Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
25.05.2021 У судзе па справе аб "лазерных указках" прайшлі спрэчкі бакоў
25 траўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі, палітвязняў Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Мікалая Сасева і Дзмітрыя Канапелькі.
25.05.2021 Затрыманні супрацоўнікаў TUT.BY, ператрус у былога суддзі: хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі 25 траўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне.
25.05.2021 Пяць год "хатняй хіміі" запрасіў пракурор жыхарцы Жодзіна за гвалт над маёрам, які ўдарыў жанчыну
Суд горада Жодзіна 25 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Анастасіі Герыловіч, якая па версіі следства сарвала маску з супрацоўніка міліцыі
25.05.2021 Ад 4 да 7 гадоў калоніі. У Магілёве вынеслі прысуды Севярынцу, блогеру Казлову і актывістам "Еўрапейскай Беларусі"
Сёння, 25 траўня, у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў.
25.05.2021 Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі
18 траўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў прыйшоў з ператрусамі ў рэдакцыю, да рэгіянальных структур, да журналістаў і рэдактараў найбольш папулярнага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY. Адбыліся ператрусы таксама ў рэдакцыях структурных падраздзяленняў TUT.BY — AV.BY, RABOTA.BY. Амаль адначасова на падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь абвяжавала доступу да інтэрнэт-рэсурсу tut.by і яго копіям.
25.05.2021 Распрацоўшчыку стартапа MakeML Караткову - два гады калоніі агульнага рэжыму
У судзе Першамайскага раёна Мінска 25 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
24.05.2021 Яшчэ адзін дзень сведчанняў у судзе па "справе студэнтаў"
На судовым пасяджэнні 24 траўня ў якасці сведак былі дапытаныя кіраўнікі і выкладчыкі БНТУ і БДАІ, а таксама прадстаўнікі Мінсктранса.
24.05.2021 Што адбываецца ў працэсе над Таццянай Туравец, якую вінавацяць у гвалце да супрацоўнікаў міліцыі?
Суд Віцебскага раёну 24 траўня працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі пасёлку Ноўка Таццяны Туравец.
24.05.2021 Яшчэ 13 абвінавачаных. У Брэсце пачалі судзіць пятую "партыю" па "справе карагодаў"
Суд Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня пачынае разглядаць "карагодную" крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.
24.05.2021 Прысуд Думанскаму: Абразіць амапаўца не хацеў, але паўтары гады "хатняй хіміі" атрымаў
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 24 траўня вынес прысуд Андрэю Думанскаму, якога абвінавацілі ў абразе супрацоўніка АМАПу.
24.05.2021 Справа Караткова: "Адзіны справядлівы прысуд для яго - гэта апраўданне"
У судзе Першамайскага раёна Мінска 24 траўня пасля перапынку працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з распрацоўшчыкаў стартапа MakeML і палітзняволенага Аляксея Караткова.
24.05.2021 "Я пакінула наш дом 12 лістапада дзіцём і вярнуся дарослай". Як у Беларусі пераследуюць студэнтаў і выкладчыкаў
Беларускіх студэнтаў арыштоўваюць па крымінальных абвінавачваннях, пераследуюць за мірную актыўнасць і выключаюць з навучальных устаноў у адплату за ўдзел у пратэстным руху, які працягваецца, супраць шырока аспрэчваемых афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
24.05.2021 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня, блогера Рамана Пратасевіча
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
24.05.2021 Пружаны: жанчыну асудзілі да года калоніі за "абразу Лукашэнкі". Дома ў яе засталося каля 80 жывёлаў
Людміла Кузняцова была арыштаваная ў залі суда.
22.05.2021 Дзве тысячы рублёў за каментар у Telegram патрабуюць міліцыянты ад маці ў дэкрэце
У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 21 траўня пачаўся суд над Ірынай Барздовай за абразу супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).










