Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Улады думаюць пра адмену артыкула 193.1

04.09.2009 Улады думаюць пра адмену артыкула 193.1

Міністэрства юстыцыі пацьвярджае намер уладаў аб скасаваньні артыкула Крымінальнага кодэксу 193-1, які прадугледжвае адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пра гэта сталася вядома непасрэдна з афіцыйнага дакумента Мінюста.

Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў

01.09.2009 Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў

Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў з просьбай аб садзейнічанні ў правядзенні незалежнай экспертызы справы Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.

Перманентны «Працэс 14-ці»

26.08.2009 Перманентны «Працэс 14-ці»

Лідскі актывіст «Маладога фронту» Вадзім Бароўскі атрымаў позву на паседжанне адміністрацыйнай камісіі, якое адбываецца сёння, па справе распаўсюджвання партрэтаў палітвязня Арцёма Дубскага.

Пракуратура спыніла крымінальную справу па артыкуле 193-1 супраць Яўгена Волкава

20.08.2009 Пракуратура спыніла крымінальную справу па артыкуле 193-1 супраць Яўгена Волкава

20 жніўня Яўген Волкаў паведаміў, што Пракуратура горада Менска спыніла крымінальную справу супраць яго, узбуджаную па артыкуле193-1. У чэрвені гэтага года маладога чалавека абвінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванага “Руху яднання” (Царква Муна). Справа Яўгена Волкава стала першай крымінальнай справай, узбуджанай супраць прадстаўнікоў незарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў ад моманту ўступлення у дзеянне артыкула 193-1 у 2006 годзе.

Суд не задаволіў скаргу Арцёма Дубскага

20.08.2009 Суд не задаволіў скаргу Арцёма Дубскага

Судовага калегія Магілёўскага абласнога суду сёньня адмовілася задаволіць касацыйную скаргу Арцёма Дубскага на прысуд і зьмяніць яму меру пакараньня.

Алесь Стральцоў не можа дамагчыся амністыі

15.08.2009 Алесь Стральцоў не можа дамагчыся амністыі

Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу фігуранта “справы 14-ці” Алеся Стральцова на пастанову суду Цэнтральнага раёну ад 15 чэрвеня 2009 году. Дадзеная судовая пастанова змякчае пакаранне, ад якога малады чалавек ужо павінен быў быць вызвалены ў адпаведнасці з законам “Аб амністыі”.

Амніставаны Аляксандр Баразенка

14.08.2009 Амніставаны Аляксандр Баразенка

Фігурант «справы чатырнаццаці» Аляксандр Баразенка амніставаны.

Палітвязень Арцём Дубскі на працягу 16 дзён трымаў галадоўку пратэсту

13.08.2009 Палітвязень Арцём Дубскі на працягу 16 дзён трымаў галадоўку пратэсту

13 жніўня адвакатка Тамара Сідарэнка сустракаліся з Арцёмам Дубскім. Падчас сустрэчы стала вядома, што арыштаваны актывіст «Маладога фронту» на працягу 16 дзён -- з 29 ліпеня па 13 жніўня -- трымаў галадоўку пратэсту.

Генпракуратура пагражае беларусам турмой за «паклёп» у інтэрнэце

13.08.2009 Генпракуратура пагражае беларусам турмой за «паклёп» у інтэрнэце

Сцвярджаецца, што ўзрасла «колькасць зваротаў з просьбамі прыцягнуць да адказнасці за паклёп».

Пракурор вынес Ільіну папярэджаньне

12.08.2009 Пракурор вынес Ільіну папярэджаньне

Кіраўніка Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхася Ільіна адпусьцілі пасьля размовы з пракурорам Берасьця.

Адноўленая крымінальная справа па факце выкраданьня маладафронтаўцаў

10.08.2009 Адноўленая крымінальная справа па факце выкраданьня маладафронтаўцаў

Намесьнік Старшыні Маладога Фронту, Наста Палажанка, атрымала пастанову Упраўленьня ўнутраных справаў адміністрацыі Фрунзэнскага раёну Менска аб аднаўленьні крымінальнае справы па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту ў сувязі са зьяўленьнем новых доказаў.

Ваўкавыскі прадпрымальнік Юрый Лявонаў вызвалены

10.08.2009 Ваўкавыскі прадпрымальнік Юрый Лявонаў вызвалены

Дадому Юры Лявонаў вярнуўся 8 жніўня прыкладна ў 16.30, паведаміла БелаПАН яго дачка Юлія. Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка застаюцца ў мінскім СІЗА № 1.

Скаргу Дубскага разгледзяць 20 жніўня

07.08.2009 Скаргу Дубскага разгледзяць 20 жніўня

20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму. Днямі Арцём пагражаў новай галадоўкай. Адміністрацыя калёніі прымушала яго расьпісацца ў тым, што ён азнаёміўся з пратаколамі судовай справы. Аднак дакумэнтаў яму не паказвалі.

Салаша выклікаюць у справе забойства

07.08.2009 Салаша выклікаюць у справе забойства

Кіраўніка барысаўскай філіі партыі БНФ Сяргея Салаша выклікаюць у міліцыю ў крымінальнай справе.

Зноў сумнавядомы артыкул 193-1?

03.08.2009 Зноў сумнавядомы артыкул 193-1?

Берасьцейскага маладафронтаўца Міхася Ільіна выклікаюць 5 жніўня ў пракуратуру Берасьцейскай вобласьці "для дачы тлумачэньняў у сувязі з парушэньнем Закона "Аб грамадзкіх аб'яднаньнях".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства