Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
07.04.2011 Анатоль Лябедзька: "За тры месяцы — ніводнага допыту"
7 красавіка раніцай лідэр АГП Анатоль Лябедзька ўпершыню за апошнія чатыры месяцы сам правёў партыйную нараду. Акрамя актывістаў, у офіс партыі набілася шмат журналістаў.
07.04.2011 Лябедзьку выпусьцілі з "амэрыканкі"
Лідэра АГП, аднаго зь вязьняў СІЗА КДБ выпусьцілі зь ізалятара. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на цэнтр інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ.
07.04.2011 Эдуарда Лобава адпраўляюць ў "Воўчыя норы"
7 красавіка, актывіста "Маладога фронту" Эдуарда Лобава адправяць адбываць пакараньне ў 22-ую калёнію узмоцненага рэжыму пад Івацэвічамі.
07.04.2011 КДБ правёў ператрус у бацькоў Натальлі Радзінай
У сераду сама журналістка патэлефанавала маці й сказала, што знаходзіцца ў Эўропе, -- паведамляе сайт "Хартыя 97". Тым часам да бацькоў Натальлі ў Кобрыне прыйшлі супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня КГБ, а таксама сьледчы зь Менску.
06.04.2011 Антыканстуцыйны пераварот – чарговая страшылка для беларускага грамадства
5 красавіка адказная асоба з Упраўленьня інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі паведаміла сродкам масавай інфармацыі пра тое, што следствам па справе аб масавых беспарадках “атрыманыя вычарпальныя доказы аб спробе змены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія, па сутнасці, ставілі канчатковай мэтай ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту”.
06.04.2011 Сьледчы Санько ня лічыць мэтазгоднай сустрэчу Паўла Севярынца са сьвятаром
Сьледчы Іван Іванавіч Санько ў чарговы раз адмовіў у сустрэчы зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца са сьвятаром.
06.04.2011 МУС: Беларусі мела месца спроба дзяржаўнага перавароту
Міністэрства ўнутраных спраў аб'явіла пра завяршэньне папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году.
05.04.2011 Паўла Вінаградава вінавацяць у масавых беспарадках і знявазе дзяржаўных сімвалаў
Сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму 5 красавіка прад'явіла абвінавачваньні ўдзельніку масавых беспарадкаў 19 сьнежня Паўлю Вінаградаву. Акрамя ўдзелу ў масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу) яго вінавацяць таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу).
05.04.2011 Маскоўская Хельсінская Група выступіла ў ролі Аmicus Curiae
Маскоўская Хельсінская Група выступіла ў ролі Аmicus Curiae ў касацыі па справе Аляксандра Малчанава, Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Атрошчанкава, абвінавачаных па артыкуле 293 "Масавыя беспарадкі" Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 2 сакавіка 2011 г. Фрунзенскім раённым судом г. Мінска. Рэзюмэ Amicus Сuriae падаецца ў інтарэсах правасуддзя ў рамках прававога звычаю і накіравана на імя старшыні Мінскага гарадскога суда Уладзіміра Пуцілы:
05.04.2011 Менгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Атрошчанкаву, Новіку і Малчанаву
Сёння, 5 красавіка, у Менскім гарадскім судзе адбыўся касацыйны разгляд скаргі на прысуд абвінавачаным па арт.293 КК РБ (“масавыя беспарадкі”) Аляксандру Атрошчанкаву, Дзмітрыю Новіку і Аляксандру Малчанаву.
05.04.2011 Ірына Халіп ўспрыняла навіну аб змякчэнні абвінавачвання спакойна
Можна выказаць здагадку, што рашэнне аб змякчэнні артыкула было прынятае загадзя.
05.04.2011 Вінаградаву, Хамічэнка і Федаркевічу прад'явяць абвінавачваньне
4 красавіка сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму прад'явіла абвінавачваньні ўдзельнікам масавых беспарадкаў 19 сьнежня Дразду, Лобану, Сакрэту, Казакову па другой частцы 293 артыкула крымінальнага кодэкса ("масавыя беспарадкі»).
04.04.2011 Бандарэнку, Севярынцу, Халіп і Марцалеву таксама змякчылі абвінавачванне
Стала вядома, што следства перакваліфікавала абвінавачванне супраць каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бандарэнкі, сустаршыні БХД Паўла Севярынца і журналісткі, жонкі Андрэя Саннікава Ірыны Халіп, паплечніка Міколы Статкевіча Сяргея Марцалева.
04.04.2011 Вярнулі кампутар з садавіной на дадатак
Сьветлагорскі міжраённы аддзел Гомельскай управы КДБ вярнуў кіраўніку мясцовай арганізацыі партыі левых "Справядлівы сьвет" Сьвятлане Міхальчанцы сыстэмны блёк кампутара й DVD-дыскі, забраныя падчас ператрусу.
04.04.2011 Генпракуратура адмовілася распачаць крымінальную справу паводле заяваў Міхалевіча
Генеральная пракуратура Беларусі адмовілася распачаць справу па ўсіх заявах Алеся Міхалевіча. Пра гэта паведаміў 4 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генпракурора Андрэй Швед.










