Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
18.06.2012 Сайт у падтрымку Сяргея Каваленкі
Офіс еўрадэпутата ад Польшчы Марэка Мігальскага запусціў сайт кампаніі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам - www.freekavalenka.org.
15.06.2012 Аналіз сітуацыі ў адвакатуры і галіне абароны правоў асоб, якія падвяргаюцца судоваму перасьледу – у аглядах юрыстаў
Беларускія юрысты пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускага дома правоў чалавека і праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека "Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасьці" падрыхтавалі даследваньні па сітуацыі ў адвакатуры Беларусі за апошнія гады і аналітычны агляд праблем у у галіне абароны правоў асоб, якія падвяргаюцца судоваму перасьледу ў Рэспубліцы Беларусь.
08.06.2012 Севярынец: Палітвязьні цягнуць крыж за ўсю Беларусь (відэа)
Лідар БХД Павал Севярынец, асуджаны на 3 гады абмежавання волі за падзеі Плошчы, так званай "хіміі", говорыць, што палітвязні "цягнуць крыж", пакутуюць за ўсю Беларусь.
29.05.2012 Васіль Парфянкоў асуджаны на паўгода арышту
14-30. Суд прызнаў Парфянкова вінаватым у парушэньні ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Парфянкова пакаралі арыштам на 6 месяцаў. Парфянкова пад варту не ўзялі. Калі Парфянкоў не абскардзіць вырак, пакараньне пачне дзейнічаць праз 10 дзён.
28.05.2012 Суд над Васілём Парфянковым можа скончыцца кратамі
Заўтра, 29 траўня ў 10 гадзін у судзе Першамайскага раёну Менска распачнецца судовы разгляд крымінальнай справы былога палітвязня Васіля Парфянкова. Яго абвінавачваюць у невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 КК РБ). Санкцыя артыкулу прадугледжвае арышт тэрмінам да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго году.
11.04.2012 Справа Сяргея Каваленкі. Віцебскі аблсуд. 10 красавіка (відэа)
Дзясяткі неабыякавых людзей прыйшлі 10 красавіка да будынку Віцебскага абласнога суду, дзе распачаўся працэс па касацыйнай скарзе Сяргея Каваленкі. Судовае паседжанне адбывалася фактычна ў закрытым рэжыме. На яго змаглі патрапіць толькі жонка палітвязьня і трое актывістаў. Астатнім супрацоўнікі міліцыі абвесцілі, што больш вольных месцаў у залі судовых паседжаньняў няма...
29.02.2012 Барысаў: Пракуратура аднавіла крымінальную справу аб знявазе дзяржаўнага сцяга
Крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якія падазраюцца ў абразе дзяржаўнага сцягу, што мела месца ў кастрычніку 2011 года ў цэнтры Барысава, была спынена ў пачатку лютага гэтага года з-за недахопу доказаў.
24.02.2012 Прысуд Сяргею Каваленку – 2 гады і 1 месяц агульнага рэжыму
Суддзя суду Першамайскага раёну Віцебска Алена Жук прызнала Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання і асудзіла яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу да 2 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
22.02.2012 Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень другі (дадаліся фоты)
Сёньня, 22 лютага ў судзе Першамайскага раёну Віцебску працягваецца працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам.
21.02.2012 У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі
Сёньня ў 10:30 у судзе Першамайскага раёну Віцебска распачнецца судовы працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу "ухіленьне ад адбыцьця пакараньня".
07.02.2012 Крымінальная справа аб “знявазе дзяржсімвалаў” развалілася
Спынена крымінальная справа ў дачыненні да барысаўчан Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якіх падазравалі ў абразе дзяржаўнага сцягу, што мела месца ў кастрычніку 2011 года ў цэнтры Барысава.
11.01.2012 Сяргей Каваленка галадае ў карцэры СІЗА
Як стала вядома маці зняволенага віцебскага актывіста, Сяргея Каваленку, які 24-я суткі трымае галадоўку пратэсту, тыдзень таму змясцілі ў карцэр. Прадстаўнік адміністрацыі следчага ізалятара адмовіўся патлумачыць Лідзіі Каваленка, на якой падставе чына "ізалявалі".
11.01.2012 “Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення Сяргея Каваленкі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Сяргея Каваленку, спыніць крымінальную справу і забяспечыць яму належную і неадкладную медыцынскую дапамогу, а таксама нагадвае прадстаўнікам адміністрацыі СІЗА, кіраўніцтву МУС Беларусі, што адказнасць за жыццё і здароўе Сяргея Каваленкі цалкам кладзецца на іх.
10.01.2012 У спыненні крымінальнай справы Сяргея Каваленкі адмоўлена
Жонка віцебскага актывіста распавяла, што адвакат яе мужа атрымаў адмову з Першамайскай раённай пракуратуры, куды звяртаўся з заявай пры спыненне крымінальнага пераследу Сяргея Каваленкі.
21.12.2011 Сяргею Каваленку пагражае тры гады турэмнага зняволення
Супраць віцебскага актывіста распачынаюць крымінальную справу за парушэнне рэжыму ўмоўнага пакарання – ён адбывае “хатнюю хімію” за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг не гарадской елцы ў 2010 годзе. Сяргей Каваленка лічыць абвінавачанні супраць яго беспадстаўнымі і на знак пратэсту абвясціў галадоўку, знаходзячыся ў ізалятары часовага ўтрымання.










