Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
09.07.2009 Пасол Францыі заклікала зьмяніць Крымінальны кодэкс
Камэнтуючы на просьбу Свабоды прысуд Арцёму Дубскаму, амбасадарка Францыі ў Беларусі Мірэй Місо заявіла: “Гэта быў непрыемны для ўсіх сюрпрыз. Гэта супярэчыць тым крокам, якія ўжо зрабіла Беларусь, і яе словамі, якія былі прамоўленыя, і новымі крокамі, якія абяцаныя Беларусьсю”.
09.07.2009 Прысуд праваабаронцу Леаніду Свеціку будзе агучаны 16 ліпеня
Сёньня ў Віцебскім абласным судзе праваабаронца Леанід Свецік, якога абвінавацілі паводле артыкула 130 часткі 1 Крымінальнага кодэксу ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці, выступіў з апошняй прамовай. Затым суддзя Галіна Урбановіч абвясціла, што прысуд будзе агучаны 16 ліпеня.
08.07.2009 Пракурор папрасіў пакараць праваабаронцу Свеціка двума гадамі турэмнага зняволення
Сёння, 8 ліпеня, на чарговым паседжанні па справе Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе пракурор запрасіў пакараць праваабаронцу двума гадамі турэмнага зняволення.
08.07.2009 Алесь Бяляцкі: "Суд над Арцёмам Дубскім - ганебны палітычны працэс"
Праваабаронцы заяўляюць, што з арыштам актывіста "Маладога Фронта" Арцёма Дубскага ў Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітычны зняволены.
08.07.2009 Менскія прадпрымальнікі абураныя прысудам Арцёму Дубскаму
Заключэнне пад варту актывіста «Маладога Фронту» -- чарговы акт беззаконня, які парушае правы людзей на свабоду сходаў, свабоду асацыяцый, і свабоду выказвання свайго меркавання.
07.07.2009 Суд пакараў Арцёма Дубскага годам пазбаўлення волі
Арцём Дубскі пакараны Асіповіцкім раённым судом на год пазбаўлення волі. У залі суду яго адразу ўзялі пад варту.
07.07.2009 У Віцебску зьбіраюць подпісы ў абарону Леаніда Сьвеціка
Мясцовыя актывісты напісалі заяву ў абарону Леаніда Сьвеціка, якую мяркуюць перадаць у абласны суд, дзе праходзіць працэс над віцебскім праваабаронцам.
06.07.2009 Да кампаніі "Стоп 193.1" далучылася сетка Дамоў правоў чалавека
Міжнародная сетка Дамоў правоў чалавека распаўсюдзіла адмысловы зварот да беларускіх парламентарыяў, у якім выказана заклапочанасьць тым, што частка 1 артыкула 193 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай грамадскай арганізацыі. Тэкст звароту:
02.07.2009 Справа Леаніда Свеціка: судзьдзя Урбановіч адхіляе хадайніцтвы
1 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе прайшло 12-е пасяджэньне па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, якога судзяць паводле выстаўленага КДБ абвінавачаньня ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці.
30.06.2009 Упершыню ўлады Беларусі прымянілі артыкул 193-1 ў дачыненні да рэлігійнай арганізацыі
Пракуратура гораду Менску ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 193-1 КК Рэспублікі Беларусь супраць прадстаўніка рэлігійнай арганізацыі. 25-гадовага жыхара сталіцы Яўгена Воўкава абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванага “Руху яднання” (Царква Муна). Як адзначае прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы занепакоеныя вяртаннем уладаў да практыкі выкарыстання гэтага артыкула.
29.06.2009 Паэтка патрабуе з праваабаронцы 7 мільёнаў
Тамара Краснова-Гусачэнка зьявярнулася ў Віцебскі абласны суд, дзе праходзіць працэс над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам, каб спагнаць з падсуднага 7 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за нібыта ўрон свайму здароўю.
26.06.2009 Напішы сцэнар для мультфільма!
Кампанія “Стоп 193.1” абвяшчае конкурс на сцэнар да мультфільма, прысьвечанага ўжываньню артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь да грамадзкіх актывістаў.
25.06.2009 Арцёма Дубскага будуць судзіць 7 ліпеня
Асіповіцкі суд вызначыўся з датай судовага паседжаньня ў справе актывіста “Маладога фронту” Арцёма Дубскага. Яго абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.
24.06.2009 Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line далучыўся да кампаніі "Стоп артыкулу 193.1!"
Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line 24 чэрвеня выступіў з заявай пра падтрымку кампаніі "Не артыкулу 193.1!", якую ў Беларусі праводзіць Асамблея НДА. Front Line заклікае адмяніць артыкул 193.1 КК Рэспублікі Беларусь, паколькі ён абмяжоўвае дзейнасць законных праваабарончых арганізацыяў і супярэчыць палажэнням Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека і Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, у якім Беларусь бярэ ўдзел.
23.06.2009 Суд над Леанідам Сьвецікам працягнецца 24 чэрвеня
Чарговае судовае паседжаньне па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка прызначанае на сераду, 24 чэрвеня. Між тым, як стала вядома, адзін з пацярпелых па крымінальнай справе Барыс Хамайда ўручыў судзьдзі віцебскага абласнога суду Галіне Урбановіч заяву аб тым, што ён адмаўляецца прысутнічаць у судзе ў якасьці пацярпелага, паколькі не давярае джяржабвінаваўцу і суду.










