Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
04.04.2011 Наталля Радзіна знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў
Рэдактарка апазіцыйнага сайта charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў у адной з еўрапейскіх краін. Пра гэта ўвечары ў нядзелю яна паведаміла па тэлефоне рэдакцыі гэтага інфармацыйнага рэсурса.
04.04.2011 Кіркевічу і Пратасені прад'яўлена абвінавачаньне
Сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму 2 красавіка прад'яўленае абвінавачаньне па частцы 2 артыкулу.293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ("Масавыя непарадкі") Алесю Кіркевічу і Андрэю Пратасені, паведамляе "Інтэрфакс"
03.04.2011 Някляеў, Саннікаў, Рымашэўскі пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы
Адразу некалькі экс-кандыдатаў у прэзідэнты — Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Віталь Рымашэўскі — пачалі знаёміцца з матэрыяламі распачатых у дачыненні да іх крымінальных спраў. Таксама 2 красавіка пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы Аляксандр Фядута, давераная асоба Уладзіміра Няклява.
02.04.2011 Алесю Кіркевічу прад'яўлена абвінавачанне
Гарадзенца вінавацяць ва ўдзеле ў "масавых беспарадках". Інфармацыя пра гэта з'явілася сёння на сайце Міністэрства ўнутраных справаў.
02.04.2011 Адвакат упершыню з 29 снежня наведала Сяргея Марцалева
Адвакат наведала ў следчым ізалятары КДБ аднаго з абвінавачваемых па справе аб масавых непарадках 19 снежня 2010 году Сяргея Марцалева. Сустрэча з адвакатам адбылася ўпершыню з 29 снежня 2010 году.
02.04.2011 Андрэя Дзмітрыева выклікаюць у КДБ
Аднаго з лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева 2 красавіка выклікаюць на допыт у КДБ
02.04.2011 У сям'і Аляксандра Класкоўскага могуць забраць жытло
З той прычыны, што галоўны наймальнік кватэры ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.
01.04.2011 Сваякам Вадзіма Раманава параілі шукаць адваката
Жыхара Слуцка Вадзіма Раманава, затрыманага напярэдадні ў Мінску на здымнай кватэры, дапытаў следчы Маскоўскага РУУС горада Мінска Сяргей Канецкі. У тэлефоннай размове следчы параіў сваякам Вадзіма шукаць яму адваката.
01.04.2011 Уладзімер Някляеў пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы
1 красавіка “Някляеў паедзе ў КДБ і прыступіць да азнаямленьня. Як доўга мой падабаронны будзе чытаць справу, невядома, скрайні тэрмін азнаямленьня -- 1 месяц " – паведаміў адвакат Някляева Уладзімер Бурштынаў.
01.04.2011 Гарадзенскія журналісты пратэстуюць супраць пераследу Андрэя Пачобута
Гродзенскія журналісты пратэстуюць супраць гвалтоўнага парушэння іх канстытуцыйных правоў і заклікаюць пракуратуру спыніць рэпрэсіі і закрыць крымінальную справу вядомага публіцыста і блогера, уласнага карэспандэнта "Gazety Wyborczej" Андрэя Пачобута. Зараз збіраюцца персанальныя подпісы пад зваротам у пракуратуру.
01.04.2011 Натальля Радзіна выехала зь Беларусі
Рэдактарка сайту Хартыя Натальля Радзіна знаходзіцца па-за дасяжнасьцю беларускага КДБ.
01.04.2011 У Мінгарсуд паступілі справы удзельнікаў "масавых беспарадкаў"
Пракуратура перадала ў Мінскі гарадзкі суд справы яшчэ чацвярых удзельнікаў "масавых беспарадкаў".
31.03.2011 За пародыю ў сацыяльнай сетцы – крымінальная справа?
Жыхар горада Ліда Яўген Куцко з блогера і пачынаючага пісьменніка раптоўна ператварыўся ў падазраванага па крымінальнай справе.
31.03.2011 Мікіта Ліхавід абвясціў галадоўку пратэсту супраць прысуду
Пра галадоўку Мікіта Ліхавід паведаміў сваёй маці Алене Ліхавід падчас спаткання, якое адбылося раніцай 31 сакавіка ў менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.
31.03.2011 Новы абвінавачваны ў масавых беспарадках – Яўген Сакрэт
У справе абвінавачваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках кропку ставіць рана. Сёньня праваабаронцам стала вядома пра новага фігуранта “Плошчы-2010”. Гэта Сакрэт Яўген.










