Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
24.10.2011 Аляксандра Страчука дапыталі па справе падпалу Дома правасуддзя
Не застаўшы сябра Партыі БНФ Аляксандра Страчука дома, супрацоўнікі Кобрынскага РАУС патэлефанавалі яму на працу і тэрмінова загадалі прыйсці на допыт, паабяцаўшы выпісаць позву на месцы. Калі Страчук з’явіўся ў РАУС, то стала вядома, што яго будуць дапытваць па крымінальнай справе па ч.2 арт.339 (хуліганства) КК Беларусі.
21.10.2011 Андрэй Пачобут рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд
Зараз Пачобут рыхтуе чарговую скаргу – на гэты раз у Вярхоўны суд. Журналіст не мае асаблівых ілюзій на змену прысуду і намераны ў выпадку пацверджання першаснага прысду звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.
19.10.2011 Грамадскія аб'яднанні звярнуліся ў Савет Рэспублікі ў сувязі з адыёзнымі законапраектамі
19 кастрычніка ў Савет Рэспублікі перададзены калектыўны зварот, падпісаны 25 грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі некамерцыйнымі арганізацыямі. Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадскасці адыёзнымі законапраектамі, скіраванымі на узмацненне ціску на грамадскія арганізацыі і пашырэнне паўнамоцтваў КДБ.
13.10.2011 Белпартызан: На лідара «Ляпісаў» Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу
Як стала вядома "Беларускаму партызану" з кампетэнтных крыніц, супраць лідара культавага беларускага гурта "Ляпіс Трубяцкі" Сяргея Міхалка ў Беларусі заведзена справа. Яго хочуць пакараць за смелыя выказванні супраць улады.
13.10.2011 ЖРЭА патрабуе 19 мільёнаў з Партыі БНФ
12 кастрычніка ў офіс Партыі БНФ у Менску (Крапоткіна,93а) прыходзіў участковы інспэктар Савецкага РУУС, які ўзяў тлумачэньні ў старшыні партыі Аляксея Янукевіча. Падставай стала скарга ЖРЭА, якое спаганяе з БНФ 19 мільёнаў рублёў.
12.10.2011 Апошняга фігуранта справы аб "масавых беспарадках" пакінулі на волі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска завяршыўся працэс Святаслава Барановіча, якога суддзя Алена Рудніцкая прызнала вінаватым ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання пакарання. Гэта меньш, чым прадугледжвае мінімальная санкцыя за дадзенае злачынства.
05.10.2011 Дзесяць сяброў сойма Партыі БНФ выкліканыя на допыты ў міліцыю
Позвы былі дастаўленыя ў офіс партыі ўвечары 3 кастрычніка. У той жа дзень апазіцыянеры павінны былі прыйсці ў міліцыю.
30.09.2011 Адбыўся ператрус у Сяржука Сяменюка
Следчыя завіталі да актывіста Партыі БНФ па спаве аб хуліганстве.
29.09.2011 У судзе над Алесем Яўдахам перапынак да 14 кастрычніка
У судзе Кастрычніцкага раёну Менску працягваецца суд над заснавальнікам інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алесем Яўдахам.
27.09.2011 У Аляксандра Крутога зьявіцца адвакат
Інэса Крутая паведаміла, што інтарэсы бацькі будзе абараняць Натальля Мацкевіч.
26.09.2011 Праваабаронцы занепакоеныя ходам суда над Кавалёвым і Канавалавым
Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую падпісалі шэраг праваабарончых арганізацый Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.
26.09.2011 Працяг суду над апошнім з фігурантаў “масавых беспарадкаў”
28 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Менска працягнецца працэс па справе Святаслава Барановіча, фігуранта “масавых беспарадкаў”, які зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыяздзе. Пачатак суда – а 10-ай гадзіне.
26.09.2011 Андрэю Пачобуту могуць забараніць выезды за мяжу
Гарадзенскі журналіст “Газеты Выборчай” Андрэй Пачобут 26 верасня наведае крымінальна-выканаўчую інспекцыю, куды яго выклікаюць дзеля таго, каб абвесціць, якое пакаранне чакае журналіста за паклёп на кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
21.09.2011 Канавалаў заяўляў аб катаваннях на допыце
21 верасня на судовым працэсе па справе аб выбухах у Мінску і Віцебску абвяшчаюцца пратаколы допытаў галоўнага падазраванага Дзмітрыя Канавалава, праведзеныя 13 і 18 красавіка.
21.09.2011 Каб не ездзіць на следчыя выклікі з Гродна ў Мінск, Губарэвіча прапанавалі пасадзіць
Ужо больш за месяц праходзіць следства над сябрамі БНФ, якія падазраюцца паводле артыкула Крымінальнага Кодэксу "хуліганства, здзейсненае групай асобаў". Паездка ў Мінск на вочную стаўку, на якую запрасілі гродзенца Максіма Губарэвіча, намесніка старшыні гарадзенскага БНФ, завяршылася нічым.










