Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

19.04.2011 Чарговая справа наконт падзеяў 19 снежня перададзена ў суд

Пракуратура Мінска перадала ў Мінгарсуд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці чарговую крымінальную справу па масавых беспарадках 19 снежня, пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашоў.

18.04.2011 «Словы Міхалевіча пра катаваньні — праўда»

Вязень Аляксандр Класкоўскі падчас спатканьня з жонкай Натальляй пацьвердзіў тое, што казаў пра «амэрыканку» Алесь Міхалевіч. Размова вязьня з жонкай адбылася падчас іх спатканьняў у СІЗА КДБ.

Віталь Стажараў  - чарговы падазваваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

18.04.2011 Віталь Стажараў - чарговы падазваваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

Новы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках - Віталь Стажараў. Адразу пасьля прэзідэнцкіх выбараў ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.

18.04.2011 Халіп, Севярынца і Марцалева будуць судзіць ў Заводзкім судзе

У Заводзкі раённы суд Менску з гарадзкога суду перададзеныя справы жонкі Андрэя Саньнікава Ірыны Халіп, сузаснавальніка БХД Паўла Севярынца і кіраўніка штабу Міколы Статкевіча Сяргея Марцалева. «Калі пачнецца працэс і прозьвішча судзьдзі паведамяць не раней за панядзелак 18 красавіка», — сказалі сваякі Ірыны Халіп.

Справа Дзмітрыя Бандарэнкі накіравана ў Мінскі гарадскі суд

14.04.2011 Справа Дзмітрыя Бандарэнкі накіравана ў Мінскі гарадскі суд

Акрамя іншага, Дзмітрыя Бандарэнку, разам з Ірынай Халіп, Сяргеем Марцалевым і Паўлам Севярынцам, вінавацяць у стварэнні штучных падставаў для ўвядзення санкцый.

Судзіць будуць адразу семярых удзельнікаў Плошчы

14.04.2011 Судзіць будуць адразу семярых удзельнікаў Плошчы

Крымінальная справа абванавачваных у масавых беспарадках кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса, Мікалая Статкевіча, удзельнікаў акцыі пратэсту Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбко і Зміцера Буланава будзе у самы бліжэйшы час разгледжаная ў судзе Ленінскага раёна Менска.

13.04.2011 Беларускія анархісты рэагуюць на адну з вэрсіяў КДБ

Старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў 12 красавіка агучыў тры вэрсіі тэракту ў менскім мэтро. Адна зь іх – дачыненьне да выбуху маладых экстрэмістаў.

13.04.2011 За вызваленьне Андрэя Пачобута

У Мінску, Гродна і Варшаве працягваецца збор подпісаў пад пад хадайніцтвам аб змене меры стрымання Анджэю Пачобуту. Сам карэспандэнт «Газэты Выборчэй» рыхтуецца сустракаць свой 38-мы Дзень народзінаў ў СІЗА.

13.04.2011 Крымінальныя справы ячшэ чатырох абвінавачаных па падзеях 19 снежня накіраваныя ў суд

Пракуратура Мінска перадала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца і Ірыны Халіп. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры горада.

“Іван ківае на Пятра, а Пётр - на Івана”

11.04.2011 “Іван ківае на Пятра, а Пётр - на Івана”

Відаць, ніхто не збіраецца вяртаць маёмасць, якую масава пазабіралі ў грамадскіх актывістаў і простых грамадзянаў падчас ператрусаў у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Грамадзяне пішуць скаргі ў пракуратуру, пракуратура перанакіроўвае іх у КДБ, а КДБ – ізноў у пракуратуру. Атрымліваецца, як у вядомай прыказцы: ніхто не хоча браць на сябе адказнасць і праваахоўныя органы перакладаюць яе адзін на аднога.

“Вясна”  пратэстуе супраць крымінальнага пераследу Андрэя Пачобута

11.04.2011 “Вясна” пратэстуе супраць крымінальнага пераследу Андрэя Пачобута

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе ад уладаў Беларусі: - неадкладна спыніць крымінальны пераслед Андрэя Пачобута; - скасаваць дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэксу ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы і свабоды выказванняў; - зарэгістраваць непрызнаны беларускімі ўладамі незалежны Саюз палякаў Беларусі.

09.04.2011 На Свабодзе адбылася онлайн-канферэнцыя з Анатолем Лябедзькам

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 9 красавіка выступіў у Менску на першым форуме лібэральнай моладзі краін палітыкі Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Палітык заклікаў удзельнікаў форуму ніколі не гандляваць сваім гонарам і ўласнай годнасьцю.

09.04.2011 Фядута пра СІЗА: ніякіх асаблівых умоваў не стваралі, але і катаванняў не было

Адзін з лідэраў кампаніі «Гавары праўду!», давераная асоба Уладзімера Някляева на прэзідэнцкіх выбарах-2010 палітолаг Аляксандр Фядута быў вызвалены ўвечары 8 красавіка.

08.04.2011 Справу Статкевіча і Уса разгледзіць Ленінскі раённы суд

Справу супроць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса накіравалі для разгляду у Ленінскі раённы суд Менску.

 Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 25 абвінавачаных, 13 падазраваных і 13 асуджаных

07.04.2011 Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 25 абвінавачаных, 13 падазраваных і 13 асуджаных

Па інфармацыі МУС ад 5 красавіка, папярэдняе расследванне па крымінальнай справе аб масавых беспарадках завершана. Дзесяці фігурантам справы перапрад’яўлена абвінавачанне – па ч.1 арт.342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Мера стрымання для іх застаецца ранейшай. Адзін чалавек асуджаны па дадзеным артыкуле. Такім чынам, па інфармацыі ПЦ “Вясна”, па справе аб масавых беспарадках у статусе абвінавачаных знаходзяцца 25 чалавек, з іх 17 утрымліваюцца пад вартай, 8 – пад падпіскай аб нявыездзе, з якіх 2 знаходзяцца па-за межамі краіны. У статусе падазраваных – 13 чалавек, з іх 3 знаходзяцца па-за межамі краіны, пераважная большасць – пад падпіскай аб нявыездзе. 10 фігурантаў крымінальнай справы асуджаныя да пазбаўлення волі, 2 – да штрафаў і 1 – да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства