Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Аперацыю супраць «Гавары праўду» КДБ правяло з дапамогай ФСБ?

31.05.2010 Аперацыю супраць «Гавары праўду» КДБ правяло з дапамогай ФСБ?

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы, заведзенай на грамадзянскую ініцыятыву «Гавары праўду!».

Пракуратура зноў патрабуе аштрафаваць верніка на 3,5 мільёна

28.05.2010 Пракуратура зноў патрабуе аштрафаваць верніка на 3,5 мільёна

Cёньня ў Цэнтральным судзе Гомеля скончана дасьледаваньне крымінальнай справы супраць верніка «Сьведкі Еговы» Дзьмітра Смыка за ўхіленьне ад вайсковай службы. Гэта паўторны разгляд справы на падставе пратэсту Вярхоўнага суду.

Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча

26.05.2010 Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча

6 траўня 2010 г. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь вынес прысуд па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына.

Маладафронтавец Арцём Дубскі, які выйшаў на волю, мае намер заняцца праваабарончай дзейнасцю

25.05.2010 Маладафронтавец Арцём Дубскі, які выйшаў на волю, мае намер заняцца праваабарончай дзейнасцю

Раніцай 25 мая з магілёўскай калоніі № 19 вызвалены актывіст "Маладога фронту" (Чэхія) Арцём Дубскі.

Затрыманых актывістаў кампаніі “Гавары праўду” не могуць трымаць пад вартай больш за 72 гадзіны

19.05.2010 Затрыманых актывістаў кампаніі “Гавары праўду” не могуць трымаць пад вартай больш за 72 гадзіны

Пасьля допыту ў Ленінскім РУУСе Менска затрыманага 18 траўня лідэра кампаніі “Гавары праўду” Уладзімера Някляева адправяць у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсціна.

Вынесены прысуд Сяргею Каваленку

14.05.2010 Вынесены прысуд Сяргею Каваленку

У Кастрычніцкім судзе Віцебску сёньня вынесены прысуд сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску. Дзяржабвінаваўца Зміцер Рудакоў запрасіў учора для Сяргея Каваленкі тры гады “хіміі”. Суддзя абвясціў прысуд: тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Улады думаюць пра скасаваньне артыкула 1931... вельмі доўга!

13.05.2010 Улады думаюць пра скасаваньне артыкула 1931... вельмі доўга!

Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз пацьвярджае намер уладаў аб скасаваньні артыкула Крымінальнага кодэксу 1931, які прадугледжвае адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пра гэта сталася вядома непасрэдна з афіцыйнага дакумэнта Мінюста.

У Гомелі праходзяць суды над прызыўнікамі

13.05.2010 У Гомелі праходзяць суды над прызыўнікамі

12 траўня ў Цэнтральным судзе Гомелю адноўлены разгляд дзьвюх крымінальных спраў супраць верніка грамады «Сьведкі Еговы» Дзьмітрыя Смыка й актывіста стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенкі. Абодва яны абвінавачваюцца ва ўхіленьні ад вайсковай службы.

12.05.2010 Грамадзкія актывісты не далі ўрадавай дэлегацыі схаваць праблему рэпрэсіўнага заканадаўства ў Беларусі

Сёньня, 12 красавіка, у Радзе па правах чалавека ААН (Жэнэва), адбылося абмеркаваньне праблемы рэпрэсіўнага артыкулу 193.1, арганізаванае Асамблеяй НДА Беларусі ў супрацы з міжнародным альянсам CIVICUS ды Міжнароднай фэдэрацыяй правоў чалавека (FIDH). Падзея прымеркаваная да разгляду справаздачы ўраду Рэспублікі Беларусь пра становішча з правамі чалавека ў краіне ў рамках Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду (Universal periodic review) - новага мэханізму ААН дзеля абароны правоў чалавека.

Сёньня ў Віцебску судзяць нацыянальны сьцяг і … Сяргея Каваленку (дапаўняецца)

12.05.2010 Сёньня ў Віцебску судзяць нацыянальны сьцяг і … Сяргея Каваленку (дапаўняецца)

У судзе абвешчаны перапынак да 13 траўня. Заўтра будуць выслуханыя сведкі, якія мусяць распавесьці акалічнасьці вывешваньня сьцяга і затрыманьня Сяргея Каваленкі. Калі яго прызнаюць вінаватым, актывісту пагражае да 5 гадоў турмы.

Эўразьвяз лічыць справу Аўтуховіча палітычна матываванай

11.05.2010 Эўразьвяз лічыць справу Аўтуховіча палітычна матываванай

Судовы разбор у справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Міхаіла Казлова быў адзначаны "сур'ёзнымі працэдурнымі парушэньнямі" і "можа разглядацца ў якасьці палітычна матываванага", паведамляе БелаПАН.

Суд над “тэрарыстамі”: асуджаныя ўсе

06.05.2010 Суд над “тэрарыстамі”: асуджаныя ўсе

17-15. Судзьдзя Аляксей Цяцюхін абвесціў прысуд: Мікалая Аўтуховіча прызнаць вінаватым у незаконных дзеяньнях ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, баепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 295 КК, частка 3) і пакараць 5 гадамі зьняволеньня, Ўладзімера Асіпенку і Аляксандра Ларына на 3 і Міхаіла Казлова на 2 зняволеньня.

Вернік Ян Міхайлаў апраўданы (дапоўнена)

04.05.2010 Вернік Ян Міхайлаў апраўданы (дапоўнена)

4 траўня раніцай у Менскім райсудзе абвешчаны прысуд пра крымінальнай справе аб ўхіленьні ад вайсковай службы верніка Яна Міхайлава. Суддзя Вячаслаў Тулейка апраўдаў Міхайлава, які паводле папярэдняга прысуду амаль 3 месяцы знаходзіўся пад арыштам за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Алег Воўчак: Аўтуховіч раскрыў тайную эканоміку ўлады

29.04.2010 Алег Воўчак: Аўтуховіч раскрыў тайную эканоміку ўлады

Праваабаронца Алег Воўчак практычна кожны дзень прысутнічаў на судовым працэсе над Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Міхаілам Казловым і Аляксандрам Ларыным.

Назіральнікі за працэсам Аўтуховіча: “Гэта быў спэктакль”

29.04.2010 Назіральнікі за працэсам Аўтуховіча: “Гэта быў спэктакль”

Праваабаронцы, палітыкі і грамадзяне, якія назіралі за працэсам над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі ў Вярхоўным судзе, падзяліліся сваімі меркаваньнямі пра абгрунтаванасьць абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэракту, арганізацыі падпалаў ды іншых злачынствах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства