Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
20.09.2011 Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі
Актывісту аргкамітэту БХД Яўгену Васьковічу пагражаюць чарговай справай за кратамі. За злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Пра гэта паведаміла жонка іншага асуджанага анархіста, Мікалая Дзядка, Валерыя Хоціна. Дзяўчына вярнулася з доўгатэрміновага спаткання з магілёўскай калоніі.
19.09.2011 Справа аб тэрарызме: працяг суду ў 11 гадзін
Сёньня ў Менскім Доме правасуддзя працягнецца суд па справе аб тэракце.
15.09.2011 У справе фронтаўскіх актывістаў – раптоўная змена следчага
Актывісты партыі БНФ Сяржук Семянюк, Алесь Каліта і Максім Губарэвіч, на якіх заведзена крымінальная справа за “хуліганства, здзейсненае групай асобаў”, пра змену следчага даведаліся тады, калі Інга Вадзімаўна Патапенка затэлефанавала ім, каб паведаміць пра вочную стаўку са сведкам. Паводле закона, маладых людзей павінны былі азнаёміць з пастановай аб прызначэнні новага следчага па справе.
15.09.2011 Справа аб тэрарызме: беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі і ціск на журналістаў
У Доме правасудзьдзя ў Менску 15 верасьня распачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якіх вінавацяць ў выбуху на станцы метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка 2011 году. Таксама іх падазраюць ва ўчыненьні выбухаў у Віцебску ў 2005 і ў Менску ў 2008 гадах і яшчэ ў 30 злачынных эпізодах.
15.09.2011 Суд над абвінавачанымі ў тэракце ў мінскім метро праходзіць як паказальны
Працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым пачаўся ў мінскім Доме правасуддзя аб 11-й. Працэс адкрыты.
14.09.2011 А.Лукашэнка памілаваў 11 асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках 19 снежня 2010 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг указаў. У прыватнасці, кіруючыся прынцыпамі гуманнасці, Прэзідэнт падпісаў указ аб памілаванні 11 асоб, асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
14.09.2011 Губарэвіча зноў выклікаюць на вочную стаўку
Намесніка старшыні гродзенскага БНФ Максіма Губарэвіча ізноў выклікаюць у Мінск на вочную стаўку, трэцюю па ліку, ад пачатку следства пасля інцыдэнта, які адбыўся 13 жніўня ля новай сядзібы БНФ. У панядзелак ужо новая прызначаная следчая Патапава мае правесці вочную стаўку са сведкам. Як лічыць гродзенец сведкам можа быць чалавек, які выклікаў міліцыю, бо іншых на думку Максіма не было.
01.09.2011 Лукашэнка вызваляе палітвязняў
Як стала вядома праваабаронцам, сёння ўказам прэзідэнта памілаваныя асуджаныя за ўдзел у масавых беспарадках Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег Гнедчык і Зміцер Даронін.
01.09.2011 “Нацыянальны Альянс” патрабуе спыніць пераслед актывістаў "Моладзі БНФ"
Усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” абураная завядзеннем супраць актывістаў "Моладзі Беларускага Народнага Фронту" Алеся Каліты, Сяргея Семенюка і Максіма Губарэвіча крымінальнай справы.
31.08.2011 Працэс па справе аб тэракце ў метро пачнецца 15 верасня
Вярхоўны суд Беларусі пачне разглядаць крымінальную справу аб выбуху ў мінскім метро 15 верасня. Судовае разбіральніцтва будзе праходзіць на адкрытым судовым пасяджэнні, паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.
30.08.2011 Спынілі яшчэ адну "справу 19 снежня"
З-пад крымінальнага пераследу выведзены актывіст АГП Анатоль Паўлаў.
29.08.2011 Разгляд апошняй справы аб “масавых беспарадках” перанесены на 28 верасьня
У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы апошяга з абвінавачаных ва ўдзеле ў “масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года” Сьвятаслава Барановіча. У працэсе абвешчаны перапынак да 28 верасьня, абвінавачанаму зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыязьдзе.
26.08.2011 Уладзімір Лабковіч: сябраў Партыі БНФ перасьледуюць па палітычных матывах
Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч лічыць, што ўзбуджэньне крымінальнай справы ў дачыненьні сябраў Партыі БНФ Алеся Каліты, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча “безумоўна, трэба разглядаць, як палітычны перасьлед”.
26.08.2011 Супраць Натальлі Радзінай спыненая крымінальная справа
Крымінальны перасьлед адносна беларускай журналісткі Натальлі Радзінай ў рамках справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня спынены ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.
25.08.2011 У дачыненні Анатоля Лябедзькі спынілі крымінальны пераслед
Сёння раніцай лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў за подпісам старэйшага следчага СУ ПР ГУУС Мінгарвыканкама капітана міліцыі Д.У. Дышэнка апавяшчэнне аб спыненні крымінальнага пераследу.










