Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
12.07.2011 Алесь Бяляцкі прапануе Менгарсуду паставіць пытанне аб прызнанні артыкула 193.1 неканстытуцыйным
Сваю прапанову старшыня ПЦ “Вясна” выклаў у касацыйнай скарзе на рашэнне суда Цэнтральнага раёна, які 20 чэрвеня 2011 года прызнаў вынесенае праваабаронцу афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры законным.
11.07.2011 Суд вярнуў касацыйную скаргу Рымашэўскаму
Суд Фрунзенскага раёну вярнуў касацыйную скаргу экс-кандыдату ў прэзыдэнты, сустаршыні аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму.
08.07.2011 Мінгарсуд пакінуў прысуды анархістам без зменаў
Сёння ў Менгарсудзе разглядаліся касацыйныя скаргі на прысуды анархістам. Нагадаем, што Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Максіма Веткіна і Яўгена Сілівончыка асудзілі за шэраг палітычных акцый. У прыватнасці, за напад на расійскую амбасаду ў жніўні 2010 года.
05.07.2011 Андрэю Пачобуту далі 3 гады з адтэрміноўкай
Журналіста "Гаўэты выборчай" Андрэя Пачобута асудзілі ў судзе Ленінскага раёну Гародні на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Пачобут быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.
30.06.2011 FIDH прадставіла справаздачу па Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў
30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) прадставіла справаздачу аб абмежаванні палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.
28.06.2011 Працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута перанесены на 5 ліпеня
Незалежныя назіральнікі прагназуюць, што 5-га ліпеня прысуд яшчэ не будзе зроблены і працэс зноў будзе перанесены. Між тым, што пракурор запрасіў для журналіста 3 гады турэмнага зняволення.
28.06.2011 Працэс Пачобута: апошняе слова абвінавачанага і прысуд перанесеныя на 5 ліпеня
У судзе Ленінскага раёну Гародні працягваецца працэс па крымінальнай справе журналіста “Газэты выборчай” Андрэя Пачобута. Сёньня адбыліся высутупы адвакатаў. Апошняе слова абвінавачанага і прысуд перанесеныя на 5 ліпеня.
24.06.2011 Мікалай Дзядок аспрэчвае вынесены яму прысуд
Асуджаны па “справе анархістаў” студэнт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Мікалай Дзядок падаў касацыйную скаргу на вынесены прысуд. Мінскі гарадскі суд разгледзіць яе 8 ліпеня.
24.06.2011 Прысуды зноў пакінулі бязь зьменаў
У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыі асуджаных за Плошчу Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзьмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Ўладзімера Хамічэнкі.
24.06.2011 Пракурор просіць для Пачобута 3 гады зьняволеньня
Судовае паседжаньне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута 24 чэрвеня доўжылася каля 20 хвілінаў. За гэты час адбыўся выступ пракурора, які папрасіў для абвінавачанага журналіста 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Працяг працэсу прызначаны на 10 гадзін 28 чэрвеня.
23.06.2011 Новы абвінавачаны па справе Плошчы-2010 да суду знаходзіцца на Валадарцы
Святаславу Барановічу, паводле прад’яўленага 21 чэрвеня абвінавачання, інкрымінуецца ўдзел у масавых беспарадках, гвалт над асобай.
23.06.2011 Працягваецца працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута
А 10-й гадзіне ў Ленінскім раённым судзе Гародні пачалося чарговае паседжаньне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута. Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме.
22.06.2011 Разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Саннікава – 15 ліпеня
15 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе будуць разглядацца касацыйныя скаргі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яшчэ чатырох асуджаных па падзеях 19 снежня 2010 года – Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава, Уладзіміра Яроменка. Пачатак – а 10-ай гадзіне.
21.06.2011 Прызначана дата разгляду касацыйных скаргаў “бабруйскіх анархістаў”
Касацыйныя скаргі на прысуды па справе падпалу бабруйскага КДБ будуць разглядацца ў Магілёўскім абласным судзе 14 ліпеня. Судовае паседжанне распачнецца а 10-ай гадзіне.
21.06.2011 У кватэру Пачобутаў прыходзілі судовыя выканаўцы
Судовыя выканаўцы наведалі кватэру сямі’і журналіста “Газэты выборчэй” Андрэя Пачобута. Яны цікавіліся, ці жонка Андрэя Аксана будзе плаціць ўсе кары, наложаныя на Андрэя цягам апошніх месяцаў. Агулам назвалі суму каля 7 мільёнаў беларускіх рублёў.










