Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
28.01.2011 Допыт Арцёма Дубскага доўжыўся 7 гадзінаў
Як паведаміў маладафронтавец, сёння ён быў дапытаны ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Допыт доўжыўся 7 гадзінаў.
28.01.2011 Сяргея Казакова змясцілі пад варту па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" быў затрыманы ўчора па дарозе на працу. Сёння ён змог паведаміць сябрам, што быў дапытаны ў межах следства па крымінальнай справе па арт. 292 КК РБ "Масавыя беспарадкі". Абраная мера стрымання - пад вартай. Пакуль не вядома, Сяргей Казакоў знаходзіцца ў статусе падазраванага ці абвінавачанага.
28.01.2011 Пасля ператрусу Алеся Кіркевіча павезлі на допыт
Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры намесьніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча, пасля чаго яго забралі на допыт.
28.01.2011 Арцём Грыбко – 37-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
Грыбко Арцём Фёдаравіч з’яўляецца 37-ым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта праваабаронцам паведамілі сваякі 22-гадовага арыштанта, які на дадзены момант утрымліваецца ў следчым ізалятары ГУУС па вул.Валадарскага.
28.01.2011 Сяргей Марцалеў даслаў ліст з “амерыканкі”
Бабуля Сяргея Марцалева атрымала ліст ад унука. Яна да сённяшняга дня была адзінай, хто не атрымаў ліст з амерыканкі і вельмі непакоілася. Сяргея затрымалі пазней за іншых, калі ён ехаў у Польшчу для ўдзелу ў праграме “Белсат”.
28.01.2011 Расію абурыла заява Васілевіча аб затрыманых расійцах
Расія са здзіўленнем і неразуменнем успрыняла заяву генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з нагоды арыштаваных у Мінску расійскіх грамадзян Арцёма Брэўса і Ігара Гапонава. Пра гэта 28 студзеня паведаміў дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
28.01.2011 Уладзімір Яроменак: пасля двух тэрмінаў на Акрэсціна – арышт у “амерыканцы”
Як стала вядома позна ўвечары 27 студзеня, маладафронтавец Уладзімір Яроменак, які днём раней не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна пасля адбыцця 7-сутачнага арышту, падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Ён знаходзіцца зараз у СІЗА КДБ.
28.01.2011 Супрацоўнікі КДБ спрабуюць выцягнуць на допыт Арцёма Дубскага
Учора маці Арцёма Дубскага, спадарыне Алене, патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ і прадставіўся Мікалаем Валеевічам. Мужчына прасіў спадарыню Алену, каб яе сын прыехаў у Мінск быццам бы для апазнання ўдзельнікаў беспарадкаў 19 снежня. КДБшнік на ўсялякі выпадак нават пакінуў тэлефон, паведамляе прэс-служба МФ.
28.01.2011 Да Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц у СІЗА КДБ быў дапушчаны адвакат
27 студзеня да кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц у СІЗА КДБ быў дапушчаны адвакат. Пра гэта charter97.org распавяла Ала Ўладзіміраўна Саннікава, маці палітыка.
27.01.2011 За кратамі “амерыканкі” застаецца адзін чалавек, які не даслаў пра сябе вестку
Сяргей Марцалеў -- адзіны з арыштаваных па палітычнай справе, распачатай пасля падзей 19 снежня, які не даслаў ніводнага ліста сваякам. Бабуля Сяргея Зоя Фёдараўна Яўменава вельмі непакоіцца:
27.01.2011 Уладзімір Кобец – пад падпіскай аб нявыездзе
У ноч на 27 студзеня былы кіраўнік штабу Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец выйшаў са следчага ізалятара КДБ. Гэтая падзея сталася для вязьня “амерыканкі” нечаканай. “Мяне выклікалі на допыт, пасля допыту далі паперу пра змяненне меры стрымання, і позна ўвечары 26 студзеня выпусцілі з СІЗА”, – паведаміў ён у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.
27.01.2011 Журналіст Васьковіч застанецца ў турме яшчэ два месяцы
Тэрмін зьняволеньня бабруйскаму журналісту Яўгену Васьковічу працягнулі на два месяцы. Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве. Маці паведамілі, што ён арыштаваны на дзесяць сутак за хуліганства, нібыта ўчыненае ім 16 сьнежня. Пазьней стала вядома, што супраць яго распачатая крымінальная справа.
27.01.2011 Сабіра Атакішыева, маці палітзняволенага Івана Гапонава: “Мой сын быў упэўнены, што акцыя будзе мірная”
"Я нікога не забіваў, нічога не краў, збройнага супраціву нікому не аказваў. Сумленне маё чыстае. І мне застаецца толькі глядзець гэты “мультфільм” пра сваё жыццё...". Так напісаў 22-гадовы Іван Гапонаў у адным са сваіх лістоў.
27.01.2011 Сёння ўначы выпусцілі з СІЗА КДБ Уладзіміра Кобеца
Сёння ўначы выпусцілі з СІЗА КДБ Уладзіміра Кобеца, кіраўніка штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, перадае "Народная воля"
27.01.2011 Анатоль Лябедзька дагэтуль не атрымлівае лістоў ад жонкі і сына
26 студзеня родныя старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі атрымалі другі ліст за-за кратаў. Як пазначана на канверце, ён быў адпраўлены ўчора, 25 студзеня.










