Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
27.12.2010 На допыты ў КДБ выклікаюць моладзевых актывістаў
27 снежня на допыт у КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка.
27.12.2010 Ператрус у хаце Зьмітра Бандарэнкі
На кватэры даверанай асобы Андрэя Саньнікава каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі праходзіць вобшук. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сваякі арыштаванага.
27.12.2010 Валянцін Стэфановіч: Вельмі важна паказаць, якімі метадамі зараз дзейнічае следства
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сталі вядомыя факты аказання ціску на грамадзянаў краіны супрацоўнікамі следства ў межах узбуджанай крымінальнай справы. Так, у адным з такіх выпадкаў невядомыя ўварваліся ў кватэру, накінулі маладому чалавеку на галаву пакет, білі, а потым патрабавалі падпісаць паперы, з якіх вынікала, што прадстаўнікі апазіцыі падбівалі яго да ўчынення масавых беспарадкаў.
27.12.2010 Вольга Някляева: Мне дагэтуль не пацвердзілі, што муж знаходзіцца ў КДБ
Жонка кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева ў панядзелак наведала Генпракуратуру і КДБ, але пра лёс мужа ёй зноў нічога не паведамілі.
26.12.2010 Адвакатка ўпершыню сустрэлася з Андрэем Дзмітрыевым
25 снежня адвакатка Ірына Мініна ўпершыню змагла сустрэцца са сваім падабаронным Андрэем Дзмітрыевым, які з'яўляецца кіраўніком выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева. Ён праходзіць адным з падазраваных па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.2 арт. 293 КК - масавыя беспарадкі. Усе адвакаты па гэтай справе даюць падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства.
24.12.2010 Вольга Някляева патрабуе сустрэчы з генпракурорам
Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.
22.12.2010 Ірыну Халіп наведаў адвакат
З журналісткай Ірынай Халіп, якая падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, сустрэўся яе адвакат Уладзімір Толсцік.
22.12.2010 Яшчэ адзін падазраваны – Дзмітрый Ус
Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус таксама праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.
22.12.2010 Бяляцкі: “Гэта паказвае нізасьць улады”
Cьпіс асобаў, якія прыцягаваюцца да крымінальнай адказнасьці за падзеі 19-га сьнежня, апублікаваны на сайце праваабарончай арганізацыі "Вясна" мы папрасілі пракамэнтаваць лідэра арганізацыі Алеся Бяляцкага.
20.12.2010 Па факце «масавых беспарадкаў» у Мінску распачата крымінальная справа
Арганізатары акцыі пратэсту апазіцыі, якая прайшла ў Менску вечарам 19 снежня будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
18.12.2010 Генпракуратура «пашкадавала» наконт памылак Вярхоўнага суду
Генпракуратура Беларусі прызнала абгрунтаванасьць некаторых скаргаў з боку жанчын, якія шмат гадоў заяўляюць пра несправядлівыя судовыя рашэньні ў сваіх справах альбо справах сваякоў.
16.12.2010 Камп'ютары журналістак зноў зацікавілі сталічную пракуратуру?
Пракуратура Мінска афіцыйна запытала ад УУС Гомельскага аблвыканкама матэрыялы расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, хаця следства прыпынена з мая гэтага года.
14.12.2010 Пракуратура Менска: інфармацыя праваабаронцы па справе “анархістаў” прынятая да ведама
Пракуратура Менска паабяцала праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ўлічыць дасланую ім інфармацыю па крымінальных справах, узбуджаных супраць актывістаў анархісцкіх і антыфашысцкіх рухаў. Аднак, каб прымусіць пракуратуру адказаць на зварот па сутнасьці, давялося скардзіцца пракурору.
09.12.2010 Генпракуратура пагражае Някляеву крымінальнай справай
Генэральная пракуратура папярэдзіла кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева пра тое, што яго «заклікі выйсьці на плошчу — незаконныя». У выпадку правядзеньня мерапрыемства 19 сьнежня ў адносінах да Някляева будзе заведзена крымінальная справа, паведамляе сайт кампаніі «Гавары праўду!».
08.12.2010 У Аліневіча – вочныя стаўкі, у Дзядка – тэмпература
У дачыненьні да затрыманага ў Маскве 28 лістапада Ігара Аліневіча зараз праводзяцца следчыя дзеяньні. Як стала вядома праваабаронцам, аператыўнікі правялі тры вочныя стаўкі. Пакуль з прад’яўленых абвінавачваньняў (Расейская амбасада, ІЧУ на Акрэсціна, Генштаб у Менску, упраўленьне КДБ у Бабруйску) ён прызнае толькі ўдзел у акцыі каля будынка Генштабу Беларусі, якая адбылася 19 верасьня 2009 года.










