Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

26.01.2011 Куляшоў распавёў, чаму да затрыманых не трапляюць адвакаты

Анатоль Куляшоў патлумачыў, чаму да кандыдатаў у прэзідэнты ды іх давераных асобаў не могуць трапіць адвакаты.

Па справе аб масавых беспарадках абвінавачанні прад’яўлены Дзмітрыю Буланаву, Аляксандру Квяткевічу і Васілю Парфянкову

26.01.2011 Па справе аб масавых беспарадках абвінавачанні прад’яўлены Дзмітрыю Буланаву, Аляксандру Квяткевічу і Васілю Парфянкову

Абвінавачанні па справе аб масавых беспарадках прад’яўлены Дзмітрыю Буланаву, Аляксандру Квяткевічу і Васілю Парфянкову. Усяго праваабаронцам вядомы прозвішчы 36 асобаў, якія знаходзяцца ў статусе абвінавачаных па дадзенай справе (па звестках міністра ўнутраных спраў А. Куляшова, абвінавачанымі з’яўляюцца 37 чалавек).

26.01.2011 ПЭН-цэнтры 4 краін сумесна заклікаюць вызваліць Някляева

Прадстаўнікі ПЭН-цэнтраў чатырох краін заклікаюць да вызвалення з турмы паэта, ганаровага старшыню Беларускага ПЭН-цэнтра кандыдата ў прэзідэнты Ўладзімера Някляева. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў польскага, чэшскага, літоўскага і кітайскага ПЭН-цэнтраў, прынятай ў Варшаве.

26.01.2011 У пачатку лютага ў суд перададуць першыя справы "аб масавых беспарадках"

Першыя справы ўдзельнікаў акцыі 19 снежня ў Мінску будуць перададзеныя ў суд у пачатку лютага. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.

Расіяніна Івана Гапонава пазбавяць права жыць у Беларусі за ўдзел у Плошчы?

26.01.2011 Расіяніна Івана Гапонава пазбавяць права жыць у Беларусі за ўдзел у Плошчы?

24 студзеня маці змешчанага ў СІЗА КДБ расіяніна Івана Гапонава, Сабіры Акішаўне Атакішыевай, паведамілі аб тым, што супраць яе сына распачатая працэдура пазбаўлення віду на жыхарства ў Беларусі. Інфармацыя аб гэтым паступіла з двух крыніц -- ад адваката Івана і з расійскай амбасады.

26.01.2011 Сяржук Семянюк: “Прыходзяць людзі і падпісваюць паручальніцтва адразу за ўсіх зняволеных”

Ужо больш за два тыдні на Ўправе Партыі БНФ збіраюць подпісы пад паручальніцтвамі за тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ і ў следчым ізалятары на Валадарскага. За тых людзей, хто стаў ахвярай падзей 19 студзеня ў цэнтры Мінска. Людзі пад сваю адказнасць просяць змяніць тым, хто знаходзіцца за кратамі меры стрымання – вызваліць іх да суда пад падпіску аб нявыездзе.

Руслана Нікіценку КДБ папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях

26.01.2011 Руслана Нікіценку КДБ папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях

25 студзеня ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці быў выліканы позвай 19-гадовы Руслан Нікіценка. Ён быў затрыманы на акцыі 19 снежня і па рашэнню суда 10 сутак правёў на Акрэсціна. Пасля ў маладзёна пачаліся праблемы.

Мікалаю Дзядку дадалі статус сведкі

26.01.2011 Мікалаю Дзядку дадалі статус сведкі

Нядаўна Мікалая Дзядка дапыталі ў якасці сведкі і па справе аб нападзе на будынак КДБ ў Бабруйску. Пры гэтым падчас падзей у Бабруйску “сведка” не мог быць на месцы інцыдэнту – ён ужо знаходзіўся пад вартай у Менску. Невядомыя закідалі будынак КДБ у Бабруйску бутэлькамі з запаляльнай сумессю у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. Мікола Дзядок разам з некалькімі моладзевымі актывістамі былі затрыманы ў Менску яшчэ 3 верасня.

Фёдар Мірзаянаў узяты пад варту як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

25.01.2011 Фёдар Мірзаянаў узяты пад варту як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

Фёдар Мірзаянаў – чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Увечары стала вядома, што ён бліжэйшыя 3 сутак правядзе ў ІЧУ на вул. Акрэсціна.

Генпракуратура ўводзіць у зман беларускае грамадства і міжнародную супольнасць

25.01.2011 Генпракуратура ўводзіць у зман беларускае грамадства і міжнародную супольнасць

Асобам, якія знаходзяцца пад вартай у следчым ізалятары КДБ, забяспечаны ва ўстаноўленым парадку доступ адвакатаў і сваякоў. Пра гэта ў прыватнасці паведамілі БелаПАН у Генеральнай пракуратуры Беларусі. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які пільна адсочвае лёсы фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках, не можа пацвердзіць інфармацыю Генпракуратуры.

Эдуарду Лобаву ў Жодзінскай турме прагражалі расправай

24.01.2011 Эдуарду Лобаву ў Жодзінскай турме прагражалі расправай

Эдуарда Лобава, які 18 сьнежня быў затрыманы па падазрэньні ў здзяйсненьні хуліганскіх дзеяньняў у адпаведнасьці з узбуджанай крымінальнай справай па ч. 3 арт.339 КК, спрабавалі дапытаць у Жодзінскай турме №8.

24.01.2011 Анархісты застануцца пад вартай як мінімум да сакавіка

Тэрмін знаходжання пад вартай чатырох арыштаваных увосень сацыяльных актывістаў падоўжаны. Мікалай Дзядок застанецца пад вартай да 6 сакавіка, а тэрмін следства па ягонай справе працягнуты да 9 красавіка. Ігару Аліневічу, Максіму Веткіну і Аляксандру Францкевічу тэрмін утрымання падоўжаны да красавіка.

20.01.2011 Чаму адвакатам і сваякам не паказваюць палітвязняў?

Больш за месяц трымаюць у СІЗА экс-кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, іх давераных асоб, членаў выбарчых штабоў і журналістаў. Спіс рэпрэсаваных за ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі папаўняецца.

Абвінавачваньне прад’яўленае Ільлю Васілевічу

20.01.2011 Абвінавачваньне прад’яўленае Ільлю Васілевічу

Аднаму з падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках Ільлю Васілевічу прад’яўленае абвінавачваньне. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з ягоных сяброў.

19.01.2011 Пяць лістоў у турму КДБ

Пісьменьнікі зь пяці краінаў-суседак Беларусі напісалі лісты вязьням менскай турмы КДБ, якія ўтрымліваюцца там пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства