Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
04.06.2009 Пакараных у “справе 14-ці” амністуюць?
Фігурантаў “справы 14-ці” Алеся Стральцова і Алеся Чарнышова выклікаюць у суд Цэнтральнага раёну Менску. Яны лічаць, што ў судзе будзе вырашацца пытаньне адносна зьмены рэжыму адбыцьця пакараньня.
04.06.2009 Сьледства ў справе Дубскага падоўжылі на няпэўны тэрмін
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі даведаўся 3 чэрвеня, што сьледчы падоўжыў тэрмін сьледзтва на нявызначаны тэрмін. Арцёма, фігуранта “справы 14-ці”, абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.
03.06.2009 Мікалая Аўтуховіча яшчэ на месяц пакінулі на Валадарцы
Расьсьледаваньне справы Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі працягнутае да 3 ліпеня. Пра гэта паведаміў адвакат Павал Сапелка, які бачыўся з Мікалаем Аўтуховічам ў менскім сьледчым ізалятары на Валадарскага.
01.06.2009 Cуд над Максімам Дашуком адкладзены
Разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука ў судзе Маскоўскага раёну Менску, прызначаны на 1 чэрвеня, перанесены на нявызначаны тэрмін. У 14 гадзінаў каля будынку суду сабраліся тыя, хто прыйшоў падтрымаць моладзевага актывіста, а таксама журналісты. Аднак, як патлумачылі ў канцэлярыі суду, паседжанне пераносіцца з прычыны хваробы аднаго з народных засядацеляў. Дата судовага разгляду пакуль не прызначаная.
01.06.2009 Курапацкія вандалы трапілі пад амністыю
Аб гэтым БелаПАН паведаміў следчы Менскага РУУС маёр міліцыі Сяргей Булко.
29.05.2009 Прызначаная дата пачатку судовага працэсу па справе Леаніда Свеціка
Як паведаміў Леанід Свецік, судовы працэс па яго справе пачнецца ў Віцебскім абласным судзе 10 чэрвеня а 10-ай гадзіне.
27.05.2009 Следства па справе Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі можа быць працягнута яшчэ на месяц
Следства па справе ў дачыненні да ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, тэрмін якога завяршаецца 3 чэрвеня, можа быць працягнута яшчэ на месяц. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.
18.05.2009 Крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка накіраваная ў суд
Як стала вядома віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку, у мінулую пятніцу абласная пракуратура перадавала крымінальную справу, узбуджаную супраць яго па ч.1 арт. 130 КК РБ у абласны суд.
13.05.2009 Парушэнні правоў на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў
Заява Amnesty International пра прызнанне фігурантаў "справы 14-ці" вязнямі сумлення
12.05.2009 Amnesty International прызнала фігурантаў “справы 14-ці” вязнямі сумлення
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала фігурантаў “справы 14-ці” вязнямі сумлення. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які міжнародная арганізацыя накіравала на імя генеральнага пракурора Беларусі Р. Васілевіча.
04.05.2009 Па факце знішчэння невядомымі шасці памятных крыжоў у Курапатах распачата крымінальная справа
Па факце знішчэння шасці памятных крыжоў у Курапатах распачата справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), паведаміў БелаПАН супрацоўнік Бараўлянскага аддзела Мінскага РУУС, які пажадаў не называць сябе.
24.04.2009 Нягледзячы на рэзкае пагаршэнне здароўя, Мікалай Аўтуховіч намераны працягваць галадоўку
Мікалай Аўтуховіч мае намер працягваць галадоўку да задавальнення сваіх патрабаванняў, нягледзячы на тое, што стан яго здароўя рэзка пагоршыўся. Дагэтуль не ясна, ці вядуцца нейкія следчыя дзеянні па яго справе. Пра гэта паведаміў адвакат Павел Сапелка пасля сённяшняй сустрэчы са сваім падабаронным.
21.04.2009 Хацелі пасадзіць на 14 гадоў, а адпусцілі з залы суда
Пракуратура пабудавала доказы на прызнанні, але суддзя даведаўся пра маральны ціск на абвінавачваных
20.04.2009 Улады абвясцілі ў вышук удзельніцу "працэсу 14-ці"
Актывістка кампаніі Таццяна Цішкевіч абвешчаная ў вышук. Аб гэтым стала вядома ад лідэра моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" Міхася Пашкевіча.
17.04.2009 Справа Яны Паляковай спыненая ў сувязі з яе смерцю
Калегія Менскага абласнога суду спыніла вытворчасьць па справе Яны Паляковай за немагчымасьцю выканаць прысуд. Прычына – сьмерць абвінавачанай.










