Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
15.07.2010 Адвакат Панамарова падаў хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы супраць актывіста
Сёння, 15 ліпеня, дэмакратычны актывіст з Клецка Сяргей Панамароў наведаўся ў пракуратуру Менскай вобласці. Выдаўцу незалежнага бюлетэня “Бойкі Клецк” паведамілі, што следства па крымінальнай справе супраць яго скончана і азнаёмілі з абвінавачваннем у абразе прадстаўнікоў улады. Пра гэта паведаміў адвакат Панамарова Павел Сапелка.
14.07.2010 Каваленку пакаралі дысцыплінарнай ізаляцыяй
8 ліпеня віцебскага актывіста Сяргея Каваленку падверглі дысцыплінарнай ізаляцыі на 10 сутак па пастанове Першамайскага РУУСа Віцебску. Зараз ён адбывае пакаранне ў Ізалятары часовага ўтрымання.
14.07.2010 Заўтра адбудзецца допыт Сяргея Панамарова ў абласной пракуратуры
15 ліпеня дэмакратычнага актывіста з Клецка, выдаўца незалежнага бюлетэня "Бойкі Клецк" Сяргея Панамарова выклікаюць на допыт у Менскую абласную пракуратуру. Па словах сп.Панамарова, ён будзе пераведзены са статуса падазраванага ў статус абвінавачанага, пра што ён даведаўся ад пракурора.
14.07.2010 Вялейскі інтэрнэт-рэсурс вінавацяць у "абразах" і "паклёпах"
Указ № 60, якім ад 1 ліпеня рэгулюецца нацыянальны сэгмэнт сеткі Інтэрнэт, яскрава дэманструе ўсю двухсэнсоўнасьць дэкляраванага "дзяржаўнага клопату" пра беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Цягам толькі першага тыдня апрабаваныя розныя спосабы ўзьдзеяньня на сайты, якія патэнцыйна трапляюць у шэраг "нядобранадзейных". Сярод першых мішэняў — "Хартыя-97", "Віцебскі кур'ер" і рэгіянальны рэсурс vialejka.org.
12.07.2010 Сяргею Каваленку пагражае рэальны тэрмін зняволеньня
Віцебскаму актывісту Сяргею Каваленку пагражае новая крымінальная справа і пакараньне тэрмінам да 3 гадоў за ўхіленьне ад адбыцьця папярэдняга пакараньня. Як стала вядома, зараз ён змешчаны ў Віцебскае СІЗА. Ці прад’яўлена актывісту афыіцыйнае абвінавачваньне па артыкуле 415 Крымінальнага Кодэксу пакуль невядома.
06.07.2010 Сяргея Панамарова падазраюць у абразе прадстаўнікоў улады
Сяргей Панамароў 9 ліпеня а 10 гадзіне мусіць з'явіцца да следчага па асабліва важных справах сп. Азарэвіча ў абласную пракуратуру, што месціцца ў Мінску па адрасе Шчадрына, 1.
05.07.2010 Новая крымінальная справа за каментары ў Інтэрнэце
У Вілейцы заведзена крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах на мясцовым сайце.
25.06.2010 А. Бастунец: «У журналістак ёсць падставы звярнуцца ў суд»
Пракуратура Гомельскай вобласці пакуль не збіраецца вяртаць намесніцы галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марыне Коктыш яе камп’ютэры альбо капіяваць для яе якую-кольвек інфармацыю.
14.06.2010 Правакацыя супраць праваабаронцы Салаўёва
Праваабаронца Зміцер Салаўёў атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры горада Наваполацка. Праваабаронца заяўляе, што факты, выкладзеныя ў адказе за подпісам Пракурора горада А.Т. Аўсюка, з’яўляюцца правакацыяй.
11.06.2010 Брыфінг кампаніі «Стоп 193.1!» у Вільні
10 чэрвеня Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў супольна з Домам правоў чалавека ў Вільні зладзілі брыфінг на тэму “Артыкул 193-1: крымінальная адказнасьць за дзейнасьць NGO ў Беларусі”. Мерапрыемства адбылося за некалькі гадзінаў да пачатку IV рэгіянальнага кангрэсу НДА, на які зьяжджаюцца прадстаўнікі арганізацыяў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, Каўказу і Балтыі.
09.06.2010 Крымінальная справа супраць Сяргея Панамарова - палітычны пераслед
Крымінальная справа супраць выдаўца газеты “Бойкі Клецк” Сяргея Панамарова з’яўляецца палітычным пераследам, канстатуюць праваабаронцы.
08.06.2010 Клецкага актывіста дапытаюць па крымінальнай справе
Клецкаму актывісту Сяргею Панамарову інкрымінуецца абраза прадстаўніка ўлады
04.06.2010 Беларускія праваабаронцы праінфармавалі Amnesty International пра прысуд, вынесены Яўгену Якавенку
Сёння, 4 чэрвеня, суддзя суду Цэнтарльнага раёна Гомеля Таццяна Швец пакарала актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Яўгена Якавенку “за ўхіленне ад вайсковай службы” адным годам абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Да ўступлення судовага рашэння ў сілу Яўген Якавенка застаецца пад падпсікай аб нявыезде. І сам актывіст і яго адвакат Яўген Грабоўскі з прысудам не згодныя і заявілі, што будуць яго абскарджваць.
01.06.2010 “Хуліган” з нацыянальным сьцягам
Тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і каля пяці мільёнаў розных кампенсацыяў – такая цана ўчынку віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, які 7 студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Сьледства і суд доўжыліся пяць месяцаў, аднак пытаньні ў гэтай крымінальнай справе засталіся...
31.05.2010 Вернік “Сьведкі Еговы” апраўданы
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля апраўдаў верніка “Сьведкі Еговы” Дзьмітра Смыка ў крымінальнай справе за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы.










