Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
05.01.2010 Адвакату Сапелку адмовілі ў спыненьні крымінальнай справы супраць Аўтуховіча
Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.
05.01.2010 “Хопіць вайны!”
Фінальны мультфільм з сэрыі “Стоп 193.1!” ад Асамблеі НДА даступны ў сеціве. Чарговы ўзор мультымэдыйнай прадукцыі нясе выключны пазытыў, хоць падставаў для шчасьлівых сьвяткаваньняў Новага году аб’ектыўна мала: артыкул 193.1 КК РБ па-ранейшаму пагражае героям папярэдніх мультоў.
29.12.2009 Пракуратура папярэдзіла маладафронтаўку пра артыкул 193.1
Пракуратура вынесла папярэджаньне кіраўніцы берасьцейскай філіі "Маладога Фронту" Юліі Пашко.
24.12.2009 Прызначаны суд па справе зялёнага Леніна
Hазгляд крымінальнай справы актывіста БХД Юрыя Казака адбудзецца ў Наваградку ў аўторак 29 снежня, пачатак у 10.00.
23.12.2009 АБСЭ абмеркавала з Мінюстам артыкул 193.1 КК
Падчас сустрэчы прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Беларусі з дэлегацыяй працоўнай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ абмяркоўваліся пытаньні дзяржаўнай рэгістрацыі беларускіх няўрадавых аб'яднаньняў.
“Абмяркоўваліся таксама пытаньні адказнасьці за дзейнасьць палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў , якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі”, – адзначылі ў прэс-службе Мін’юсту, паведамляе "Інтэрфакс”.
22.12.2009 Сьнягуркі спрабавалі перадаць заяву ў парлямэнт (фота)
Сьнягуркі і навагоднія зайцы спрабавалі аднесьці ў парлямэнт заяву з патрабаваньнем скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу. Аднак на падыходзе да будынку парлямэнту група невядомых у цывільным перашкодзіла ўдзельнікам гэпэнінгу. У Дом ураду прарвалася адзіная Сьнягурка і два праваабаронцы.
21.12.2009 Праблему скасавання артыкула 193.1 абмеркавалі на круглым стале (фота)
Праблема абмежаваньня свабоды асацыяцыяў была ўзьнятая на круглым стале “На шляху да скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу”, зладжаным Асамблеяй НДА. У першы працоўны дзень па завяршэньні чарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў сябры Асамблеі НДА, праваабарончага цэнтру “Вясна” і БХК далі ацэнку прыктыцы крымінальнага перасьледу з-за дзейнасьці ад імя незарэгістраваных арганізацыяў у 2006-2009 гг.
16.12.2009 Дзяўчына Дубскага: Вельмі ўдзячная салідарным
16 снежня у Беларусі ды суседніх дзяржавах адзначаюць Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых палітыкаў, а таксама тымі, хто у нашай краіне за сваю грамадзянскую пазіцыю церпіць пераслед уладаў. У гэты марозны зімовы дзень 22-гадовы актывіст Маладога фронту Арцём Дубскі вымушаны знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Магілёве.
15.12.2009 Прысуд Бандарэнку адмянілі
Cудовая калегія Гарадзкога суду пад кіраўніцтвам судзьдзі Назаранкі адмяніла прысуд Першамайскага раённага суду Менску адносна прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.
08.12.2009 Актывісту БХД прад'явілі абвінавачаньне
7 сьнежня ў Наваградку актывісту БХД Юрыю Казаку прад'яўлена абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч.1крымінальнага артыкулу 339.
01.12.2009 Пытанне адмены артыкула 193-1 застаецца адкрытым, канстатуюць праваабаронцы
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь паведаміла пра магчымасць дэкрыміналізацыі артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу. Але прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны адзначаюць, што перанос адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў з крымінальнага заканадаўства ў сферу адміністратыўнага цалкам праблемы не вырашае.
25.11.2009 Уладзімера Асіпенку абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту
“Было зразумела, што пасьля абвінавачаньня Мікалая Аўтуховіча ў падрыхтоўцы да тэракту на мінулым тыдні такое ж абвінавачаньне ягонаму сябру Ўладзімеру Асіпенку — справа нядоўгага часу. Бо трэба ж, каб была “групоўка”. Але калі суд будзе адкрыты, усе ўбачаць, што гэтыя абвінавачаньні ня маюць доказаў. Улада разьлічвае на пакорных судзьдзяў”, — пракамэнтаваў падзею і будучы працэс Алег Воўчак.
25.11.2009 Арцём Дубскі – закладнік палітычных амбіцый Беларусі
Як стала вядома са слоў адвакаткі Тамары Сідарэнкі, удзельніку “Справы 14-ці”Арцёму Дубскаму яшчэ ў кастрычніку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні: камісія, што была склікана ў калёніі, палічыла недапушчальным прызначаць умоўна-датэрміновае вызваленьне рэцыдывісту, якім лічыцца маладафронтавец Арцём Дубскі. Палітвязень Дубскі з ліпеня 2009 году знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі (ПК №19).
24.11.2009 Злачынцы пакараныя, а забойствы працягваюцца?
У Драгічынскім раёне працягваюцца забойствы пажылых жанчын. І ў некаторых СМІ ўжо прагучалі намёкі на “цыганскі след”: аналагічныя забойствы адбываліся ў гэтым раёне на працягу 2007 года. Злачынцы пакараныя. 30-гадовы жыхар раёна Васіль Юзэпчук прыгавораны да смяротнай кары, а яго 28-гадовы зямляк Сяргей Гучэнка — да пажыццёвага зняволення. З’яўленне новага забойства з падобным почыркам не можа не насцярожваць правабаронцаў.
23.11.2009 Мікаля Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту
Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту, пацьвердзіў Радыё Свабода ягоны адвакат Павел Сапелка. Адвакат быў нешматслоўны, спаслаўшыся на падпіску, якую даў сьледчым.










