Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Дашкевіч і Лобаў: вінавацяць у злосным хуліганстве (дадаецца)

22.03.2011 Дашкевіч і Лобаў: вінавацяць у злосным хуліганстве (дадаецца)

У судзе Маскоўскага раёна Менска пачынаецца разгляд крымінальнай справы старшыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча і яго намесьніка Эдуарда Лобава, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу). Суддзя Алена Шылько.

Пачаўся судовы працэс па справе Мікіты Ліхавіда (дадаецца)

22.03.2011 Пачаўся судовы працэс па справе Мікіты Ліхавіда (дадаецца)

У Партызанскім судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзін раніцы 23 сакавіка. Па словах маці Мікіты Ліхавіда, за дзень да суда яго перавялі ў камеру да людзей, якія абвінавачваюцца ў цяжкіх злачынствах. Жанчына лічыць гэты перавод адным з метадаў ціску на яе сына.

Новы падазраваны па справе аб масавых беспарадках -- Шарстоў Аляксей

22.03.2011 Новы падазраваны па справе аб масавых беспарадках -- Шарстоў Аляксей

Учора ўвечары, 21 сакавіка, быў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 23-гадовы студэнт Аляксей Шарстоў і змешчаны пад варту ў СІЗА на вул. Валадарскага. Сёння, 22 сакавіка, дома ў Аляксея Шарстова праводзіцца вобыск.

22.03.2011 Лябедзька: «Маё сардэчнае прывітанне ўсім прыстойным і сумленным людзям»

Жонка і сын лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў мінулыя выходныя атрымалі з-за кратаў КДБ тры лісты, напісаныя Анатолем Лябедзькам 15-17 сакавіка.

Абвіначваньне Дзмітрыю Дароніну пакуль не прад’яўленае

21.03.2011 Абвіначваньне Дзмітрыю Дароніну пакуль не прад’яўленае

Дзмітрыю Дароніну, які быў затрыманы 14 сакавіка на сваім працоўным месцы і на трое сутак зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня па вул.Акрэсціна, 17 сакавіка працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 10 сутак.

Алесь Бяляцкі: Тыя магчымасці, якія Беларусь магла атрымаць пры нармальных узаемаадносінах з Еўрасаюзам, страчаны

19.03.2011 Алесь Бяляцкі: Тыя магчымасці, якія Беларусь магла атрымаць пры нармальных узаемаадносінах з Еўрасаюзам, страчаны

19 сакавіка споўнілася роўна тры месяцы, як у краіне адбыліся прэзідэнцкія выбары. Тры месяцы, якія змясцілі ў сабе мноства падзей. Рэпрэсіі, запалохванне грамадства, першыя суды над удзельнікамі акцыі 19 снежня... Што маем і што рабіць далей? Аб гэтым карэспандэнт “Народнай Волі” гутарыў з віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

18.03.2011 Клаўдзія БУЛАНАВА: «Мой сын з турмы можа ніколі не выйсці»

Адзін з дзясяткаў абвінавачаных у крымінальнай справе, распачатай уладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, Зміцер Буланаў, мае вельмі сур'ёзныя праблемы са здароўем. Як высветлілася, Зміцер ад 10 сакавіка знаходзіцца ў турэмным шпіталі з дыягназам "вострая рэўматычная гарачка". Наступствамі гэтага захворвання могуць стаць праблемы з сэрцам, ныркамі і суставамі.

Просьба да журналістаў і наведвальнікаў сайта

18.03.2011 Просьба да журналістаў і наведвальнікаў сайта

Спіс абвінавачаных і падазраваных, які заставаўся стабільным на працягу апошняга месяца, пачаў зноў папаўняцца новымі прозвішчамі. Праваабаронцам важна, каб кожны фігурант крымінальнай справы быў забяспечаны абаронай, атрымаў неабходную прававую дапамогу. Мы просім журналістаў і наведвальнікаў сайта Праваабарончага цэнтра “Вясна” дапамагчы ў распаўсюдзе інфармацыі пра тое, што праваабаронцы гатовы аказаць такую дапамогу.

18.03.2011 Атрошчанкаў скардзіцца на жудасныя ўмовы ў ізалятары КДБ

Аляксандр Атрошчанкаў напісаў заяву на перавод яго ў папраўчую установу не чакаючы касацыйнага разгляду справы. Прэсавы сакратар былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава скардзіцца на жудасныя умовы утрымання у ізалятары КДБ.

18.03.2011 Шварцэнберг: Міхалевіч папрасіў прытулку ў Чэхіі

Алесь Міхалевіч папрасіў прытулку ў Чэхіі. Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў гэтай краіны Карэл Шварцэнберг.

Прад’яўленыя абвінавачваньні экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыю Усу і Мікалаю Статкевічу

18.03.2011 Прад’яўленыя абвінавачваньні экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыю Усу і Мікалаю Статкевічу

Экс-кандыдату у прэзідэнты Беларусі Дзмітрыю Усу сёньня прад'яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс-Захад” паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч. Дзмітрый Вус на працы сёньня не з’явіўся, ягоны тэлефон не адказвае.

18.03.2011 Прад’яўлена абвінавачваньне Дзмітрыю Вусу, яго тэлефон маўчыць

Экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Вусу і Статкевічу прад'яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў - МУС

Прысуд Васілю Парфянкову будзе абскарджаны 25 сакавіка

18.03.2011 Прысуд Васілю Парфянкову будзе абскарджаны 25 сакавіка

Прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі асуджанага па справе масавых беспарадкаў Васіля Парфянкова. Скаргу разгледзіць Менгарсуд 25 сакавіка. Суд пачнецца ў 10 гадзін.

37 абвінавачаны ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках - Даронін

17.03.2011 37 абвінавачаны ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках - Даронін

Менчуку Дзмітрыю Дароніну, які быў затрыманы 14 сакавіка, сёньня прад’явілі абвінавачаньне ў здзяйсненьні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі).

Невядомы абвінавачаны па справе 19 снежня: паўтары месяцы ў СІЗА КДБ

17.03.2011 Невядомы абвінавачаны па справе 19 снежня: паўтары месяцы ў СІЗА КДБ

Мінчук Андрэй Пратасеня – невядомы дагэтуль абвінавачаны па справе аб масавых беспарадках. 29-гадовы праграміст быў затрыманы яшчэ 9 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства