Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
07.12.2010 Студэнты ЕГУ рашуча выступаюць у абарону Міколы Дзядка
Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта звяртаецца да міжнароднай супольнасці са спадзевам на вашую падтрымку і салідарнасць са студэнтам ЕГУ Міколам Дзядком. Да звароту прыкладаецца Прававое заключэнне па справе Міколы Дзядка
01.12.2010 Ігара Аліневіча трымаюць у “Амерыканцы”
Затрыманы 28 лістапада ў Маскве Ігар Аліневіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ (“Амерыканцы”) ў Менску. Пра гэта маці актывіста паведаміў дзяжурны адвакат.
01.12.2010 Крымінальнай справы па смерці журналіста Алега Бябеніна не будзе
Пракуратура Мінскай вобласці не будзе пачынаць крымінальную справу па факце смерці журналіста Алега Бябеніна. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна.
30.11.2010 Суд не апраўдаў Башуру, але і не пакараў больш жорстка
Сёння Менскі гарадскі суд разглядаў касацыйную скаргу Міхася Башуры і касацыйны пратэст пракурора.
30.11.2010 Суд не апраўдаў Башуру, але і не пакараў больш жорстка
Сёння Менскі гарадскі суд разглядаў касацыйную скаргу Міхася Башуры і касацыйны пратэст пракурора.
30.11.2010 Беларускіх актывістаў затрымліваюць у Маскве
Супрацоўнікі спэцслужбаў 28 лістапада ў Маскве ў раёне Баграціёнаўскага праспекту затрымалі актывіста Ігара Аліневіча, якога беларускія праваахоўныя органы падазраюць ва ўдзеле ў нападах на генштаб у Менску і амбасаду Расіі гэтай восеньню.
23.11.2010 Францкевічу працягнулі тэрмін утрыманьня
Актывісту Аляксандру Францкевічу, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў нападзе на будынак міліцыі ў Салігорску, працягнулі тэрмін утрыманьня да 11 лютага наступнага году. Такім чынам у справе сёлетніх нападаў на будынкі засталіся тры абвінавачаныя.
22.11.2010 На Някляева трымаюць у запасе крымінальную справу
Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў патрабуе спыніць альбо перадаць у суд крымінальную справу, заведзеную на яго і актывістаў выбарчага штабу Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева па абвіначванню ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі.
20.11.2010 Пракурор палічыў, што Башуру пакаралі мякка
30 лістапада актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», паэта Міхася Башуру зноў будуць судзіць за памылку ў даведцы на атрыманне крэдыту.
20.11.2010 МІХАСЬ БАШУРА: «Я ЧЫТАЎ СУКАМЭРНІКАМ ВЕРШЫ З ПАМЯЦІ»
Пісьменьнік і турма — надзённая тэма для беларускай літаратуры цягам усяе яе гісторыі ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і да нашых дзён. Найноўшы прыклад — паэт Міхась Башура, які нядаўна быў зьвязьнены на два з паловаю месяцы. Што адчувае паэт за кратамі, як яго ўспрымаюць сукамэрнікі і ці прылятае ў вязьніцу ягоная Муза? Пра гэта Міхась Башура распавёў карэспандэнтцы "Радыё Свабода" Валянціне Аксак.
18.11.2010 Намесніку старшыні МФ вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
Намесніку старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт"21-гадоваму Алесю Кіркевічу вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гродзенская пракуратура 18 лістапада папярэдзіла актывіста, што ў выпадку працягу дзейнасці ад імя «Маладога фронту» ён будзе прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 193–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
16.11.2010 Студэнты ЕГУ патрабуюць вызвалення Мікалая Дзядка
Студэнты ЕГУ працягваць патрабаваць вызвалення Мікалая Дзядка, які быў затрыманы па падазрэнні ў нападзе на расейскую амбасаду сёлета 30 жніўня і ўжо два з паловай месяцы знаходзіцца за кратамі.
15.11.2010 Справа супраць незалежных журналістак знаходзіцца ў пракуратуры Менска
Крымінальную справу супраць Наталлі Радзінай, Ірыны Халіп, Марыны Коктыш і Святланы Калінкінай запатрабавала кіраўніцтва пракуратуры Менска.
12.11.2010 Абвінавачваньне ў нападах прад’яўлена траім
Максіму Веткіну, якога затрымалі 4 лістапада ў Менску, прад’яўлена абінавачваньне ў нападзе на амбасаду Расеі 30 жніўня і нападзе на будынак “Беларусбанку” ў ноч з 30 красавіка на 1 траўня. Такім чынам, Максім Веткін стаў трэцім абвінавачаным па справе хуліганскіх нападаў, здзейсьненых на працягу года ў розных месцах Менска і Салігорску.
12.11.2010 “Лёс Аўтуховіча залежыць ад кожнага”
Рэжысёр Вольга Мікалайчык 10 лістапада прэзентавала ў Мінску свой новы фільм “Падарожжа па бясконцай вайне”. Ён прысвечаны былому афганцу, прадпрымальніку, а зараз палітзвяволенаму Мікалаю Аўтуховічу.










