Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
23.09.2010 Пасьля меркаваных анархістаў узяліся за эколягаў
У Менску працягваюцца затрыманьні ў справе аб нядаўнім нападзе на амбасаду Расеі, падпале ізалятару на Акрэсьціна ды нападах на філіял "Беларусьбанку" і будынак Дома прафсаюзаў 30 красавіка.
22.09.2010 Шрэк гуляў каля МЗС
Грамадзкія актывісты зладзілі пэрформанс ў касьцюмах пэрсанажаў папулярнага мультфільма “Шрэк” каля будынку Міністэрства замежных справаў Беларусі. Удзельнікі вясёлай працэсіі нагадалі дыпляматам, што “абяляць аўтарытарны рэжым на міжнароднай арэне – гэта марная і няўдзячная справа”. Гэпэнінг адбыўся ў рамках кампаніі Асамблеі НДА “Стоп 193.1!”.
17.09.2010 Заўтра заканчваецца чарговы тэрмін трохдзённага ўтрыманьня Сяргея Папова
Па словах адваката затрыманага сябра незарэгістраванай Партыі Свабоды 18 верасьня а 7 раніцы заканчваюцца трое сутак у Сяргея Попова. Ён альбо павінен выйсьці на волю, альбо, калі ёсьць падставы для абраньня меры стрыманьня на 10 сутак да прад’яўленьня абвінавачаньня, атрымаць адпаведную пастанову.
17.09.2010 Тамара Сідарэнка: дзеяньні з боку праваахоўных органаў я зьвязваю з нейкімі іншымі абставінамі, а не з рэальнымі падазрэньнямі
Сёньня ў 11 гадзін скончыліся трое сутак з моманту апошняга, ужо трэцяга, затрыманьня грамадскага актывіста, эколага Уладзіміра Валодзіна. Сустрэць яго на волі на Акрэсьціна прыйшлі сваякі і сябры. Нягледзячы на тое, што Валодзіна адпусьцілі, ён застаўся падазраваным па трох крымінальных справах.
13.09.2010 Эколагі заклікалі беларускія ўлады вызваліць У.Валодзіна
Экалагічныя арганізацыі Беларусі, Расіі і Літвы выступілі з сумесным зваротам да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладна вызваліць Уладзіміра Валодзіна, які з 8 верасня знаходзіцца за кратамі па падазрэнні ў нападзе на расійскую амбасаду.
13.09.2010 На волю адпушчаныя пяцёра затрыманых
12 верасьня з ізалятару часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна акрамя Хоцінай Валерыі, Сьлюсарава Сяргея і Жынгяроўскага Аляксея таксама выйшлі Антон Лапцёнак і Ігар Багачак. Па інфармацыі кіраўніка "Правага альянсу" Юрася Карэтнікава сябру арганізацыі Ігару Чапігу 11 верасьня працягнулі затрыманьне ячшэ на 3 сутак па крымінальнай справе за падпал Акрэсьціна.
12.09.2010 Трое затрыманых выйшлі на волю
Сёньня з ізалятару часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна выйшлі трое затрыманых - Хоціна Валерыя, Сьлюсараў Сяргей і Жынгяроўскі Аляксей. Астатнія засталіся за кратамі. Аляксандр Францкевіч перавезены ў Салігорск, гэтым разам яго падазраюць у нападзе на міліцэйскі пастарунак.
11.09.2010 Затрыманых 8 верасьня не вызвалілі
Сёньня скончыўся тэрмін затрыманьня на 3 сутак у Сяргея Папова, Уладзіміра Валодзіна і Ігара Чапігі, якія былі зьмешчаны ў ІЧУ на Акрэсьціна 8 верасьня ў якасьці падазраваных па крымінальнай справе. На волю яны не выйшлі.
11.09.2010 Францкевіч затрыманы на 3 сутак ужо чацьвёрты раз
Сёньня адвакат Францкевіча Аляксандра, які пэўны час не мог даведацца месцазнаходжаньне свайго падабароннага, нарэшце змог з ім сустрэцца - Паўлу Сапелку патэлефанавала сьледчая і выклікала на допыт. І гэта нягледзячы на тое, што падазраваны, які мае алібі, яшчэ ўчора настойліва прасіў прадаставіць яму адваката, з якім заключана пагадненьне на аказаньне юрыдычнай дапамогі.
10.09.2010 Валянцін Стэфановіч: Так расьсьледваньне ніхто не праводзіць
Трое сутак адвакат затрыманага Аляксандра Францкевіча не можа знайсьці свайго падабароннага. 9 верасьня скончыўся тэрмін зьняволеньня анархістаў, якія напачатку былі затрыманыя 3 верасьня ў межах узбуджанай крымінальнай справы па ч.2 арт.339 за напад на расейскую амбасаду, а потым па крымінальнай справе па ч.1 арт. 339 КК за напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў. Па папярэднай версіі, іх адвезлі ў РУУС Ленінскага раёна, аднак там іхне аказалася. Інфармацыя пра месца знаходжаньне затрыманых анархістаў адсутнічае.
09.09.2010 Анархістаў адпусьцілі і зноў затрымалі
Сёньня скончыўся тэрмін затрыманьня па крымінальнай справе ў 7 анархістаў, аднак на волю яны не выйшлі. З ізалятару часовага утрыманьня на Акрэсьціна іх вызвалілі, аднак адразу даставілі ў Ленінскі РУУС Менску. За што - пакуль невядома.
08.09.2010 11 чалавек затрыманыя ў сувязі з інцыдэнтам на тэрыторыі Расійскай амбасады ў Менску
Сёньня ў Менску супрацоўнікамі КДБ затрыманая актывістка Тацяна Семянішчава. Па словах маці затрыманай супрацоўнікі КДБ заявілі, што знайшлі нейкую інфармацыю на раней канфіскаваным цвёрдым дыску, але якую менавіта не ўдакладняецца. Аб больш дакладных прычына затрымання або прад'яўленні абвінавачванняў пакуль няма ніякай інфармацыі.
08.09.2010 Ігар Чапіга зьмешчаны на Акрэсьціна
Сябра "Правага альянсу" Ігар Чапіга пасьля правядзеньня ў яго на кватэры ператрусу, зьвязанага нібыта з падпалам Цэнтру ізаляцыі на Акрэсьціна, дастаўлены ў гэтую установу. Кіраўнік Інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс" Юрась Карэтнікаў называе гэта палітычна матываваным перасьледам.
08.09.2010 Артыкул 193.1: Галаванаў ківае на Лукашэнку
Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў перакладае адказнасьць за існаваньне адыёзнага артыкула Крымінальнага кодэкса 193.1 на прэзыдэнта. Прынамсі, такую выснову можна зрабіць па выніках сустрэчы прадстаўнікоў Асамблеі НДА з высокапастаўленым чыноўнікам.
08.09.2010 Чарговыя кандыдаты на вышэйшую меру пакараньня?
Да 14 верасьня ў Магілёўскім абласным судзе абвешчаны перапынак у разглядзе крымінальнай справы па абвінавачваньні Аляксандра Сычова і Ігара Мялікава, якія ў складзе банды здзейсьнілі серыю жорсткіх злачынстваў на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Кіраўнік злачыннай групы, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднаньня джыу-джытсу і самаабароны, пазбегнуў суду, паколькі некалькі месяцаў назад раптоўна памёр.










