Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Суд Маскоўскага раёна: Брэус і Гапонаў

01.03.2011 Суд Маскоўскага раёна: Брэус і Гапонаў

Суддзя Любоў Сямахіна абвясціла перапынак да 10 сакавіка для азнаямлення з новымі акалічнасцямі абвінавачання. Меру стрымання пакінулі ранейшай.

Суд Маскоўскага раёна: Дзмітрый Мядзведзь

01.03.2011 Суд Маскоўскага раёна: Дзмітрый Мядзведзь

У справе Дзмітрыя Мядзведзя аб'яўлены перапынак да 10 сакавіка - для азнаямлення з новымі абвінавачваннямі. У новым абвінаваўчым заключэнні фігуруюць пацярпелыя - больш за 10 супрацоўнікаў міліцыі, якія падчас акцыі атрымалі пашкоджанні. Сцвярджаецца таксама, што нібыта іншыя дэманстранты трымалі ў руках прылады для гвалтоўных дзеянняў - металічныя пруты, бутэлькі. На думку праваабаронцаў, пракуратура, бачачы падчас папярэдніх працэсаў, што справа развальваецца, зараз спрабуе ўзмоцніць сваю пазіцыю праз "узброены супраціў" і "ахвяраў-міліцыянтаў".

28.02.2011 Вазьняк: “Мяне там ня білі, на "ластаўку" ня ставілі”. Дзьмітрыеў ад камэнтароў адмовіўся

На прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай першым угодкам кампаніі "Гавары праўду!", журналісты запыталіся ў Сяргей Вазьняка і Андрэя Дзьмітрыева, якія таксама знаходзіліся ў ізалятары КДБ, ці ўжываліся ў дачыненьні іх катаваньні.

28.02.2011 Наста Палажанка адмаўляе катаванне і вярбоўку

Cябра незарэгістраванага «Маладога фронта» заявіла, што да яе нічога такога ў турме не выкарыстоўвалася.

28.02.2011 Справу Севярынца вылучылі асобна і рыхтуюць для перадачы ў суд

У нядзелю зранку маці зняволенага лідара БХД Паўла Севярынца Таццяна Яўгенаўна паведаміла пра чарговы ліст ад сына, датаваны 23 лютага, дзе Павал піша: «Справу маю вылучаюць асобна і рыхтуюць для перадачы у суд. Неўзабаве будзем знаёміцца з матэрыяламі».

28.02.2011 Справу Дашкевіча і Лобава разгледзіць Маскоўскі суд

Старшыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Эдуард Лобаў дагэтуль знаходзяцца з Жодзінскім сьледчым ізалятары. Пра гэта «Свабодзе» 26 лютага паведаміла актывістка «Маладога фронту» Наста Палажанка:

Пад увагай КДБ – дзеці актывістаў апазіцыі

25.02.2011 Пад увагай КДБ – дзеці актывістаў апазіцыі

Супрацоўнікі КДБ жыва цікавяцца малодшай дачкой кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна.

25.02.2011 Кабанчука перад вызваленьнем завезлі ў КДБ

Сябры БХД, што чакалі ля ізалятара Акрэсьціна, не змаглі сустрэць пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышта Вадзіма Кабанчука, бо перад вызваленьнем яго завезьлі з Акрэсьціна ў Менскае КДБ і яшчэ раз дапыталі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" 19 сьнежня 2010 года ў Менску.

25.02.2011 Прысуд Парфянкову абскарджаны

24 лютага адвакат Ігар Папкоўскі падаў скаргу на прысуд, які 17 лютага вынес Фрунзенскі раённы суд актывісту штабу Някляева Васілію Парфянкову.

25.02.2011 Адваката водзяць за нос?

Таццяна Станкевіч, адвакат экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча, з 29 снежня мінулага года не бачыла свайго падабароннага.

Яшчэ адзін судовы працэс прызначаны на 1 сакавіка

24.02.2011 Яшчэ адзін судовы працэс прызначаны на 1 сакавіка

У аўторак, 1 сакавіка, у судзе Фрунзенскага раёна Менска будзе разглядацца крымінальная справа Аляксандра Малчанава, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Пачатак – а 10-ай гадзіне.

Расійская “Салідарнасць” патрабуе спынення крымінальнага пераследу Івана Гапонава і Арцёма Брэуса

24.02.2011 Расійская “Салідарнасць” патрабуе спынення крымінальнага пераследу Івана Гапонава і Арцёма Брэуса

Аб’яднаны расійскі дэмакратычны рух “Салідарнасць” заклікае падпісацца пад петыцыяй з патрабаваннем вызвалення Івана Гапонава і Арцёма Брэуса, а таксама ўсіх арыштаваных па справе 19 снежня. Петыцыя змешчана на адмысловым сайце, створаным жж-супольнасцю руху ў падтрымку расійскіх грамадзянаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў снежаньскіх масавых беспарадках у Менску.

Інфармуйце праваабаронцаў пра фігурантаў справы аб масавых беспарадках

23.02.2011 Інфармуйце праваабаронцаў пра фігурантаў справы аб масавых беспарадках

Шаноўнае спадарства, калі вам вядома, што справы кагосьці з абвінавачаных па артыкуле аб масавых беспарадках перадаюцца ў суд ці прызначаны даты судовых працэсаў, паведамляйце, калі ласка, праваабаронцам. Акрамя таго, калі ў спісе на сайце “Вясны” няма звестак пра кагосці з фігурантаў справы, абавязкова інфармуйце пра іх на электронную скрыню viasna@spring96.org ці ў тэлефанаваннях на нумар (017) 331 08 44. Зараз вельмі важна, каб лёсы гэтых людзей не засталіся без увагі і падтрымкі неабыякавай грамадскасці.

23.02.2011 Змітра Дашкевіча сёння перавязуць ў Мінск

Лідара “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча сёння павінны перавезці з жодзінскага СІЗА ў мінскі следчы ізалятар, што на вуліцы Валадарскага.

1 сакавіка – Судны дзень

23.02.2011 1 сакавіка – Судны дзень

Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года. 1 сакавіка у судзе Фрунзенскага раёну Менска будуць судзіць Зміцера Новіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства