Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Колькасць падазраваных па справе аб масавых беспарадках павялічваецца

17.03.2011 Колькасць падазраваных па справе аб масавых беспарадках павялічваецца

Як стала вядома праваабаронцам, 15 сакавіка на працоўным месцы быў затрыманы Дзмітрый Даронін. 28-гадовага менчука на трое сутак змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання па вул.Акрэсціна. Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу.

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены

16.03.2011 Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены

Разгляд крымінальнай справы Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд пачнецца а 14-ай гадзіне. У гэты ж дзень а 10-ай раніцы ў судзе Партызанскага раёна пачнецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Мікітам Ліхавідам.

Міжнародная назіральная місія занепакоена апошнімі падзеямі ў Беларусі (+ тэкст заявы)

16.03.2011 Міжнародная назіральная місія занепакоена апошнімі падзеямі ў Беларусі (+ тэкст заявы)

16 сакавіка Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі распаўсюдзіла заяву “Пра сітуацыю з забеспячэннем фундаментальных правоў чалавека ў перыяд правядзення крымінальных судовых працэсаў па справах удзельнікаў падзеяў 19 снежня 2010 году”. Пры гэтым асобную увагу Місія надае і неапраўданаму пераследу праваабарончых арганізацый і іх прадстаўнікоў – у сувязі з папярэджаннем Генпракуратуры на адрас кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і папярэджаннем Мінюста на адрас Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

16.03.2011 Алесь Міхалевіч даслаў гукавае паведамленне

Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч распавёў пра сваю ўпэўненасць, што Алесь Міхалевіч жывы-здаровы і ў бяспечным месцы.

16.03.2011 Севярынец: вязьням не даюць сустракацца са сьвятарамі

Сустаршыня агркамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец, які на працягу амаль трох месяцаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ, даслаў чарговы ліст сваім бацькам.

16.03.2011 Палажанку выклікалі на допыт у КДБ

Настассю Палажанку тэрмінова выклікалі на допыт у КДБ. Абвінавачаная па справе 19 снежня не выключае магчымасці паўторнага арышту ў сувязі з актыўнай дзейнасцю сябраў Маладога фронту па вызваленні сваіх паплечнікаў.

Бабруйск: “Падпальшчыкі” будынка КДБ заплацяць за дзверы

16.03.2011 Бабруйск: “Падпальшчыкі” будынка КДБ заплацяць за дзверы

Яўген Васьковіч, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве за падпал будынка КДБ восенню мінулага года, амаль месяц знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА. Рушанія Васьковіч, маці Яўгена, адзначае, што пакуль невядома, якую частку артыкула інкрымінуюць сыну.

16.03.2011 Аляксандру Класкоўскаму дазволілі канфідэнцыйную сустрэчу з адвакатам

15 сакавіка нечакана для сябе атрымала магчымасьць для канфідэнцыйнай сустрэчы з падабаронным адвакат Аляксандра Класкоўскага.

16.03.2011 У Дзьмітрыя Вуса ў КДБ забралі пашпарт

15 сакавіка былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса тэрмінова выклікалі ў КДБ да сьледчага і ўзялі зь яго падпіску пра нявыезд.

Сястру і жонку Алеся Міхалевіча запрашаюць у КДБ, каб "паказаць адсутнасць катаванняў"

15.03.2011 Сястру і жонку Алеся Міхалевіча запрашаюць у КДБ, каб "паказаць адсутнасць катаванняў"

Сягоння каля 12.00 сястру Алеся Міхалевіча Алену наведалі супрацоўнікі КДБ. Спачатку яны прасілі ўгаварыць брата-палітыка вярнуцца ў Беларусь, потым казалі, што ён насамрэч нікуды не з’ехаў і хаваецца на тэрыторыі краіны.

15.03.2011 Бандарэнка: Чытаю «Советскую Белоруссию» і «Прессбол». Таму пра сітуацыю неяк у курсе

Вязні СІЗА КДБ пакутуюць ад інфармацыйнай дэпрывацыі, піша каардынатар «Еўрапейскай Беларусі.

15.03.2011 Адвакат сустрэлася з Саннікавым: «Ён просіць усіх трымацца»

Новы адвакат кандыдата ў прэзідэнты змагла сёння ненадоўга сустрэцца са сваім падабаронным.

Суд над Мікітам Ліхавідам – праз тыдзень

15.03.2011 Суд над Мікітам Ліхавідам – праз тыдзень

На 22 сакавіка прызначаны працэс па крымінальнай справе Мікіты Ліхавіда, якога абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня (па ч.2 арт.293 КК РБ). Справу будзе разглядаць суддзя Пыкіна Наталля ў судзе Партызанскага раёна Менска. Пачатак – а 10-ай раніцы.

Таццяне Севярынец трэці раз адмовілі ў сустрэчы са зняволеным сынам

15.03.2011 Таццяне Севярынец трэці раз адмовілі ў сустрэчы са зняволеным сынам

Два апошнія лісты ад следчага Санько Тацяна Севярынец атрымала 14 сакавіка. Адзін з лістоў – гэта адмова на сустрэчу Паўла Севярынца са святаром, а другі – адмова на сустрэчу з маці, ужо трэцяя па ліку за час яго зняволення.

15.03.2011 Паўлу Севярынцу зноў адмовілі ў сустрэчы з маці і сьвятаром

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла, што 14 сакавіка атрымала два лісты ад сьледчага Санько, які займаецца справай яе сына. У першым зь лістоў ён адмовіў Тацяне Севярынец у сустрэчы з сынам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства