Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
10.11.2010 Мікалай Дзядок не губляе аптымізму
Сьледства па крымінальнай справе, узбуджанай па частцы 2 арт.339 КК у дачыненьні да студэнта паліталогіі ЕГУ Мікалая Дзядка працягнутае да 6 месяцаў. Сцверджаньні некаторых СМІ, якія называюць дату 3 сакавіка – толькі мяркуемы тэрмін завяршэньня следства. Акрамя таго тэрмін утрыманьня пад вартай Дзядка працягнуты да 5 месяцаў. Раней называўся тэрмін тры месяцы.
09.11.2010 Рух Салідарнасці «Разам» запрашае на прэзентацыю фільма пра Мікалая Аўтуховіча
Паводле прэс-службы Руху Салідарнасці «Разам», прэзентацыя фільма пра вядомага прадпрымальніцкага лідэра і палітвязня Мікалая Аўтуховіча «Падарожжа па бясконцай вайне» (рэжысёр Вольга Мікалайчык) адбудзецца ў сераду, 10 лістапада, а 18 гадзіне на сядзібе Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8).
09.11.2010 У справе аб нападзе на амбасаду Расеі новы затрыманы
9 лістапада стала вядома пра затрыманьне яшчэ аднаго маладога чалавека ў справе аб нападзе на амбасаду Расеі, нападзе на ізалятар на Акрэсьціна ды іншых здарэньнях.
09.11.2010 Вэтэраны Аўганістану супраць сьледчых па справе Аўтуховіча
Вэтэраны вайны ў Аўганістане патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці сьледчую групу, якая вяла расьсьледаваньне справы Мікалая Аўтуховіча. Адпаведная заява перададзена ў Генэральную пракуратуру 8 лістапада.
08.11.2010 Уладзімір Асіпенка: У СІЗА ўмовы былі нашмат горшымі, чым у турме
Палітвязень Уладзімір Асіпенка 5 лістапада выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах. Сёння былы вайсковец ужо ў Ваўкавыску.
08.11.2010 Адказнасць за знявагу прэзідэнта ў Беларусі
Толькі ў Беларусі існуюць артыкулы Крымінальнага Кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасць за паклёп або знявагу прэзідэнта ці чыноўнікаў.
02.11.2010 Тэрмін утрыманьня пад вартай Мікалая Дзядка падоўжаны да 24 сьнежня
Тэрмін утрыманьня пад вартай для падазраванага па справе арганізацыі акцыі каля будынку генштаба Міністэрства абароны ў верасьні мінулага года Мікалая Дзядка падоўжаны да 24 сьнежня. Агулам, зараз ён будзе складаць тры месяцы. Пры гэтым Мікалаю Дзядку адмаўляюць у спатканьні нават з бацькамі.
28.10.2010 Затрыманы яшчэ адзін “хуліган” – архітэктар Новікаў
У Менску 27 кастрычніка быў затрыманы архітэктар Антон Новікаў. Пакуль вядома, што маладога чалавека зьмясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна на трое сутак. Напярэдадні ён атрымаў позву на допыт у якасьці сьведкі, аднак допыт завяршыўся арыштам. Яго падазраюць у нападзе на банкамат вясной гэтага году.
27.10.2010 Студэнт паліталогіі ЕГУ Мікалай Дзядок застанецца за кратамі
26 кастрычніка ў Менгарсудзе разглядалася абскарджваньне рашэньня суду Цэнтральнага раёна Менска адносна меры стрыманьня ў дачыненьні да студэнта паліталогіі ЕГУ Мікалая Дзядка. Судзьдзя Менскага гарадскога суду Ігар Крот скаргу не задаволіў. Мікалай Дзядок застаецца пад вартай.
22.10.2010 Праваабаронцы: Справы анархістаў — узор беззаконьня
Яшчэ на 10 дзён працягнуты тэрмін затрыманьня Сяргея Сьлюсара, актывіста анархісцкага руху з Бабруйску. Яго затрымалі 17 кастрычніка як падазронага ва ўдзеле ў нападзе на будынак мясцовага КДБ.
21.10.2010 Сяргею Слюсару дабавілі яшчэ 10 сутак
Актывісту Сяргею Слюсару , які з 17 кастрычніка знаходзіцца ў Бабруйскім ІЧУ, 20 кастрычніка працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на 10 сутак. Нягледзячы на тое, што ў адпаведнасці з КПК РБ тэрмін затрыманьня падазраванага не можа перавышаць 3 сутак, у асобных выпадках па распараджэньні пракурора тэрмін можа быць прадоўжаны да 10 сутак.
20.10.2010 М.Башура: "За кратамі паміраюць людзі, якія патрапілі туды абсалютна здаровымі"
Госьць начнога эфіру – актывіст кампаніі “Гавары праўду”, выдавец і паэт Міхась Башура, які 19 кастрычніка выйшаў на волю, атрымаўшы штраф памерам 17,5 мільёна рублёў
20.10.2010 Сяргей Слюсар ізноў затрыманы за “кактэйлі Молатава”
З 17кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Сяргей Слюсар. Ён быў затрыманы пасьля таго, як невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа.
20.10.2010 Міхася Башуру аштрафавалі на 17,5 мільёнаў
19 кастрычніка ў Савецкім раённым судзе Менску завяршыўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў штрафам 17.500.000 рублёў.
18.10.2010 Дзяржабвінаваўца запрасіў 6 месяцаў арышту для актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры
18 кастрынчіка аднавіўся працэс па справе Міхася Башуры. Адвакат Тамара Сідарэнка сцвярждае, што ў "дзеяннях органаў дазнання ёсць элементы службовага падлогу". Патрабуе, каб пракуратура правяла службовую праверку. Адвакатка разбіла ўсе абвінавачванні.










