Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
02.10.2014 У Бахрэйне ізноў арыштаваны нядаўні палітвязень Набіл Раджаб
Прэзідэнту Бахрэйнскага цэнтра па правах чалавека і намесніку генеральнага сакратара FIDH пагражае да трох гадоў зняволення за нібыта абразлівыя твіты на адрас МУС. Пра гэта ў тэрміновым звароце паведамляе Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў.
13.11.2013 Мінск падтрымае Greenpeace
Таварыства «Зялёная сетка» правядзе мерапрыемства ў падтрымку затрыманых актывістаў Greenpeace. Будзе арганізаваны дабрачынны вечра, падчас якога будуць збіраць грошы для актывістаў, якія знаходзяцца ў СІЗА ў Санкт-Пецярбургу па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства падчас мірнай акцыі на нафтавай станцыі "Прылазломная".
20.09.2013 Мітр. Кандрусевіч папрасіў святароў быць уважлівымі, каб «не быць уцягнутымі ў супрацьпраўныя дзеянні»
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў каталіцкіх святароў маліцца за арыштаванага дзяржбяспекай ксяндза Уладзіслава Лазара, але перасцярог ад паспешлівых дзеянняў. Гэтую заяву ён зрабіў на сустрэчы са святарамі святароў і кансэкраванымі асобамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Вілейцы.
13.09.2013 На канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абмеркавалі крымінальны пераслед кс.Лазара
12 верасня Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала ад дзяржаўных органаў інфармацыю аб затрыманні кс. Уладзіслава Лазара.
16.07.2013 На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу
Сёння, 16 ліпеня, Уладзіміру Яроменку прад’явілі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 421 “Парушэньне прэвентыўнага нагляду”, датаваную 24 траўня
27.06.2013 Прысуд Андрэю Гайдукевічу будзе агучаны 1 ліпеня
Разгляд справы адбываецца ў закрытым рэжыме, таму дагэтуль невядома, ці змененая абвінавачванне актывісту і якое пакаранне запрасіў пракурор. Родныя і сябры не вераць у тое, што Гайдукоў мог займацца шпіянажам, яны тлумачаць ціск з боку КДБ апазыцыйнымі поглядамі хлопца.
12.06.2013 Пачаўся працэс па «шпіёнскай справе» Гайдукова (фота)
А 10 раніцы ў абласным судзе Віцебску распачаўся разгляд справы Андрэя Гайдукова, 23-гадовага навапалачаніна, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Паводле папярэдняй інфармацыі, суд будзе закрыты.
04.06.2013 Сумесная заява БХК і ПЦ "Вясна" па справе Андрэя Гайдукова
Праваабаронцы заклікаюць кампетэнтныя органы забяспечыць правядзенне адкрытага судовага разбору, у ходзе назірання за якім усе зацікаўленыя змогуць зрабіць высновы аб абгрунтаванасці абвінавачванняў і справядлівасці крымінальнага пераследу і суда.
31.05.2013 Прызначаны суд па справе Андрэя Гайдукова
Паседжанне адбудзецца 12 чэрвеня ў 10.00 у Віцебскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Галіна Урбановіч.
06.05.2013 Былы дырэктар сочынскага санаторыя «Беларусь» пяты месяц застаецца ў ізалятары КДБ
Яму інкрымінуюць крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры.
28.08.2012 Зміцеру Дашкевічу суд дадаў год калоніі (дапоўнена)
Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту» Зьміцера Дашкевіча дадаў палітвязню год калоніі за непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы. .
14.08.2012 Праваабаронцы гатовыя паручыцца за Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да ініцыятывы Беларускай асацыяцыі журналістаў па змене меры стрымання для журналіста Антона Сурапіна, які з 13 ліпеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Праваабаронцы таксама хадайнічаюць аб змене меры стрымання ў дачыненьні да рыэлтара Сяргея Башарымава.
07.08.2012 КДБ пацвердзіў вынясенне абвінавачвання Башарымаву і Сурапіну
Сёння на афіцыйным сайце Камітэта дзяржбяспекі з'явілася інфармацыя, што затрыманым прад'яўленае абвінавачванне па ч.6 арт.16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч.3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
24.07.2012 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе вызвалення Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае затрыманне і ўзяццё пад варту грамадзянаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава як эскалацыю страху ў грамадстве і спробу перакласці адказнасць за неналежную ахову дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы краіны на звычайных грамадзянаў.
11.07.2012 Справу Пачобута могуць «пашырыць»
Сёння Андрэя Пачобута выклікалі ва Упраўленне следчага камітэту РБ па Гродзенскай вобласці.










