Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
03.09.2010 Алесь Зарэмбюк абвешчаны ў міжнародны вышук?
Актывіст руху "За Свабоду" Сяргей Трафімчык зможа атрымаць сканфіскаваныя падчас ператрусу рэчы не пазней як праз тры гады. Пра гэта паведаміў пракурор Мастоўскага раёна Ўладзімір Гук у адказ на скаргу актывіста.
01.09.2010 Юры Чавусаў: Канкрэтыкі пра адмену артыкула 193.1 ад дэпутата пачуць не атрымалася
Прадстаўнікі Асамблеі НДА сустрэліся зь сябрам Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінаў і СМІ Палаты Прадстаўнікоў Яўгенам Мельнікам, каб абмеркаваць пытаньне скасаваньня артыкула 193.1 КК РБ, пра што ўжо больш за год гучаць абяцаньні з боку беларускіх уладаў.
01.09.2010 Мінскі гарсуд пакінуў Міхася Башуру пад вартай
31 жніўня Мінскі гарадскі суд адмовіўся вызваліць з-пад варты актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Міхася Башуру. З адпаведнай касацыйнай скаргай звярталася ягоная адвакатка Тамара Сідарэнка, інфармуе "Беларускі партызан".
26.08.2010 Расьцяжка “Стоп 193.1!” – на самай высокай кропцы Беларусі
Актывісты Асамблеі НДА ўзьняліся на самую высокую кропку краіны з расьцяжкай кампаніі “Стоп 193.1!” – на гару Сьвятую (афіцыйная назва – гара Дзяржынская). З гэтай сымбалічнай акцыі пачынаецца новы этап змаганьня за адмену адыёзнага артыкула Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
26.08.2010 Міхася Башуру працягваюць трымаць за кратамі
Лідэр грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў паведаміў Радыё Рацыя, што дапамогу Міхасю Башуру, якога трымаюць за кратамі ў Жодзінскім следчым ізалятары, абвінаваціўшы ў падробцы фінансавай даведкі, аказваюць па трох накірунках – юрыдычнаму, матэрыяльнаму і маральнаму.
24.08.2010 Усходнія дыктатуры вучацца ў Беларусі
Улады Эгіпта напярэдадні чарговых прэзыдэнцкіх выбараў улічылі багаты досьвед Беларусі па стрымліваньні грамадзкай актыўнасьці. Сярод так званых “антырэвалюцыйных мераў” заплянаванае ўвядзеньне крымінальнай адказнасьці за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. У зьвязку з гэтым Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў накіравала ў Амбасаду Эгіпта Заяву пра салідарнасьць з прадстаўнікамі тамтэйшай грамадзянскай супольнасьці.
20.08.2010 Міхась Башура пераведзены ў Жодзіна
19 жніўня суд Савецкага раёна Мінска не задаволіў скаргу адваката Тамары Сідарэнка на змяненне меры стрымання падабароннаму Міхасю Башуру. Дадзенае судовае рашэнне будзе абскарджана ў Мінскім гарсудзе.
19.08.2010 Сяргей Панамароў папрасіў прытулку ў Польшчы
У панядзелак 23 жніўня над актывістам апазіцыі з Клецка меў пачацца крымінальны працэс.
19.08.2010 Экспертыза не знайшла ў кампутары нічога крымінальнага
18 жніўня міліцыя вярнула персанальны кампутар, што быў выняты для экспертызы па крымінальнай справе за паклёп у каментарах на сайце vialejka.org.
17.08.2010 Міхасю Башуру выставілі абвінавачванне
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» падазраецца ў падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту.
06.08.2010 Працяг справы Тэрэсы Собаль
Польскае пасольства прадпрымае дыпламатычныя захады ў справе Тэрэсы Cобаль.
06.08.2010 Крымінальная справа выдаўца бюлетэню «Бойкий Клецк» ужо ў судзе
Слуханні па крымінальнай справе супраць выдаўца рэгіянальнага маланакладнага бюлетэню «Бойкий Клецк» Сяргея Панамарова могуць адбыцца ўжо ў канцы жніўня. Пра гэта паведамілі выдаўцу супрацоўнікі суда Клецкага раёна, куды справа паступіла яшчэ на пачатку ліпеня. Нядаўна, аднак, яе перадалі ў Мінскі абласны суд. Сяргею Панамарову інкрымінуюць парушэнне арт. 369 КК РБ — «Знявага прадстаўніка ўлады».
22.07.2010 Справу Зарэмбюка перадалі з КДБ у міліцыю
Пра гэта даведаўся актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Трафімчык з адказу УКДБ па Гродзенскай вобласці на сваю заяву.
21.07.2010 Сваякі загінулай ад кулі міліцыянта дзяўчыны звярнуліся ў «Вясну»
Яны паведамілі пра тое, што не вераць у афіцыйную версію трагедыі аб выпадковасці стрэлу ў галаву. Праваабаронцы лічаць, што неабходна арганізаваць грамадскае назіранне за ходам расследавання дадзенай крымінальнай справы.
19.07.2010 Віцебскі актывіст абразіў Прэзідэнта Лукашэнку?
Па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пракуратурай Чыгуначнага раёна г. Віцебска 13 ліпеня 2010 г. распачата праверка ў дачыненьні апазіцыйнага актывіста Сяргея Белязекі.










