Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

25.08.2011 Каліта, Губарэвіч, Семянюк патрапілі пад крымінальную справу

Сяргей Семянюк перакананы, што супраць трох актывістаў БНФ была ўчыненая правакацыя ў тым жа стылі, як і супраць Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

Алег Гулак: "На жаль, суд не прыняў да ўвагі довады пра тое, што свабода асацыяцый з'яўляецца канстытуцыйным правам грамадзян"

11.08.2011 Алег Гулак: "На жаль, суд не прыняў да ўвагі довады пра тое, што свабода асацыяцый з'яўляецца канстытуцыйным правам грамадзян"

Касацыйная скарга старшыні Праваабаронага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага на рашэньне суда Цэнтральнага раёну Менска, які адмовіўся задаволіць скаргу праваабаронцы на папярэджаньне Генпракуратуры, разглядалася ў яго адсутнасьць – сам Алесь у гэты час знаходзіцца пад вартай.

11.08.2011 Міліцыя збірае звесткі пра сваякоў Віталя Рымашэўскага

Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, асуджаны за мірную акцыю пратэсту 19 нежня 2010 гадоў да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, прыбыў у Фрунзэнскі РАУС для пастаноўкі на ўлік па адбыцці пакарання.

11.08.2011 Справа Яўдахі — суд без сведак

11 жніўня ў суд ізноў не з’явіліся сведкі па справе.

11.08.2011 Ці даставяць Бяляцкага ў суд?

11 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэньне суда Цэнтральнага раёну, які адмовіўся задаволіць скаргу Алеся Бяляцкага на папярэджаньне Генпракуратуры Беларусі. На судовае пасяджэньне павінны даставіць зьняволенага Алеся Бяляцкага.

10.08.2011 Працягваецца суд за кнігі

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць распаўсюдніка беларускамоўных кніг Алеся Яўдахі.

Справа новага абвінавачанага ў “масавых беспарадках” перададзена ў суд

09.08.2011 Справа новага абвінавачанага ў “масавых беспарадках” перададзена ў суд

Святаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага. Следства скончана і абвінавачаны азнаёмлены з матэрыяламі справы. Бліжэйшым часам Менгарсуд, куды была перададзена справа, павінен прыняць рашэнне наконт таго, у якім з раённых судоў сталіцы будзе праходзіць крымінальны працэс.

09.08.2011 Адноўлена крымінальнае следства па справе супраць А. Лябедзькі

Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі вінавацяць у арганізацыі мітынгу ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, а ад 1 жніўня ў следчым упраўленні сталічнай міліцыі прынятае рашэнне аднавіць расследаванне.

08.08.2011 Паўла Севярынца накіруюць у Віцебскую вобласць

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павал севярынец будзе адбываць «хімію» ў Віцебскай вобласці. Пра гэта яму паведамілі 8 жніўня ў аддзеле выканання пакарання Перашамайскага РАУС Віцебска.

Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

08.08.2011 Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

"Відавочна, што арышт палітычна матываваны. Гэта, без сумневу, пакаранне за праваабарончую дзейнасць Бяляцкага і цэнтра “Вясна”, а таксама спроба запалохаць праваабарончы рух у Беларусі", - адзначае кіраўнік Östgruppen Марцін Угла.

Маркус Лёнінг: урад Нямеччыны патрабуе неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага

08.08.2011 Маркус Лёнінг: урад Нямеччыны патрабуе неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага

Нямецкі бок "рэзка асуджае прымяненьне крымінальнага заканадаўства для таго, каб па палітычных матывах прымусіць маўчаць яшчэ аднаго актыўнага прадстаўніка беларускай грамадзянскай супольнасьці".

06.08.2011 Мікіту Ліхавіда накіравалі на 3 месяцы ў ПКТ

Актывіста руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіда пакаралі 3 месяцамі знаходжаньня ў памяшканьні камэрнага тыпу. З Андрэем Саньнікавым сустрэліся адвакаты. Зьміцер Бандарэнка напісаў ліст вядомай расейскай акторцы Чулпан Хаматавай. Фёдар Мірзаянаў ня мае магчымасьці накіраваць дамоў ліст. Ільля Васілевіч адзначае ў калёніі 20-годзьдзе.

ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”

06.08.2011 ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”

4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” - быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

06.08.2011 БНФ патрабуе вызваленьня Бяляцкага

Партыя БНФ назвала крымінальны перасьлед праваабаронцы Алеся Бяляцкага "палітычнай расправай".

ЕС заклікаў беларускія ўлады растлумачыць прычыны затрымання Алеся Бяляцкага

06.08.2011 ЕС заклікаў беларускія ўлады растлумачыць прычыны затрымання Алеся Бяляцкага

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады неадкладна растлумачыць прычыны затрымання праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта гаворыцца ў заяве Эштан, размешчанай на сайце Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства