Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Ці адменяць Артыкул 193-1 да паседжаньня Рады Эўразьвязу?

09.10.2009 Ці адменяць Артыкул 193-1 да паседжаньня Рады Эўразьвязу?

Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў заявіў 8 кастрычніка ў Менску, што Мінюст абмяркоўвае магчымасьць адмены артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэксу з актывістамі палітычных партый і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

Расследаванне справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў працягнулі на месяц

09.10.2009 Расследаванне справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў працягнулі на месяц

Яшчэ на месяц працягнута расследаванне справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі. У следчым ізалятары яны знаходзяцца ўжо 8 месяцаў. Прадстаўнік сям’і Аўтуховіча праваабаронца і былы следчы Алег Воўчак лічыць, што ў міліцыі па просту не хапае доказаў, каб накіраваць справу ў суд.

У справе Аўтуховіча – новы падазраваны

08.10.2009 У справе Аўтуховіча – новы падазраваны

Чацьвёртым падазраваным па справе Ваўкавыскага прадпрымальніка стаў жыхар Горадні Міхаіл Казлоў. Пра гэта стала вядома з дакумэнту аб працягу сьледзтва па справе да 8 лістапада,– паведаміў “Свабодзе” праваабаронца Алег Волчак.

Справа Аўтуховіча: падазраваных усё меней

06.10.2009 Справа Аўтуховіча: падазраваных усё меней

Спынены крымінальны пераслед чатырох чалавек, якія разам з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам і Юрыем Лявонавым праходзілі па справе пра падрыхтоўку тэрактаў у якасці падазраваных. Па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулу 339 КК — падрыхтоўка тэракту, у якасці падазраваных праходзілі Макуць, Навумовіч, Парэмская, Уланаў.

Мінюст абяцае праўкі ў артыкуле 193.1

02.10.2009 Мінюст абяцае праўкі ў артыкуле 193.1

Дэлегацыя Асамблеі НДА на канфэрэнцыі АБСЭ ў Варшаве агучыла сваю пазыцыю адносна праблемы наяўнасьці ў Беларусі крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі.

Мін’юст на канфэрэнцыі АБСЭ абяцаў адмену артыкулу 193-1

30.09.2009 Мін’юст на канфэрэнцыі АБСЭ абяцаў адмену артыкулу 193-1

У Варшаве падчас штогадовай канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні праваабаронцы акцэнтуюць увагу на праблемах, зьвязаных зь Беларусьсю. Сёньня яны выкажуцца на тэму катаваньняў. Учора прадстаўнікі афіцыйнага Менску заявілі пра намер адмяніць крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Асамблея ўздыме праблему 193-1 на канфэрэнцыі АБСЭ

28.09.2009 Асамблея ўздыме праблему 193-1 на канфэрэнцыі АБСЭ

Асамблея НДА зладзіць круглы стол “193-1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі” ў Варшаве. Мерапрыемства адбудзецца 30-га верасьня ў межах штогадовай нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні.

З Юрыя Лявонава знялі ўсе абвінавачанні

25.09.2009 З Юрыя Лявонава знялі ўсе абвінавачанні

З былога палітвязьня, ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава зьнялі ўсе абвінавачаньні і спынілі супроць яго крымінальны перасьлед.

Асамблея НДА не бачыць прагрэсу ў дачыненьні да грамадскіх арганізацый з боку дзяржавы

24.09.2009 Асамблея НДА не бачыць прагрэсу ў дачыненьні да грамадскіх арганізацый з боку дзяржавы

Асамблея дэмакратычных НДА Беларусі агучыла свае папярэднія ацэнкі дзеяньняў беларускіх уладаў па нармалізацыі становішча няўрадавых арганізацыяў у сьвятле заканчэньня чарговага пэрыяду прыпыненьня санкцыяў з боку Эўрапейскага Зьвязу.

Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе

24.09.2009 Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі запрашае на брыфінг “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе”, які пройдзе сёньня ў канфэрэнц-залі гатэля “Плянэта” (2-гі паверх) з 12.00 да 13.00.

Восьмая справа супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк»

21.09.2009 Восьмая справа супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк»

Супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк», актывіста Руху «За свабоду» Сяргея Панамарова ў восьмы раз могуць распачаць крымінальную справу.

Фігурант "працэсу 14-ці" Алесь Стральцоў атрымаў шанец на амністыю

14.09.2009 Фігурант "працэсу 14-ці" Алесь Стральцоў атрымаў шанец на амністыю

9 верасьня Алесь Стральцоў атрымаў па пошце копію пратэсту намесьніка Старшыні Вярхоўнага Суду Беларусі, яік накіраваны ў прэзідыум Менскага гарадзкога суду на прысуд, вынесены актывісту 15 чэрвеня Цэнтральным райсудом сталіцы аб замене пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі на больш мяккае: у выглядзе папраўчых работ па месцы працы з утрыманьнем 15 % ад заробку.

Лісты для палітвязьня - гэта вялікая падтрымка

14.09.2009 Лісты для палітвязьня - гэта вялікая падтрымка

Маладафронтаўцы пачалі атрымліваць лісты ад зьняволенага паплечніка Арцёма Дубскага, дастаткова бадзёрыя й пазытыўныя.

Пытанні рэфармавання крымінальнага заканадаўства абмяркоўваюцца ў Мeнску

10.09.2009 Пытанні рэфармавання крымінальнага заканадаўства абмяркоўваюцца ў Мeнску

10 верасня ў Мeнску праходзіць міжнародная канферэнцыя "Заканадаўства аб барацьбе са злачыннасцю: вопыт рэфармавання і перспектывы развіцця". Яна прымеркавана да 10-годдзя стварэння Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржуніверсітэта. Канферэнцыя праводзіцца сумесна з Цэнтрам "Усход-Захад" (Вялікабрытанія.)

Ці адменяць ганебны артыкул Крымінальнага кодэкса?

04.09.2009 Ці адменяць ганебны артыкул Крымінальнага кодэкса?

Міністэрства юстыцыі Беларусі пацвярджае намер уладаў скасаваць артыкул 193 прым Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Днямі зарэгістраванае ў Чэхіі Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Грамадзянская Беларусь” атрымала ліст за подпісам намесніка міністра юстыцыі Ігара Тушынскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства