Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
15.02.2010 Суд над Алегам Сурганам перанесены
Судовае паседжаньне па крымінальнай справе віцебскага актывіста Алега Сургана, што мелася адбыцца сёння, перанесена на заўтра ў сувязі з няяўкай сведкі з боку міліцыі.
12.02.2010 У панядзелак – працяг суду на Алегам Сурганам
Стала вядомая дата новага паседжання Кастрычніцкага суду Віцебска па справе актывіста БХД Алега Сургана. Суд адбудзецца ў панядзелак, 15 лютага, пачатак у 14.30. Гэта будзе ўжо чацвертае судовае паседжанне па гэтай справе.
11.02.2010 У Гомелі аштрафавалі прызыўніка Яўгена Якавенку
Судзьдзя Савецкага раёну Гомелю Алена Дзічкоўская пакарала прызыўніка Яўгена Якавенку штрафам у памеры 175 тысяч рублёў. На падставе пратаколу гарадзкога ваенкама яго абвінавацілі ў тым, што ён не зьявіўся 29 сьнежня без паважных прычын на “мерапрыемствы прызыву”.
11.02.2010 Брэст: Пракуратура папярэдзіла Івана Стасюка за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
У афіцыйным папярэджанні значыцца, што матэрыялы аб дзейнасці актывіста паступілі ў пракуратуру з УКДБ Брэсцкай вобласці. З прадстаўленай інфармацыі і з раздруковак матэрыялаў сайтаў “Малады Фронт” і “Радыё Рацыя” была зроблена выснова, што актывіст прыймае ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі.
10.02.2010 Суд над Алегам Сурганам
Суд па справе Алега Сургана працягнецца сёння ў 10 гадзін раніцы.
06.02.2010 Скарга зняволенага верніка і пратэст пракурора - у абласным судзе
Як стала вядома родным арыштаванага верніка Яна Міхайлава, бок абвінавачаньня падаў пратэст у вышэйшую інстанцыю на прысуд Менскага раённага суду.
04.02.2010 Справу Сяргея Каваленкі перадалі ў Генэральную пракуратуру
Актывіст паведаміў пра гэта са слоў свайго адваката, які носіць аднолькавае зь ім прозьвішча, — Пятра Каваленкі.
04.02.2010 Беларуса вызвалілі на патрабаваньне страсбурскага суду
У Крыме пасьля працяглага знаходжаньня ў сімфэропальскім сьледчым ізалятары вызвалілі 29-гадовага моладзевага актывіста і рок-музыку Ігара Коктыша, якога абвінавачвалі ў Беларусі ў цяжкім крымінальным злачынстве. Коктыш больш за два з паловай гады ў зьняволеньні чакаў экстрадыцыі ў Беларусь.
03.02.2010 Крымінальная справа Юрыя Казака будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі
Крымінальная справа Наваградскага актывіста БХД Юрыя Казака 18 лютага будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі ў памяшканні Гарадзенскага абласнога суду. Гэта сталася адказам на касацыйную скаргу адваката Казака Паўла Сапелкі, дасланую ў Судовую калегію па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суду 20 студзеня.
01.02.2010 Östgruppen накіравала пратэст у ЭЗ у сувязі з прысудам Міхайлаву
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen накіравала ва ўрад Швэцыі і ЭЗ пратэст у сувязі з турэмным пакараньнем 21-гадовага верніка Івана Міхайлава за адмову служыць у войску.
01.02.2010 3 месяцы турмы верніку Міхайлаву за адмову служыць
З улікам таго, што ад 20-га сьнежня Міхайлаў знаходзіцца пад вартай, ён прабудзе за кратамі 1,5 месяцы.
01.02.2010 Суд над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнка працягнецца ў сераду
У Першамайскім судзе горада Мінску 1 лютага пачаўся перагляд крымінальнай справы прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Першы працэс над Андрэем Бандарэнкам у мінулым годзе вёў Леанід Ярмоленкаў, які прызнаў прадпрымальніка вінаватым у крадзяжы грошай і асудзіў на 7 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці. Мінгарсуд адмяніў гэтае рашэнне 15 снежня і адправіў справу на перагляд у той жа суд.
01.02.2010 Суд над Алегам Сурганам перанеслі на 9 лютага
У Віцебску 1 лютага пачаўся судовы працэс супраць сябра аргкамітэту партыі БХД і «Маладой Беларусі» Алега Сургана.
01.02.2010 1 лютага – суды ў Віцебску і Менску
Суд над актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алегам Сурганам пройдзе 1 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска. Алега Сургана абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (насілле ці пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Максімальнае пакаранне — пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.
29.01.2010 Прызначаны суд па крымінальнай справе Алега Сургана
Віцебскага дэмакратычнага актывіста вінавацяць у супраціве міліцыянтам падчас затрыманьня за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу. Ад учора ён знаходзіцца ў СІЗА №2 Віцебска.










