Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
30.12.2010 Пасольства Расіі высвятляе акалічнасці паўторнага затрымання расіян
Двое грамадзян Расіі затрыманыя паводле падазрэньні ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Сьвятлана Бароўская.
30.12.2010 Родныя вязьняў "амэрыканкі" аб'ядналіся
Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне".
30.12.2010 Мілінкевіча выклікаюць у КДБ
Лідэру Руху «За Свабоду» прынеслі позву, згодна з якой ён мусіць з’явіцца ў КДБ для правядзення следчых дзеянняў 2 студзеня (нядзеля) а 9 гадзіне.
30.12.2010 Прад'яўлены новыя абвінавачаньні па крымінальнай справе
Да чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якім абвінавачаньні за арганізацыю «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня былі выстаўленыя напярэдадні, сёньня дадаўся пяты — Аляксей Міхалевіч. Таксама прад’явілі абвінавачаньні старшыні АГП Анатолю Лябедзьку і палітолягу Аляксандру Фядуту
30.12.2010 Абвінавачаньне па справе аб масавых беспарадках прад'яўленае 22 фігурантам
Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў МУС Беларусі.
30.12.2010 У кватэрах нацыянал-бальшавікоў у Мінску пачаліся ператрусы
На дадзены момант праходзіць ператрус ў кватэры Яўгена Контуша, лідэра Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі Дзмітры Сіняк на сваім блозе.
30.12.2010 Чатыры былыя кандыдаты пераведзены ў статус абвінавачаных
29 снежня прад'яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК РБ чатыром былым кандыдатам у прэзідэнты - Уладзімеру Някляеву, Андрэю Саньнікаву, Мікалаю Статкевічу і Віталю Рымашэўскаму. Акрамя іх у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску абвінавачваюць Паўла Севярынца і Аляксандра Атрошчанкава.
29.12.2010 Яшчэ адзін верагодны падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках -- Уладзімір Лобан
Уладзімір Лобан сёння адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і збіраўся выйсці на волю, але па яго прыехалі супрацоўнікі КДБ і забралі ў следчы ізалятар -- "амерыканку". Уладзімір Лобан, верагодна, пераведзены ў статус падазраваемага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
29.12.2010 Вязьням КДБ прад’явілі абвінавачаньне
Экс-кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Ўладзімеру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі дзеяньняў, якія прывялі да масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня падчас вулічнай акцыі пратэсту (артыкул 293 Крымінальнага кодэксу).
28.12.2010 Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву абвінавачанне не прад'яўлена, але па 10 сутак яны яшчэ правядуць у ізалятары
Сёння, 28 снежня, скончыліся 10 дзён з моманту затрымання маладафронтаўцаў Дзмітрыя Дашкевіча, Эдуарда Лобава і Дзяніса Лазара па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў. Зранку быў адпушчаны на волю Дзяніс Лазар і ўсе падазрэнні з яго знятыя. Дзмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву абвінавачанне таксама не было прад'яўлена, але іх знаходжанне пад арыштам працягнута яшчэ на 10 сутак.
28.12.2010 Арышт Мікіту Ліхавіду адменены, ён будзе праходзіць па крымінальнай справе
Адносна актывіста Руху "За свабоду" Мікіты Ліхавіда, асуджанага на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, адменена адміністратыўнае пакаранне і ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Сёння або заўтра Мікіта Ліхавід будзе дастаўлены з ізалятара часовага ўтрымання Жодзіна ў ізалятар КДБ у Мінску.
28.12.2010 Давераных асабаў кандыдата Саннікава выклікаюць у КДБ
Сёння па тэлефоне на размову ў Камітэт дзяржбяспекі былі запрошаныя Касьян Марыя і Старыкаў Арцём, давераныя асобы былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава
28.12.2010 У Гродна выклікаюць у КДБ Аляксандру Васілевіч і Уладзіміра Хільмановіча
Моладзевай актывістцы АГП з Гродна Аляксандры Васілевіч сёння патэлефанавалі і запрасілі на размову ў мясцовае УКДБ адносна падзей 19 снежня ў Менску. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які атрымаў аналагічнае запрашэнне.
28.12.2010 Вызвалены Дзяніс Лазар
Дзяніс Лазар, які праходзіў у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб "хуліганстве", вызвалены з ізалятара КДБ. Справа ў адносінах да актывіста "Маладога фронту" цалам спыненая.
28.12.2010 27 снежня адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага
У панядзелак, 27 снежня, з былым кандыдатам у прэзідэнты Віталем Рымашэўскім другі раз змог сустрэцца яго адвакат. Стан здароўя Віталя здавальняючы, нягледзячы на пэўныя праблемы.










