Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
05.01.2011 Амбасадары ЕС просяць аб сустрэчы са зняволенымі кандыдатамі
Амбасадары краін Еўрасаюза просяць беларускія ўлады даць магчымасць сустрэцца з затрыманымі 19 снежня кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі з мэтай ацаніць стан здароўя зняволеных і атрымаць ад падазраваных па крымінальнай справе інфармацыю пра стаўленне да іх у СІЗА КДБ.
05.01.2011 Сяргей Клюеў – чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
3 студзеня пад час вызваленьня з ІЧУ на Акрэсціна арыштаванаму на 15 сутак Сяргею Клюеву следчы Партызанскага РУУСа прад’явіў пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе, распачатай па артыкулу 239 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі). Увесь час знаходжаньня пад арыштам яго выклікалі на допыты.
04.01.2011 УВАГА! Просім дапамагчы знайсці Віктара Даніловіча
Праваабарончы цэнтр "Вясна" просіць усіх, хто ведае, дзе зараз знаходзіцца Даніловіч Віктар, паведаміць нам. Па інфармацыі, атрыманай ад тых, хто адбываў з ім адміністратыўны арышт у Жодзіна, Віктар мог быць затрыманы ў межых крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
03.01.2011 Андрэй Дзмітрыеў на волі
Як стала вядома «Нашай Ніве», у панядзелак раніцай Андрэй Дзмітрыеў быў адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
03.01.2011 Адвакаты рыхтуюць скаргу на змену меры стрымання Ўладзіміру Някляеву
Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Уладзімір Букштынаў рыхтуе скаргу на змену меры стрымяння свайму падабароннаму.
03.01.2011 Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзіна
Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзінскую турму №8. Пра гэта стала вядома 1 студзеня.
03.01.2011 Рымашэўскага адпусцілі
Уначы з 31 снежня на 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе быў адпушчаны экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі.
01.01.2011 Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках – ужо 26 падазраваных (Абнаўляецца)
Па справе аб масавых беспарадках на сённяшні дзень падазраванымі з’яўляюцца 26 чалавек. З іх 23 -- утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ, Р. Кастусёў і Дз. Ус -- пад падпіскай аб нявыездзе. Мікіта Ліхавід павінен быць дастаўлены ў ізалятар КДБ у бліжэйшы час з Жодзіна, Андрэй Федаркевіч ужо пераведзены з Жодзіна ў следчы ізалятар КДБ.
01.01.2011 Мера стрымання засталася ранейшай
31 снежня суд Цэнтальнага раёну пакінуў меру стрымання авінавачаным па крымінальнай справе па арт. 293 КК Наталлі Радзінай, Ірыне Халіп і Аляксандру Фядуту ў выглядзе ўтрымання пад вартай.
31.12.2010 Узбуджана яшчэ адна крымінальная справа
Па звестках праваабаронцаў, па падзеях 19 снежня ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа - за знявагу дзяржаўных сімвалаў. Зараз актыўна шукаюцца фота і відэдоказы, на якіх зафіксаваны тыя, хто падчас шэсця па праспекце Незалежнасці замяніў на будынку КДБ дзяржаўны сцяг на бел-чырвона-белы.
31.12.2010 Праведзены ператрус у Юлі Дарашкевіч. Яе мужа забралі ў КДБ
Сёння а 8 раніцы супрацоўнікі КДБ прыйшлі да фотажурналісткі Юлі Дарашкевіч і правялі на кватэры ператрус у межах узбуджанай па падзях 19 снежня крымінальнай справы. Канфіскаваныя носьбіты інфармацыі. Яе мужа Паўла Юхневіча, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" супрацоўнікі па папярэдняй інфармацыі даставілі ў КДБ г. Мінска па вул. Казлова на допыт.
30.12.2010 У журналісткі «Белсата» Кацярыны Ткачэнкі правялі ператрус
Невядомыя асобы ў 20.30 сталі ламіцца ў кватэру журналісткі Кацярыны Ткачэнкі. Пра гэта ГА "БАЖ" паведаміў прадстаўнік тэлеканала "Белсат" у Беларусі Міхась Янчук.
30.12.2010 У Дзмітрыева трэці вобшук. Цяпер на дачы бацькоў
Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі КДБ правялі сёння чарговы вобшук у сваякоў Андрэя Дзмітрыева. Першы быў на кватэры палітыка, другі — на кватэры ягонай мамы. Цяпер прыйшла чарга дачы.
30.12.2010 Антона Давыдзенку знайшлі на Акрэсціна
Сёння стала вядома месцазнаходжанне Антона Давыдзенкі - пасля адбыцця 10-суткавага арышту ён змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна на трое сутак як падазраваны па арт. 293 КК РБ.
30.12.2010 Генпракуратура адказала пісьменьнікам
Ліст з пракуратуры на запыт адносна Ўладзімера Някляева, які быў накіраваны 27 снежня, атрымаў Сяргей Законьнікаў.










