Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
25.03.2011 Прысуд Парфянкову пакінуты без зменаў
25 сакавіка Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу асуджанага па справе аб масавых беспарадках Васіля Парфянкова, які пакараны чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Прысуд пакінуты без зменаў.
24.03.2011 Бацькі Ліхавіда патрабуюць пакараць міліцыянта -"ілжэсведку"
Бацькі Мікіты Ліхавіда настойваюць на прыцягненні да адказнасці міліцыянта, які складаў на маладзёна адміністрацыйны пратакол за удзел у акцыі 19 снежня.
24.03.2011 Кароткі аналітычны агляд судовага працэсу па справе Зміцера Дашкевічам і Эдуарда Лобава: заключная частка
23 сакавіка 2010г. адбыўся працяг судовага паседжаньня па крымінальнай справе аб “асабліва злосным хуліганстве” Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
24.03.2011 Суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Тоўсціка
24 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска разглядалася скарга Уладзіміра Тоўсціка на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі. Суд скаргу не задаволіў.
24.03.2011 Дашкевічу - 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Лобаву - 4 гады ўзмоцненага
Cёньня пасьля 12 гадзін дня ў Маскоўскім судзе Мінска суддзя Алена Шылько агучыла прысуд кіраўніку незарэгістраванага “Маладога Фронту” Зміцеру Дашкевічу і кіраўніку менскай філіі гэтай арганізацыі Эдуарду Лобаву. Суд пачаўся са спазненьнем больш чым на гадзіну. Учора пракурор Мазоўка прапанаваў пакараць Дашкевіча трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму, а Лобава пяцьцю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
24.03.2011 Асуджанага Аляксандра Малчанава перавялі ў Магілёўскую калонію
Пра гэта правабаронцам паведаміла маці асуджанага ўдзельніка Плошчы.
24.03.2011 Цянюту нагадалі пра артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу
23 сакавіка ваеннаслужачага і актывіста "Маладога фронту" Андруся Цянюту выклікалі ў Віцебскі адзьдзел вайсковай контрвыведкі. Яго афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасці дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” і пра крымінальную адказнасьць па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэксу. Яму таксама пагражалі адказнасьцю за ўцягваньне моладзі у актыўную дзейнасьць у незарэгістраваных арганізацыях.
24.03.2011 Суд па справе Мікіты Ліхавіда пераносіцца на 29 сакавіка
Чарговае судовае паседжанне па справе пачнецца а 10-й гадзіне 29 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну Мінска. Суд перанесены ў сувязі з неяўкай адваката па прычыне хваробы дзіцяці. Прапанову скарыстацца паслугамі іншага адваката Мікіта Ліхавід не прыняў.
23.03.2011 Суд над Мікітам Ліхавідам працягнецца заўтра (дадаліся камэнтары праваабаронцы Валянціна Стэфановіча)
Чарговае паседжанне распачнецца ў Партызанскім райсудзе Мінска ў 10.00 24 сакавіка. За сённяшні дзень дапытаныя яшчэ 16 пацярпелых і 1 сведка, усе яны супрацоўнікі МУС. 20-гадоваму актывісту Руху "За свабоду" Мікіце Ліхавіду пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
23.03.2011 Дашкевіч і Лобаў: другі дзень судовага працэсу (аднаўляецца)
У судзе Маскоўскага раёна Менска 23 сакавіка аднавіўся разгляд крымінальнай справы старшыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча і кіраўніка менскай структуры МФ Эдуарда Лобава, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу). Суддзя Алена Шылько. Адвакаты па справе Мар'яна Сямешка і Аўсяньнікава Алена. Дзяржаўны абвінаваўца - К. Мазоўка.
23.03.2011 Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 39 абвінавачаных, 13 падазраваных і 7 асуджаных
Па інфармацыі ПЦ “Вясна”, на 29 сакавіка 2011г. у статусе абвінавачаных знаходзіцца 39 чалавек, з іх 26 утрымліваюцца пад вартай у чаканні суду, 2 – пад хатнім арыштам, 10 – пад падпіскай аб нявыездзе. У статусе падазраваных – 13 чалавек, з іх 2 знаходзяцца па-за межамі краіны, пераважная большасць – пад падпіскай аб нявыездзе. 4 фігуранты крымінальнай справы асуджаныя да пазбаўлення волі, 2 – да штрафаў і 1 – да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
23.03.2011 Кароткі аналітычны агляд судовага працэсу над Зміцерам Дашкевічам і Эдуардам Лобавым: першы дзень
22 сакавіка 2011г. ў судзе Маскоўскага раёну г.Менска распачаўся судовы працэс над лідарам “Маладога Фронту” Зьмітром Дашкевічам і кіраўніком менскай суполкі гэтай арганізацыі Эдуардам Лобавым. Маладых людзей вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу), зьдзейсьненым 18 сьнежня 2010 г.
23.03.2011 Адвакат сустрэлася з Анатолем Лябедзькам упершыню з 29 снежня
Учора вечарам адвакат сустрэлася са старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, што ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, упершыню пасля 29 снежня 2010 года, паведаміла прэс-сакратар АГП Аксана Крышчановіч.
23.03.2011 Дзмітрый Ус падаў у пракуратуру скаргу на следчага за паклёп
Экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус хоча прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за паклёп, следчага Анатолія Сукалу, які вядзе яго справу.
23.03.2011 Генеральны пракурор адрэагаваў на адкрыты ліст бацькі арыштаванага Аляксандра Класкоўскага
Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч адрэагаваў на адкрыты ліст бацькі Аляксандра Класкоўскага, арыштаванага па справе 19 снежня. У лісце, напісаным па-беларуску, паведамляецца, што "ў ходзе праведзенай 14.03.2011 праверкі Класкоўскі А.А. скаргі на ўмовы і парадак утрымання ў следчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь, а таксама на дзеянні супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі не выказваў".










