Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

14.01.2011 МФ накіраваў зварот у "Міжнародную амністыю"

"Малады Фронт" зьвярнуўся да уплывовай міжнароднай арганізацыі "Міжнародная Амністыя" з заклікам прызнаць Зьмітра Дашкевіча й Эдуарда Лобава Вязьнямі сумленьня. Нагадаем, на гэтым тыдні такі статус быў прысвоены намесьніцы старшыні МФ Насьце Палажанцы.

Васілеўскі Аляксандр -- яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

14.01.2011 Васілеўскі Аляксандр -- яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

Аляксандр Васілеўскі адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратсту 19 снежня ў Жодзіна. 12 студзеня позна ўвечары да яго дадому прыйшлі следчыя Цэнтральнага РУУС Мінска і прад'явілі пастанову аб затрыманні ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

14.01.2011 Пазьняк Андрэй - 31 абвінавачаны

ПЦ "Вясна" стала вядома прозьвішча яшчэ аднаго абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках - гэта Пазьняк Андрэй Аляксандравіч, 1977 г.н., актывіст з Жодзіна.

14.01.2011 Адвакат сустрэлася з даверанай асобай Някляева Сяргеям Вазняком

13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Сяргея Вазняка, паведамляе "Белорусский партизан".

14.01.2011 Да Уладзіміра Кобеца дапусцілі адваката

13 студзеня адвакат змог сустрэцца з начальнікам штаба Андрэя Саннікава Уладзімірам Кобецам, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

14.01.2011 У турме інфармуюць пра здароўе вязьняў, у КДБ – не

У ізалятары КДБ адмаўляюцца інфармаваць пра мэдычны стан падсьледных па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня. Праваабаронцы лічаць гэта формай ціску на арыштантаў, прыроўненай да катаваньня.

Андрэй Мікалаеў – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

13.01.2011 Андрэй Мікалаеў – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

Мікалаеў Андрэй быў затрыманы ўвечары 11 студзеня дома. Супрацоўнікі КДБ правялі дома ў Андрэя і яго жонкі ператрус, забралі сістэмны блок кампутара, фотаапарат, дыскі, а яго самога адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

13.01.2011 Жанна Літвіна і Марына Коктыш сёння таксама пабывалі ў КДБ

І старшыня ГА «БАЖ», і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» праходзяць сведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19–20 снежня.

13.01.2011 Скаргу Маі, якой зламалі нагу, далучылі да справы “аб масавых беспарадках”

Па яе словах, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. А ў выпісцы са шпіталя значылася “бытавая траўма”.

У кватэры Аляксея Міхалевіча -- трэці за апошнія дні ператрус

12.01.2011 У кватэры Аляксея Міхалевіча -- трэці за апошнія дні ператрус

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхаевіча Мілана паведаміла, што ў 18.30 да іх у кватэру прыйшлі 5 супрацоўнікаў КДБ з пастановай аб правядзенні ператрусу. Гэта ўжо трэці за апошнія дні ператрус у кватэры Міхалевічаў.

Паўлу Вінаградаву прад'яўлена абвінавачанне па справе аб масавых беспарадках

12.01.2011 Паўлу Вінаградаву прад'яўлена абвінавачанне па справе аб масавых беспарадках

Актывісту кампаніі "Гавары праўду" Паўлу Вінаградаву ўчора, 11 студзеня, прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу -- арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках. Павел утрымліваецца пад вартай.

Алесь Міхалевіч телэфанаваў жонцы Мілане

12.01.2011 Алесь Міхалевіч телэфанаваў жонцы Мілане

Учора Алесь Міхалевіч, былы кандыдат у прэзідэнты, а зараз абвінавачаны па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі" патэлефанаваў з ізалятара КДБ на мабільны тэлефон сваёй жонкі Міланы. Перапытаўшыся, на якім нумары ёй зручней размаўляць, ён набраў кватэрны нумар.

Беларуская амбасада пра ўмовы вязняў КДБ

12.01.2011 Беларуская амбасада пра ўмовы вязняў КДБ

Радыё Свабода пераклала прэс-рэліз, які 10 студзеня амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі распаўсюдзіла на ангельскай мове пра ўмовы ўтрыманьня вязьняў Плошчы.

12.01.2011 Халезін і Каляда - падазраваныя ў справе "аб масавых беспарадках"

У кватэрах бацькоў Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды, якія з'яўляюцца арт-дырэктарам і дырэктарам "Вольнага тэатра", 11 студзеня прайшлі ператрусы, паведамляе БелаПАН.

З 9 студзеня ўзяты пад варту ўдзельнік "справы 14-ці" Максім Дашук

11.01.2011 З 9 студзеня ўзяты пад варту ўдзельнік "справы 14-ці" Максім Дашук

Маці Максіма Дашука паведаміла, што з 9 студзеня яе сын утрымліваецца пад вартай у Жодзіна. Падчас затрымання Максіма была прадстаўлена пастанова ад 24 снежня 2010 года аб арышце нібыта за парушэнне парадку адбыцця пакарання. Абставіны арышту М. Дашука будуць высветлены бліжэйшым часам, бо вызначаны судом тэрмін адбыцця пакарання скончыўся яшчэ ў верасні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства