Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
21.06.2011 Разгляд касацыйных скаргаў Севярынца, Халіп і Марцалева перанесены на месяц
Разгляд касацыйных скаргаў кіраўніка выбарчага штаба экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Віталя Рымашэўскага Паўла Севярынца, кіраўніка штаба Мікалая Статкевіча Сяргея Марцалева і журналісткі Ірыны Халіп перанесены на 19 ліпеня.
21.06.2011 Новая ахвяра ў справе Плошчы-2010?
21 чэрвеня можа быць прад’яўленае яшчэ адно абвінавачваньне па справе аб масавых беспарадках, якія на думку правасуддзя мелі месца 19 сьнежня мінулага года на плошчы Незалежнасці ў Менску. Чарговы падазраваны па крымінальнай справе Святаслаў Барановіч быў затрыманы яшчэ 15 чэрвеня і змешчаны на Акрэсціна.
20.06.2011 Пракуратура падала ў суд на 36 удзельнікаў пікету ў «Брузгах»
Пракуратура Гарадзенскай вобласьці падала ў суд пазоў да 36 актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску «Брузгі».
17.06.2011 Працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута працягнецца 23 чэрвеня
Судовае паседжанне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута 17 чэрвеня было зусім непрацяглым – каля паўгадзіны. Пасля таго як пракурор выставіў новыя абвінавачванні, Андрэй Пачобут і бок абароны папрасілі пераносу суду з мэтай азнаямлення з новымі матэрыяламі справы. Працяг працэсу адбудзецца 23 чэрвеня а 10-й гадзіне раніцы.
17.06.2011 Менгарсуд разглядае скаргі на прысуды Дашкевічу і Лобаву
Прысуд Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву Менгарсуд пакінуў без зьменаў і скаргу без задавальнення.
15.06.2011 Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце абразы дзяржаўнага сцяга ў блогу Ліпковіча
Генеральнай пракуратурай Беларусі распачатая і перададзеная для арганізацыі расследавання ў ГУУС Мінгарвыканкама крымінальная справа па факце абразы дзяржаўнага сцяга ў блогу Яўгена Ліпковіча.
14.06.2011 У Гародні судзяць Пачобута (фота)
У судзе абвешчаны перапынак да пятніцы, 17 чэрвеня. Пракурор папрасіў часу, каб удакладніць абвінавачаньні.
13.06.2011 Двое з асуджаных анархістаў накіраваныя ў папраўчыя калоніі
Двое з асуджаных анархістаў накіраваныя для адбыцця пакарання ў папраўчыя калоніі, а адзін знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага ў чаканні этапа. Мікалай Дзядок накіраваны ў папраўчыю калонію № 15 у Магілёве, а Аляксандар Францкевіч знаходзіцца ў калоніі “Воўчыя норы” у Івацэвічах.
10.06.2011 Прызначаная касацыя на прысуды Халіп, Севярынцу і Марцалеву
Разгляд касацыйных скаргаў на прысуды Ірыне Халіп, Паўлу Севярынцу і Сяргею Марцалеву прызначаны на 21 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе.
08.06.2011 Абарона Класкоўскага абскардзіла прысуд
Абарона Аляксандра Класкоўскага, аднаго зь фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 году, абскардзіла прысуд, вынесены яму судом Ленінскага раёну. Пра паведаміла сястра Класкоўскага Вольга.
06.06.2011 Суд над Андрэем Пачобутам прызначаны на 14 чэрвеня
Пра гэта Эўрарадыё паведаміла жонка журналіста Аксана Пачобут. Паседжаньне пачнецца а 10-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёну Горадні. Судзьдзя — Віталь Ляцко.
06.06.2011 Дзмітрый Вус абскарджвае прысуд
Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Зьмітра Вуса Ўладзімер Сазанчук распавёў БелаПАН, што ён падрыхтаваў скаргу на вырак Ленінскага суду Менску свайму падабароннаму, які самастойна накіруе дакумэнт у Менскі гарадзкі суд. Зрабіць гэта Зьміцер Вус павінен да 10 чэрвеня, паведаміў Уладзімір Сазанчук.
03.06.2011 Дзмітрый Няфёдаў дапытваецца па справе падпалу Дома правасуддзя
На кватэры актывіста Дзмітрыя Няфёдава ў Менску супрацоўнікамі міліцыі на чале са следчым Хаменкам праведзены ператрус. Удзень Дзмітрый быў выкліканы на допыт па справе падпалу Дома Правасуддзя ў Менску.
03.06.2011 Саньнікава накіруюць у Наваполацкую калёнію
Для былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, які знаходзіцца ў СІЗА МУС, вызначылі Наваполацкую калёнію N10, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" адвакат Саньнікава Марына Кавалеўская.
01.06.2011 Кароткі аналітычны агляд па “справе беларускіх анархістаў”
Па выніках судовага разгляду крымінальнай справы Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Аляксандра Францкевіча, Максіма Веткіна, Яўгена Сілівончыка, Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае наступнае:










