Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

У калоніі на Арцёма Анішчука ўзбудзілі новую "крыміналку", але да яго не пускаюць адваката і пазбавілі спатканняў да жніўня

02.06.2021 У калоніі на Арцёма Анішчука ўзбудзілі новую "крыміналку", але да яго не пускаюць адваката і пазбавілі спатканняў да жніўня

На асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў", у Магілёўскай калоніі завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.

"Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

02.06.2021 "Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

Ягор праз адваката распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам.

Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да "радыкалаў" ці "фашыстаў". У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак

01.06.2021 Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да "радыкалаў" ці "фашыстаў". У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да антыфашыстаў - братоў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.

Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 5 новых палітычных зняволеных

01.06.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 5 новых палітычных зняволеных

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

У Гродна асудзілі двух чалавек па крымінальным артыкуле за абразу міліцыянтаў

01.06.2021 У Гродна асудзілі двух чалавек па крымінальным артыкуле за абразу міліцыянтаў

Першага чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прайшлі чарговыя працэс па крымінальных справах паводле артыкулу 369 крымінальнага кодэксу за абразу службовых асобаў. Так, у другой палове дня разглядалася справа супраць 63-гадовай пенсіянеркі, жыхаркі Мазыра Таццяны Тарун, паведамляе "Гарадзенская Вясна". Жанчына мае сур'ёзныя захворванні.

Яшчэ аднаго асуджанага Гарадзенскі абласны суд замест "хіміі" адправіў у калонію

01.06.2021 Яшчэ аднаго асуджанага Гарадзенскі абласны суд замест "хіміі" адправіў у калонію

Гарадзенскі абласны суд замяніў прысуд жыхару Ваўкавыска Аляксандра Патаповіча, асуджанага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). Замест двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (“хімія”) мужчыне прызначылі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

У Мінску судзяць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Латыпава. У судзе ён здзейсніў спробу суіцыду

01.06.2021 У Мінску судзяць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Латыпава. У судзе ён здзейсніў спробу суіцыду

У судзе Савецкага раёна Мінска 1 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава. Яго судзяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.ч. 1, 2 арт. 342, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 209.

Баранавічы: год "хіміі" — за "здзек" над сцягам. Шкода склала 2 рубля 44 капейкі

01.06.2021 Баранавічы: год "хіміі" — за "здзек" над сцягам. Шкода склала 2 рубля 44 капейкі

31 траўня суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна вынес прысуд 21-гадоваму Вячаславу Уласевічу.

За травень па «пратэстных» крымінальных справах асуджана не менш за 109 чалавек

01.06.2021 За травень па «пратэстных» крымінальных справах асуджана не менш за 109 чалавек

Тэндэнцыя да крыміналізацыі любых праяў нязгоды са згубіўшай пасля падзей жніўня 2020 года легітымнасць аўтарытарнай вертыкаллю ўлады пагаршае палітычны крызіс і даводзіць маштаб масавых парушэнняў правоў чалавека ў цэнтры Еўропы да гуманітарнай катастрофы.

 Тры гады "хіміі" прызначаныя па чарговай справе па жнівеньскіх падзеях

01.06.2021 Тры гады "хіміі" прызначаныя па чарговай справе па жнівеньскіх падзеях

Суд Фрунзенскага раёна горада Менска вынес прысуд ў дачыненні да 21-гадовага Іллі Гагіева.

У Брэсце 25 фігурантаў "справы карагодаў" чакаюць прысудаў. Пракуроры запрасілі ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі

01.06.2021 У Брэсце 25 фігурантаў "справы карагодаў" чакаюць прысудаў. Пракуроры запрасілі ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі

У судзе Брэсцкага раёна і Маскоўскага раёна Брэста паралельна разглядаюцца крымінальныя "справы карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць дзвюх "партый" берасцейцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Пяць расейцаў, якіх утрымліваюць па «палітычных артыкулах» у беларускіх СІЗА. Распавядаем, што вядома пра іх цяпер

01.06.2021 Пяць расейцаў, якіх утрымліваюць па «палітычных артыкулах» у беларускіх СІЗА. Распавядаем, што вядома пра іх цяпер

«Вясна» ўзгадвае гісторыі пераследу расейцаў беларускімі ўладамі і распавядае, што з імі адбываецца цяпер.

За слова "ўзурпатар" у адрас Лукашэнкі жыхара Баранавічаў асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі"

31.05.2021 За слова "ўзурпатар" у адрас Лукашэнкі жыхара Баранавічаў асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі"

31 траўня суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы асудзіў 47-гадовага Вячаслаў Кульбу паводле абвінавачвання ў публічнай абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) на два гады "хатняй хіміі". Судовае пасяджэнне доўжылася адну гадзіну.

Хроніка палітычнага пераследу за 31 траўня

31.05.2021 Хроніка палітычнага пераследу за 31 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Палітвязня Ліпеня асудзілі яшчэ па адной крымінальнай справе за абразы міліцыянтаў

31.05.2021 Палітвязня Ліпеня асудзілі яшчэ па адной крымінальнай справе за абразы міліцыянтаў

31 мая ў судзе Заводскага раёна Мінска адбыўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Аляксея Ліпеня. Ён ужо асуджаны на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем ("хімія") паводле артыкулаў 369 КК РБ (Публічная абраза прадстаўніка ўлады) і 364 КК РБ (Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС) і адбывае пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу ў Гародні. Новая крымінальная справа, як і папярэдняя, звязана з абразлівымі каментарамі Аляксея пад пастамі ў телеграм-канале «Карнікі Беларусі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства