён пракурор мусіць вырашыць, пакінуць Дубскага пад вартай або вызваліць пад падпіску аб нявыездзе.
02.03.2009 Ваўкавыскім прадпрымальнікам выставяць новыя абвінавачанні
Новыя абвінавачанні могуць быць выстаўленыя затрыманым ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Ўладзіміру Асіпенку. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
26.02.2009 На даляглядзе новы палітвязень?
25 лютага ў Салігорскім раённым судзе адбылося судовае паседжаньне па крымінальнай справе супраць Яны Паляковай. Жанчыну спрабуюць прыцягнуць да адказнасьці па арт. 400 КК ч.2 "Загадзя ілжывы данос" паводле якога ёй пагражае пазбаўленьне волі да пяці год. Пра гэта паведамляе saligorsk.org.
25.02.2009 Максіма Дашука вызвалі пад падпіску аб нявыездзе.
23 лютага яго выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёну сталіцы, дзе прад’явілі абвінавачанне ў парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання. Гэта артыкул 415 КК, паводле якога Максіма могуць зняволіць на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.
23.02.2009 Новая крымінальная справа ў дачыненьні да Максіма Дашука
Адзін з фігурантаў палітычнай “Справы 14-ці” Максім Дашук змешчаны 23 лютага ў Мінскі СІЗА.










