Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
23.02.2011 Маці Зміцера Буланава непакоіцца за жыцьцё зняволенага сына
Клаўдзія Буланава, маці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках Дзмітрыя Буланава, паўторна скардзіцца ў пракуратуру на ўмовы ўтрыманьня яе хворага сына.
22.02.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Дзень першы
У выніку маніторынгу дадзенага крымінальнага працэсу Праваабарончы цэнтр “Вясна” прыходзіць да высноваў аб адсутнасці ў дзеяннях А.Брэуса і І.Гапонава прыкметаў крымінальнага злачынства наогул і настойвае на іх неадкладным вызваленні.
22.02.2011 У справе расійскіх грамадзянаў Арцёма Брэуса і Івана Гапонава перапынак на сем дзён
Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Кунас заявіў хадайніцтва пра перапынак у судовым працэсе на 7 дзён, да 1 сакавіка, – для перапрад’яўлення абвінавачання. Суддзя Любоў Сямахіна хадайніцтва задаволіла. На думку праваабаронцаў, абвінавачванне Арцёму Брэусу і Івану Гапонову будзе больш мяккім.
22.02.2011 Актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачаньне
21 лютага моладзеваму актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня. Пра гэта са спасылкай на адваката паведаміла «Свабодзе» ягоная маці Алена Ліхавід. Санкцыя паводле гэтага абвінавачаньня — да 8 гадоў зьняволеньня.
22.02.2011 ААН у абарону палітзняволеных і праваабаронцаў у Беларусі
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй выказала глыбокую заклапочанасць прыгаворам Васілю Парфянкову, які быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.
22.02.2011 У Менску сілавікі расшукваюць Тацяну Елавую
У кватэру да маці Тацяны Елавой у 8-40 раніцы 22 лютага спрабавалі патрапіць некалькі асобаў у чорным камуфляжы. Дома ў гэты час знаходзілася сястра Тацяны Алена. Паказаўшы службовае пасведчаньне, аператыўнікі праз дверы сталі дапытвацца пра Тацяну, папярэдзіўшы, што яе расшукваюць як сведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Калі Алена не змагла нічога ім паведаміць пра месцазнаходжаньне сястры, яны сталі пагражаць дзяўчыне ўсялякімі праблемамі ў жыцці і судовым пераследам.
22.02.2011 Суд над Атрошчанкавым адбудзецца 1 сакавіка
Як паведаміла «Свабодзе» жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак, паводле справы яе мужа, якую раней перадалі ў Фрунзенскі суд Менску, ужо прызначаны дзень працэсу — 1 сакавіка. Працэс будзе весьці судзьдзя Тацяна Чаркас.
22.02.2011 Прызначана дата суду над Дзмітрыем Мядзведзем
1 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудзецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Дзмітрыем Мядзведзем, які абвінавачваецца па ч.2 арт.293 КК РБ - "удзел у масавых беспарадках". Працэс будзе весці суддзя Алена Рудніцкая. Пачатак а 10-ай гадзіне.
21.02.2011 Тэрмін расследавання справы аб «беспарадках» падоўжаны да пяці месяцаў
Тэрмін расследавання крымінальнай справы па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі) падоўжаны пракуратурай Мінска да пяці месяцаў, паведамілі ў праваахоўных органах.
21.02.2011 Выстаўленая прэзідэнцкай адміністрацыяй сума шкоды аплочана
21 лютага па даручэнні беларускіх грамадзянаў праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, кіраўнік Фонду развіцця прававых тэхналогій Алена Танкачова і намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец аплацілі суму матэрыяльнай шкоды, выстаўленую Адміністрацыяй Прэзідэнта ў судовым пазове да фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску.
19.02.2011 Алесь Міхалевіч выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч увечары 19 лютага быў адпушчаны з турмы КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
18.02.2011 БХК: Прысуд Васілю Парфянкову - свядомае замацаванне фактаў для спраў у дачыненні да астатніх удзельнікаў Плошчы
БХК: "Арганізацыя расследвання спраў, іх судовага разгляду не пакідае месца для рэальнай абароны ад неабгрунтаваных абвінавачванняў. Пасля ўступлення ў законную сілу прысуда Васілю Парфянкову ўсе наступныя справы будуць прытрымлівацца гэтага «абвінаваўчага лякала».
18.02.2011 Справа Дзмітрыя Мядзведзя перадаецца ў суд
Дзмітрыя Мядзведзя, аднаго з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску, азнаёмілі з матэрыяламі справы, якая перадаецца ў суд. Яго абвінавачваюць па ч.2 ст.293 КК РБ. Пра гэта яго жонка Таццяна даведалася ад адваката.
18.02.2011 Справа Атрошчанкава накіраваная ў суд
Справа Аляксандра Атрошчанкава накіраваная ў суд Фрунзенскага раёна Мінску, яб гэтым распавяла грамадзянская жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак.
17.02.2011 Наста Палажанка – пад падпіскай аб нявыездзе
Вечарам 17 лютага са следчага ізалятара КДБ вызваленая пад падпіску аб нявыездзе намеснік старшыні “Маладога Фронту” 20-гадовая Наста Палажанка.










