Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

У Наваполацку судзяць сына бабруйскага блогера Алега Жалнова

16.08.2016 У Наваполацку судзяць сына бабруйскага блогера Алега Жалнова

Сёння ў судзе горада Наваполацка пачынаецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сына бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксея Мілюкова (Жалнова), які адбывае трохгадовае пакаранне ў Наваполацкай папраўчай установе адкрытага тыпу №15.

Алесь Бяляцкі заклікае да салідарнасці з палітвязнем Уладзімірам Кондрусем

12.08.2016 Алесь Бяляцкі заклікае да салідарнасці з палітвязнем Уладзімірам Кондрусем

Кіраўнік ПЦ “Вясна” даслаў паштоўку Уладзіміру Кондрусю і заклікае ўсіх выказаць словы падтрымкі палітвязню, які ўтрымліваецца ў мінскім СІЗА на Валадарскага і пачаў выходзіць з галадоўкі.

Валянцін Стэфановіч: Справа Уладзіміра Кондруся – палітычная

12.08.2016 Валянцін Стэфановіч: Справа Уладзіміра Кондруся – палітычная

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прынялі заяву аб прызнанні крымінальнага пераследу Уладзіміра Кондруся палітычна матываваным і прызнанні яго палітычным зняволеным.

Расследаванне па справе закідвання фарбай Белтэлерадыёкампаніі працягнулі яшчэ на месяц

11.08.2016 Расследаванне па справе закідвання фарбай Белтэлерадыёкампаніі працягнулі яшчэ на месяц

Як стала вядома падазраваным па справе закідвання фарбай будынка Белтэлерадыёкампаніі 10 жніўня, следчыя дзеянні працягнулі яшчэ на месяц.

Ахвяра міліцэйскага самавольства: «Я такіх здзекаў трываць не маю намеру!»

11.08.2016 Ахвяра міліцэйскага самавольства: «Я такіх здзекаў трываць не маю намеру!»

4 жніўня каля 8 раніцы ў кватэру ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады і яго сям'і пачалі ламіцца невядомыя ў масках: без званкоў і тлумачэнняў сталі выбіваць уваходныя дзверы, а таксама спусціліся з даху і разбілі шкло балконнай дзверы на кухні.

Знясіленага галадоўкай Уладзіміра Кондруся перавялі ў турэмны шпіталь

10.08.2016 Знясіленага галадоўкай Уладзіміра Кондруся перавялі ў турэмны шпіталь

10 жніўня бацькі Уладзіміра Кондруся паведамілі ПЦ "Вясна", што іх сына перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь і, па словах доктара, яго ўдалося ўгаварыць на выхад з галадоўкі.

Бацька Уладзіміра Кондруся: «Мы ў шоку. Сын – напалову труп»

09.08.2016 Бацька Уладзіміра Кондруся: «Мы ў шоку. Сын – напалову труп»

9 жніўня бацькі Уладзіміра Кондруся, новага фігуранта справы аб масавых беспарадках, упершыню за два месяцы арышту атрымалі спатканне з сынам у мінскім СІЗА-1.

Прызначаная дата суду над Жалновым-малодшым за ўхіленне ад адбыцця пакарання

08.08.2016 Прызначаная дата суду над Жалновым-малодшым за ўхіленне ад адбыцця пакарання

На 16 жніўня ў судзе Наваполацка прызначаны разгляд крымінальнай справы, заведзенай на сына бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксея Мілюкова, які адбывае трохгадовае пакаранне ў Наваполацку на «хіміі».

Інфармацыя пра новага фігуранта справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года пацверджаная

03.08.2016 Інфармацыя пра новага фігуранта справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года пацверджаная

Праваабаронцам дакладна стала вядома, што 14 чэрвеня жыхара пасёлка Рудзенск Уладзіміра Кондруся ўзялі пад варту за ягоны меркаваны ўдзел у масавых беспарадках каля Дома ўрада ў 2010 годзе.

Шэраг ператрусаў прайшоў у актывістаў Гродна

29.07.2016 Шэраг ператрусаў прайшоў у актывістаў Гродна

На пошту ПЦ "Вясна" прыйшло паведамленне аб шэрагу ператрусаў, якія прайшлі ў актывістаў 26 і 27 ліпеня ў Гродна. Як паведаміла крыніца, на дадзены момант вядома пра ператрусы ў шасці чалавек.

“Рэпарцёры без межаў” заклікаюць вызваліць Эдуарда Пальчыса

29.07.2016 “Рэпарцёры без межаў” заклікаюць вызваліць Эдуарда Пальчыса

“Рэпарцёры без межаў” заклікаюць беларускія ўлады забяспечыць празрыстасць у судовых працэдурах па справе Эдуарда Пальчыса, беларускага блогера і рэдактара 1863x.com, які знаходзіцца пад арыштам.

Дзмітрыя Паліенку зноў этапавалі ў Жодзінскае СІЗА

26.07.2016 Дзмітрыя Паліенку зноў этапавалі ў Жодзінскае СІЗА

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 22 ліпеня Дзмітрыя Паліенку перавезлі ў СІЗА №8 г. Жодзіна.

ПЦ "Вясна" праінфармаваў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН пра справу Дзмітрыя Паліенкі

20.07.2016 ПЦ "Вясна" праінфармаваў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН пра справу Дзмітрыя Паліенкі

Затрыманне Дзмітрыя Паліенкі, які знаходзіцца пад вартай у чаканні суда за ўдзел у акцыі “Крытычная маса” 29 красавіка ў Мінску, правааабаронцы разглядаюць як форму палітычнага пераследу за яго погляды і грамадскія дзеянні.

Расіянку, якая жартавала пра траціл у аэрапорце "Мінск", адпусцілі пад заклад

19.07.2016 Расіянку, якая жартавала пра траціл у аэрапорце "Мінск", адпусцілі пад заклад

Жыхарка расійскай Самары Марыя Рымар, якую затрымалі ў Беларусі, цяпер адпушчаная пад заклад. Пра гэта піша сайт volga.news са спасылкай на яе мужа Андрэя Рымара.

Расійская актывістка Марыя Рымар застаецца пад арыштам

13.07.2016 Расійская актывістка Марыя Рымар застаецца пад арыштам

13 ліпеня транспартная пракуратура адхіліла хадайніцтва Следчага камітэта аб вызваленні Марыі Рымар пад заклад.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства