Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
16.03.2010 Суд над Аўтуховічам: Дзень другі
Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Суд пачаўся 10 сакавіка. Працэс вядзе суддзя Аляксей Цяцюхін. Пракурор — Сафараў.
10.03.2010 Івана Міхайлава вызвалілі з Жодзінскага СІЗА
9 сакавіка адміністрацыя Жодзінскага СІЗА адмовілася вызваліць Івана Міхайлава на падставе таго, што сваякі прывезлі ў Жодзіна толькі выпіску з судовай пастановы аб змяненьні меры стрыманьня, а не завераную копію пастановы. Гэтую пастанову перадалі у Жодзіна толькі сёньня і зараз бацькі вязуць яго дамоў.
10.03.2010 Сёньня – суд над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі (дапаўняецца)
У 10 гадзін раніцы ў Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімерам Асіпенкам. Мяркуецца што судовае паседжаньне будзе адкрытым.
09.03.2010 Пакуль закон аб альтэрнатыўнай службе не прыняты, суды на вернікамі будуць працягвацца
9 сакавіка калегія Менскага абласнога суду прызнала незаконным рашэньне суду Менскага раёна ў дачыненьні да моладзевага актывіста Яна Міхайлава і накіравала справу на перагляд. Сітуацыю каментуе Валянцін Стэфановіч
09.03.2010 Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі
Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”
09.03.2010 Спыненая справа па выкраданьні Зміцера Дашкевіча
Спынена крымінальная справа па выкраданьню напярэдадні прэзэнтацыі кааліцыі "Новае пакаленьне" Зьмітра Дашкевіча. Старшыня Маладога Фронту атрымаў адказ ад міліцыянтаў, якія вялі сьледзтва па выкраданьню.
04.03.2010 Журналістку Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі
Вядомую беларускую журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава дапыталі па так званай «паляўнічай справе»
04.03.2010 Тры тамы крымінальнай справы Сяргея Каваленкі
3 сакавіка ва Ўправе папярэдняга расьсьледаваньня абласной міліцыі Сяргею Каваленку паведамілі, што сьледзтва па ягонай справе скончана, і цягам месяца ён можа знаёміцца з усімі матэрыяламі.
03.03.2010 КДБ завёў крымінальную справу на актывістку БХД з Бабруйску
КДБ выканаў сваю пагрозу супраць актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Бабруйска, студэнткі Вольгі С’янавай за адмову супрацоўнічаць з ворганамі.
26.02.2010 Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам
Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.
25.02.2010 Следчы прапанаваў Тэрэсе Собаль закрыць справу з прычыны тэрміна даўнасці
Дырэктара Дома польскага ў Івянцы Тэрэсу Собаль і бухгалтарку Рамуальду Мірон 24 лютага дапыталі ў Валожыне. Нагодай для гэтага стала справа 2004 года, паводле якой актывістка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі «злоўжывала службовым палажэннем».
24.02.2010 Дата суда над Аўтуховічам і Асіпенкам пакуль не прызначаная
Дата суда над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам пакуль не прызначаная. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка.
22.02.2010 Iзноў допыты па справе Сяргея Каваленкі
Ва ўправу папярэдняга расьсьледаваньня УУС Віцебскага аблвыканкаму сёньня выклікалі журналіста, рэдактара сайту «Народныя навіны Віцебску» Сяргея Серабро.
19.02.2010 Сурган асуджаны на паўгода турмы
Кастрычніцкі суд Віцебску Алег Сурган асуджаны на шэсьць месяцаў арышту і да 2,5 мільёна рублёў кампэнсацыі, якія ён мусіць сплаціць нібыта пацярпеламу міліцыянту Сяргею Дудкевічу. Тэрмін адбываньня лічыцца з 27 студзеня, калі Сурган быў затрыманы.
19.02.2010 Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
У той час, як Прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка нарэшце даручыў распрацаваць праект закону аб альтэрнатыўнай службе, якая прадугледжаная Канстытуцыяй краіны, супрацоўнікі ваенкаматаў разам са следчымі працягваюць пераслед прызыўнікоў, якія на іх думку, ухіляюцца ад вайсковай службы.










