Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Крымінальная справа аб збіцці Вячаслава Касінерава прыпыненая ў чарговы раз

11.07.2016 Крымінальная справа аб збіцці Вячаслава Касінерава прыпыненая ў чарговы раз

“У сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці, справа па прыкметам складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 149 КК РБ прыпыняецца.

Марыю Рымар, затрыманую за жарт пра траціл, узялі пад варту

11.07.2016 Марыю Рымар, затрыманую за жарт пра траціл, узялі пад варту

Расіянку Марыю Рымар, якая пажартавала ў мінскім аэрапорце пра траціл, узялі пад варту. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў Facebook.

Затрыманую ў Менскім аэрапорце  ЛГБТ-актывістку з Самары дапыталі (абноўлена)

07.07.2016 Затрыманую ў Менскім аэрапорце ЛГБТ-актывістку з Самары дапыталі (абноўлена)

Як стала вядома праваабаронцам, Марыю Рымар дапыталі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па частцы1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). Да прад'яўлення абвінавачвання яна змешчашая ў ізалятар часовага ўтрымання.

Праваабаронцы бачаць неабходнасць у незалежным аналізе тэкстаў Эдуарда Пальчыса

27.06.2016 Праваабаронцы бачаць неабходнасць у незалежным аналізе тэкстаў Эдуарда Пальчыса

Праваабаронцы "Вясны" не выключаюць палітычны матыў пераследу блогера, але для ацэнкі дадзенай крымінальнай справы маюць патрэбу ў экспертызе яго тэкстаў, заявіў Валянцін Стэфановіч у каментары naviny.by.

Amnesty International патрабуе скасаваць прэвентыўны нагляд Паўлу Вінаградаву

27.06.2016 Amnesty International патрабуе скасаваць прэвентыўны нагляд Паўлу Вінаградаву

Уплывовая праваабарончая арганізацыя асуджае адвольнае пакаранне беларускага актывіста і заклікае ўлады скасаваць прэвентыўны нагляд, накладзены на Паўла Вінаградава.

Падрабязнасці справы Пальчыса: 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 ― порна.

22.06.2016 Падрабязнасці справы Пальчыса: 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 ― порна.

Як паведамляе Еўрарадыё, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова падцвердзіла, што Эдуард Пальчыс адмовіўся ад сваіх адвакатаў, а таксама раскрыла некаторыя падрабязнасці яго справы.

Двух анархістаў адпусцілі з-пад варты ў статусе падазраваных

17.06.2016 Двух анархістаў адпусцілі з-пад варты ў статусе падазраваных

Двух актывістаў анархісцкага руху, затрыманых у сувязі з акцыяй супраць БТ, адпусцілі з-пад варты пад абавязальніцтва аб яўцы. Зараз яны знаходзяцца ў статусе падазраваных па справе, узбуджанай па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу "Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў".

ПЦ “Вясна” патрабуе забеспячэння працэсуальных гарантый і правоў затрыманага Эдуарда Пальчыса

14.06.2016 ПЦ “Вясна” патрабуе забеспячэння працэсуальных гарантый і правоў затрыманага Эдуарда Пальчыса

На падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных нормаў, патрабуем гарантаваць Эдуарду Пальчысу права на абарону, у тым ліку неадкладна дапусціць да яго адваката, і забяспечыць яму належныя ўмовы ўтрымання і абыходжання. Нагадваем, што падчас зняволення ўся адказнасць за асабістую недатыкальнасць, фізічны і псіхалагічны стан здароўя затрыманага ўскладаецца на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Павіншуйце Дзмітрыя Паліенку з Днём нараджэння!

25.05.2016 Павіншуйце Дзмітрыя Паліенку з Днём нараджэння!

26 траўня актывісту Дзмітрыю Паліенку спаўняецца 22 гады. Свой дзень нараджэння ён будзе сустракаць за кратамі.

Дзмітрыя Паліенку перавялі ў Жодзінскае СІЗА і прад'явілі абвінавачванне (абноўлена)

06.05.2016 Дзмітрыя Паліенку перавялі ў Жодзінскае СІЗА і прад'явілі абвінавачванне (абноўлена)

6 траўня стала вядома, што затрыманага ўдзельніка «Крытычнай масы» і падазраванага ў гвалтоўных дзеяньнях у дачыненьні да супрацоўніка ДАІ Дзмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА г. Жодзіна. Каля 20 гадзін, яму прад'явілі абвінавачванне.

Заява з нагоды ўтрымання пад вартай удзельніка “Крытычнай масы” Дзмітрыя Паліенкі

06.05.2016 Заява з нагоды ўтрымання пад вартай удзельніка “Крытычнай масы” Дзмітрыя Паліенкі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць непрапарцыйнай мерай пераследу сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі ў выглядзе ўтрымання пад вартай за падзеі 29 красавіка 2016 года.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступае супраць крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя формы выказвання меркавання

12.04.2016 Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступае супраць крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя формы выказвання меркавання

Праваабарончы цэнтр "Вясна" настойвае на дэкрыміналізацыі дзеянняў, падобных здзейсненым Аляксандрам Лапіцкім, і настойвае на спыненні крымінальнага пераследу за дыфамацыйныя правапарушэнні, разглядаючы ў якасці першага кроку адмену артыкулаў 367, 368, 369, 369-1, 391 Крымінальнага кодэкса.

Фігуранты справы  “графіцістаў” абскардзяць прысуд  у Менгарсудзе

24.02.2016 Фігуранты справы “графіцістаў” абскардзяць прысуд у Менгарсудзе

У Менскім гарадскім судзе прызначаная дата разгляду касацыйных скаргаў фігурантаў крымінальнай справы “графіцістаў”. Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў нязгодныя з прысудам суду Фрунзенскага раёна, які пакараў іх штрафамі за псаванне маёмасці.

Артыкул, па якім пераследваўся Аляксандр Алесін, выключаны з Крымінальнага кодэксу

28.01.2016 Артыкул, па якім пераследваўся Аляксандр Алесін, выключаны з Крымінальнага кодэксу

Верагоднай прычынай прыпынення крымінальнай справы стала выключэнне з Крымінальнага кодэкса арт. 356.1, па якім раней Аляксандра Алесіну было прад'яўленае абвінавачванне.

Справа графіцістаў: працяг 29 студзеня

26.01.2016 Справа графіцістаў: працяг 29 студзеня

Вадзім Жаромскі заявіў пра ціск на яго пад час следства і адзначыў, што допыты праходзілі без адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства