Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
19.01.2011 Рымашэўскага дапыталі ў КДБ
Амаль 2 гадзіны працягваўся ў КДБ допыт кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, які мае статус абвінавачанага ў арганізацыі масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасці 19 снежня. 31 снежня Віталь Рымашэўскі напрыканцы мінулага году быў вызвалены з ізалятара часовага утрымання КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
19.01.2011 Што можна дасылаць вязьням “амерыканкі”?
Паколькі ў СІЗА КДБ зараз утрымліваецца шмат палітычных вязняў, многія людзі звяртаюцца да правабаронцаў з прапановамі дапамогі. Адной з форм салідарнасці з палітвязьнямі можа быць дапамога ім у выглядзе пасылак.
19.01.2011 Месяц тэрору
Пад такой назвай у найнавейшую гісторыю Беларусі ўвойдзе прамежак часу з 19 сьнежня 2010 году па 19 студзеня 2011 году. Прапануем вашай увазе кароткую храналёгію падзеяў гэтага месяца, які пачаўся “крывавай нядзеляй” на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
19.01.2011 “Мне не сорамна глядзець людзям у вочы”
Сваякі актывіста Руху “За Свабоду” Мікіты Ліхавіда атрымалі яд яго ліст з Жодзінскай турмы № 8. Актывіст знаходзіцца там ў сувязі з мінскімі падзеямі 19 снежня.
19.01.2011 Сваякі палітвязняў заклікалі сабрацца з партрэтамі каля ўваходу ў КДБ а 18-й
Сёння месяц ад часу разгону Плошчы і арыштаў.
19.01.2011 Рымашэўскага выклікаюць на допыт у КДБ
Сустаршыню Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага сёньня выклікаюць на допыт у КДБ.
17.01.2011 Адвакат зноў не змагла сустрэцца з Някляевым
Адвакат Уладзіміра Някляева Тамара Сідарэнка сёння зноў не змагла сустрэцца са сваім падабаронным. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла жонка экс-кандыдата Вольга.
17.01.2011 Новыя ператрусы ў праваабаронцаў (Відэа)
У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на кватэры і лецішчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага адбыліся ператрусы. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня. Першы раз ператрус на офісе ПЦ “Вясна” адбыўся ўначы з 19-га на 20-е сьнежня адразу пасля разгрому мірнай дэманстрацыі апазіцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску, была вывезена ўся кампутарная тэхніка.
17.01.2011 Мінскія адвакаты адмовіліся караць сваіх калегаў
Нягледзячы на прэтэнзіі Мінюста.
17.01.2011 “Советская Белоруссия” называе новыя імёны падазраваных
Газета “Советская Белоруссия” ў артыкуле "За кулісамі адной змовы» ў нумары за 15 студзеня прыводзіць спіс актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу 19 снежня 2010 года.
15.01.2011 Адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы
У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы -- актывіста выбарчага штаба Уладзіміра Някляева. Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікамі КДБ Мінска і Магілёва.
15.01.2011 Пратэстанты абараняюць Палажанку
Царква "Новае пакаленьне" падала хадайніцтва пра вызваленьне маладафронтаўкі Насты Палажанкі пад адказнасьць яе чальцоў.
15.01.2011 Маркусу Лёнінгу не дазволілі сустрэцца за зьняволенымі ў СІЗА КДБ
Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг ад імя фэдэральнага ўраду перадаў беларускаму МЗС патрабаваньне аб вызваленьні зьняволеных 19-20 сьнежня.
15.01.2011 У гэтым годзе адвакаты бачылі толькі Вазняка і Фядуту
13 студзеня на допыце ў СІЗА КДБ сустрэлася з Сяргеем Вазняком яго адвакат Ларыса Атаманчук. Па яе словах, Сяргей на самаадчуванне не скардзіўся і выглядаў нармальна. У камеры Вазняка, дзе ўтрымліваецца 5 чалавек (усе астатнія — па іншых справах), ёсць тэлевізар, яму выпісваюць у турму газеты, ёсць магчымасць купляць іх і там. Пра іншых зняволеных інфармацыі менш, а пра некаторых практычна няма.
14.01.2011 За вязняў паручаюцца
Некалькі соцень хадайніцтваў аб вызваленні палітвязняў ужо падпісаны ў офісе БНФ. Людзі звяртаюцца да пракуратуры з просьбай вызваліць зняволеных да суда пад сваё асабістае паручальніцтва.










