Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
17.02.2011 Наста Палажанка на свабодзе
Сёньня ўвечары зь ізалятару КДБ выпусьцілі намесьніцу старшыні “Маладога фронту” 20-цігадовую Насту Палажанку. Яна дала сьледчым падпіску аб нявыезьдзе.
17.02.2011 Прамова адваката ў абарону Васіля Парфянкова (тэкст і аўдыёзапіс)
Папкоўскі Ігар Міхайлавіч: “Мой падабаронны Парфянкоў Васіль Пятровіч паводзіў сябе адмоўна, але не злачынна. Ён парушыў правапарадак, але не здзейсніў злачынства”.
17.02.2011 Прысуд Парфянкову: чатыры гады строгага рэжыму
У судзе Фрунзенскага раёна Менску абвешчаны прысуд па справе Васіля Парфянкова: чатыры гады строгага рэжыму.
17.02.2011 Суд над расіянамі будзе адкрытым
Судовы працэс па справе аб масавых беспарадках над грамадзянамі Расіі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам будзе адкрытым. Пра гэта паведаміла маці Івана Гапонава Сабіра Атакішыева са спасылкай на адваката.
16.02.2011 Спецдакладчыка ААН праінфармавалі пра папярэджанне Алесю Бяляцкаму
Беларускія праваабаронцы накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў спадарыні Маргарэт Сэкагія з просьбай аператыўна адрэагаваць на паведамленне пра папярэджанне, вынесенае Генпракуратурай Алесю Бяляцкаму, і распачаць неабходныя дзеянні ў рамках яе мандата.
16.02.2011 22 лютага пачнецца суд над расіянамі за ўдзел у Плошчы
Судовы працэс над расійскімі грамадзянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам пачнецца 22 лютага ў Маскоўскім судзе Мінска. Пачатак першага паседжання – у 10 гадзінаў. Адрас Маскоўскага суда: Мінск, праспект газеты Праўда, 27.
16.02.2011 Ірына Халіп застанецца пад хатнім арыштам
КДБ адхіліла хадайніцтва Жанны Літвіной і Андрэя Бастунца аб іх асабістым паручальніцтве за Ірыну Халіп. Ліст падпісаў следчы па асабліва важных справах 1 аддзелу следчага ўпраўлення КДБ, маёр юстыцыі А. Самбук.
16.02.2011 Новыя абвінавачаньні па “справе анархістаў”
За апошні тыдзень тром зьняволеным па “справе анархістаў” былі прад’ўленыя новыя сур'ёзныя абвінавачаньні.
15.02.2011 Аляксандра Арастовіча выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе
Аляксандра Арастовіча, аднаго з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках, выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
15.02.2011 17 лютага – суд над Васілём Парфянковым
Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што 17 лютага пачынаюцца першыя суды па справе аб масавых беспарадках. Прынамсі, цяпер дакладна вядома, што а 10-й гадзіне ў гэты дзень у судзе Фрунзенскага раёна Мінска будуць судзіць Васіля Парфянкова. Адрас Фрунзенскага суда: Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/2 (ст.метро Спартыўная).
15.02.2011 Замест кветак - афіцыйнае папярэджанне
Сёння Тацяна Шамбалава, давераная асоба былога кандыдата Віталя Рымашэўскага на прэзідэнцкіх выбарах, наведала УКГБ па Магілёўскай вобласці, дзе з ёй была праведзена прафілактычная гутарка. Таксама супрацоўнікі КДБ уручылі актывістцы афіцыйную паперу аб вынясенні ёй папярэджання за удзел у незарэгістраванай партыі БХД і ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 снежня.
15.02.2011 Навагрудцам адмовілі ў змяненні меры стрымання Н.Палажанкі
Вернікам царквы “Новае пакаленне” з Навагрудка адмовілі ў хадайніцтве па змене меры стрымання Насты Палажанкі, якая падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску і зараз знаходзіцца пад следствам у СІЗА КДБ.
15.02.2011 Дашкевіча знаёмяць з матэрыяламі крымінальнай справы
Ад сёньня лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай па ч.3 артыкула 339 Крымінальнага Кодэксу ( асабліва злоснае хуліганства), якое прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Абвінавачаньне Дзмітрыю Дашкевічу і актывісту “МФ” Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня.
14.02.2011 17 лютага пачынаюцца суды ў справе аб масавых беспарадках
Паводле непацверджанай інфармацыі, на гэты дзень прызначаны разгляд справы Васіля Парфянкова. Аб гэтым “Белсату” паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
14.02.2011 Кадэбісты шчыруюць у Мазыры
У пятніцу, 11 лютага, у Мазыры выклікалі на допыт у гораддзел УКДБ па Гомельскай вобласці Алеся Кавальчука – давераную асобу Віталя Рымашэўскага. У панядзелак, 14 лютага, на допыце па выкліку органаў дзяржбяспекі пабываў Рыгор Крывіцкі, які падчас выбараў быў кіраўніком штабу Андрэя Саннікава ў Мазыры. Акрамя таго, позва прыйшла грамадскаму актывісту і правабаронцу Уладзіміру Целяпуну.










