Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
30.03.2011 Шэрагу ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску перапрад’яўленыя абвінавачваньні
Сьледчае упраўленьне папярэдняга расследаваньня ГУУС Мінгарвыканкама сёньня перапрад’явіла абвінавачваньні фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках Уладзіміру Някляеву, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Насце Палажанцы.
30.03.2011 Радзіну, Халіп і Палажанку выклікаюць у КДБ
Абвінавачваную па крымінальнай справе аб масавых беспарадках рэдактара сайта charter97.org Наталлю Радзіну чакаюць 31 сакавіка ў Менску ў КДБ для «правядзеньня следчых дзеяньняў». Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе у сябе на радзіме ў Кобрыне. Адвакат журналісткі не выключае, што Натальлі Радзінай могуць прад’явіць канчатковае абвінавачваньне і яе пачнуць знаёміць з матэрыяламі крымінальнай справы для перадачы ў суд.
30.03.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па справе Мікіты Ліхавіда
Правабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што: 1. Вынесены судом Партызанскага раёна г. Мінска прысуд аб пакаранні Мікіты Ліхавіда 3 гадамі і 6 месяцамі пазбаўлення волі незаконны і палітычна матываваны. 2. Мікіта Ліхавід з’яўляецца палітычным вязнем, у сувязі з чым Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойвае на яго апраўданні і неадкладным вызваленні.
30.03.2011 Класкоўскі азнаёміўся са сваёй справай
Аляксандр Класкоўскі-малодшы разам з адвакатам Ірынай Бурак завяршылі знаёмства з матэрыяламі крымінальнай справы. У бліжэйшыя тыдні два крымінальная справа можа паступіць у суд. Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміў бацька абвінавачанага, журналіст Аляксандр Класкоўскі.
30.03.2011 Справы Статкевіча і Вуса рыхтуюць у суд
29 сакавіка ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкама перадало ў пракуратуру Менску для накіраваньня ў суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Вуса.
29.03.2011 Прысуд Мікіту Ліхавіду: 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Пазбаўленне волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму – такі прысуд Мікіту Ліхавіду агучаны ў судзе Партызанскага раёна Менска. Праваабаронцы настойваюць на тым, што ў судзе не было ні доказаў віны асуджанага, ні доказаў таго, што 19 снежня на плошчы Незалежнасці мелі месца масавыя беспарадкі.
29.03.2011 Зняволеныя анархісты знаёмяцца з матэрыяламі справы
Зняволеныя актывісты анархісцкага руху Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч знаёмяцца з матэрыяламі справы. Тэрмін азнаямлення скончыцца 12 красавіка, затым справу перададуць у суд.
29.03.2011 Le Monde: Трэба спыніць Лукашэнку цяпер, інакш ён стане другім Кадафі
Пакуль увага Захаду прыцягнутая да рэвалюцый ў арабскім свеце, дыктатура ў Беларусі яшчэ больш раскручвае механізм рэпрэсій. Заснавальнік і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, 24 сакавіка наведаў Парыж, заклікаў французскі МЗС прыняць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, піша Le Monde.
29.03.2011 Атрошчанкава адправілі ў калёнію, дзе сядзеў Казулін
Прэс-сакратара Андрэя Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калёнію «Віцьба-3», не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі.
28.03.2011 Алег Гнедчык абвінавачаны і змешчаны пад варту
Алегу Гнедчыку, які знаходзіўся ў статусе падазраванага пад падпіскай аб нявыездзе, прад'яўленае абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
28.03.2011 Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта
Крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да журналіста выданьня «Gazeta Wyborcza» Анджэя Пачобута. Яго вінавацяць у абразе Прэзідэнта Беларусі.
28.03.2011 Ірыну Логвін дапыталі ў менскім КДБ, заўтра і пасьлязаўтра допыты ў Каменевай і Чарнаморцавай
Ад сёньняшняга дня пачаліся штодзённыя допыты сябраў аргкамітэту БХД ў Менскім гарадскім упраўленьні КДБ у якасьці сьведак па справе аб "масавых беспарадках".
28.03.2011 КДБ заяўляе, што ўстанавіў яшчэ трох падазраваных у справе 19 сьнежня
Камітэт дзяржбясьпекі ўстанавіў яшчэ трох чалавек, якія падазраюцца ва удзеле ў масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ, распаўсюджаным 26 сакавіка.
25.03.2011 “Адвакат сказаў, што Павел здаровы і добра выглядае”
Тацяна Севярынец, маці зняволенага палітыка, пакуль не распавядае падрабязнасцяў другой сустрэчы сына з адвакатам: “Адвакат сказаў, што Павал здаровы і добра выглядае! Для мяне гэта – галоўнае, бо я не бачылася з сынам ад 19 снежня! Такі вось атрымаўся нам падарунак да Дня Волі!”
25.03.2011 Атрошчанкава перавялі з СІЗА КДБ на Валадарку
Пра гэта жонка журналіста даведалася, калі прынесла Аляксандру Атрошчанкаву перадачу ў СІЗА КДБ.










