Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
03.02.2011 Арыштаваным расейцам выставяць абвінавачаньні
Двум грамадзянам Расеі, арыштаваным па справе 19 сьнежня, 3 лютага будзе выстаўленае канчатковае абвінавачаньне.
03.02.2011 Вайсковыя контрразведчыкі спрабуюць высветліць асобы ўсіх удзельнікаў акцыі 19 снежня
Андрэй Мікалаеў, адзін з фігурантаў крымінальнай справы, распачатай КДБ пасля падзей 19 снежня, зноў наведаў вайсковую контрразведку. Следчы цікавіўся, ці памятае Андрэй нейкія іншыя падрабязнасці таго, як развіваліся падзеі каля Дома ўраду. Яму прапанавалі некалькі дзесяткаў фотаздымкаў і спыталі, ці ведае ён каго-небудзь з гэтых людзей, ці можа нешта распавесці пра тое, як яны сябе паводзілі.
03.02.2011 Прад’яўлена абвінавачанне Фёдару Мірзаянаву
Студэнт 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Фёдар Мірзаянаў – 38-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абвінавачанне было прад’яўлена 1 лютага.
02.02.2011 На допытах - Клюеў, Сімбіроў, Гаўруцікаў
Сёньня на допыт у КДБ выкліканы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Клюеў. Допыт пачнецца ў 15-00. На гадзіну раней распачаўся допыт Ігара Сімбірова.
02.02.2011 Зміцера Дразда падазраюць па справе аб масавых беспарадках
Прыкладна ў 7 гадзін раніцы 1 лютага да сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Зміцера Дразда ўвайшлі супрацоўнікі сілавых структур і адвезлі яго на допыт. Сам ён пасьпеў перадаць толькі адно: “Вязуць на допыт”.
02.02.2011 Насту Палажанку пакінулі пад вартай
2 лютага ў Цэнтральным раённым судзе Менску адбыўся разгляд скаргі адвакаты Насты Палажанкі на меру стрыманьня.
01.02.2011 Дашкевіча спрабуюць прымусіць сведчыць супраць сваіх
Супрацоўнікі КДБ схіляюць Змітра Дашкевіча даць паказанні супраць сваіх паплечнікаў у абмен на вызваленне з-пад варты намесніцы старшыні Маладога фронта Настассі Палажанкі.
01.02.2011 Расіяніна Арцёма Брэуса пакінулі ў сьледчым ізалятары
Беларускія праваахоўныя органы адмовілі ў зьмене меры стрыманьня грамадзяніну Расеі Арцёму Брэусу, арыштаванаму па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" у Менску 19 снежня.
01.02.2011 Праведзены ператрус у Антона Койпіша (абноўлена)
Каля гадзіны дня актывісту моладзевага крыла Партыі БНФ Антону Койпішу патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ. Яны заявілі, што маюць пастанову аб правядзенні ператрусу па месцы пражывання актывіста. Зараз пры ператрусе прысутнічаюць бацькі Антона, трое супрацоўнікаў КДБ, двое панятых і выкліканы следчай групай супрацоўнік міліцыі. Самога Антона ў дадзены момант у кватэры няма.
31.01.2011 Ізноў затрымалі Алега Корбана (дапоўнена)
Лідэр моладзевага крыла АГП 31 студзеня затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў. Ён быў адпушчаны пасля правядзення допыту па справе аб масавых беспарадках.
31.01.2011 Сяргей Вазняк: «Там было цяжэй, чым я чакаў і чым быў маральна гатовы...»
Сябра Праўлення ГА «БАЖ» Сяргей Вазняк, выпушчаны 29 студзеня з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе, у панядзелак завітаў у офіс арганізацыі, дзе яго цёпла павіталі калегі і сябры.
31.01.2011 "Мы стараемся быць моцнымі. Будзьце моцнымі й непахіснымі й Вы!"
“Малады Фронт” зьвярнуўся з адкрытым лістом да Міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу з нагоды 31 студзеня:
31.01.2011 На волі Наталля Радзіна
Як стала вядома праваабаронцам, з ізалятара КДБ 28 студзеня адпусцілі журналістку Хартыі’97 Наталлю Радзіну.
31.01.2011 29 студзеня з амерыканкі вызвалены Някляеў
Увечары 29 студзеня Уладзімір Някляеў быў вызвалены з турмы КДБ пад хатні арышт. Як гэта адбывалася - відэа "Нашай Нівы". Някляеў выглядае не вельмі здарова, але ўсьміхаецца. Голас бадзёры. Гэбісты вялі яго пад рукі. Было ўражанне, што ён сам не можа добра ісці.
30.01.2011 Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 42 абвінавачаныя і 12 падазраваных
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома, што прад'яўлены абвінавачанні 42 чалавекам па справе аб масавых беспарадках і яшчэ 12 чалавек знаходзяцца ў статусе падазраваных. Колькасць падазраваных і абвінавачаных павялічваецца, дадзеныя звесткі дапаўняюцца.










