Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

Аляксей Мілюкоў прысуджаны да года зняволення

29.09.2016 Аляксей Мілюкоў прысуджаны да года зняволення

Вынесены прысуд сыну бабруйскага блогера Алега Жалнова. Мілюкоў прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі паводле артыкула 415 Крыміальнага кодэкса.

Прызначана дата суда над Дзмітрыем Паліенкам

26.09.2016 Прызначана дата суда над Дзмітрыем Паліенкам

Стала вядома, што суд над Дзмітрыем Паліенкам пачнецца 11 кастрычніка ў 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Працэс над Эдуардам Пальчысам пачнецца 14 кастрычніка

26.09.2016 Працэс над Эдуардам Пальчысам пачнецца 14 кастрычніка

14 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пачне разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса.

З Паўла Вінаградава знялі прэвентыўны нагляд

13.09.2016 З Паўла Вінаградава знялі прэвентыўны нагляд

13 верасня суд Маскоўскага раёна зняў з актывіста Паўла Вінаградава прэвентыўны нагляд, які быў накладзены на яго 7 чэрвеня 2016 года, па сканчэнні тэрміна судзімасці.

Актывістаў выклікаюць на допыты сведкамі, а пытаюць пра іх палітычныя погляды

09.09.2016 Актывістаў выклікаюць на допыты сведкамі, а пытаюць пра іх палітычныя погляды

Некалькі актывістаў анархічнага руху выклікалі на допыты ў якасці сведкаў па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 339 КК за закідванне фарбай будынку Белтэлерадыёкампаніі і білбордаў з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Адвакат Мілюкова: Пра ўхіленне ад адбыцця пакарання гаворкі быць не можа

05.09.2016 Адвакат Мілюкова: Пра ўхіленне ад адбыцця пакарання гаворкі быць не можа

1 верасня ў Наваполацку працягнуўся суд над Аляксеем Мілюковым (Жалновым) па абвінавачванню ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК РБ).

Перадача справы Кондруся ў суд адкладаецца

01.09.2016 Перадача справы Кондруся ў суд адкладаецца

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, напрыканцы жніўня Пракуратура горада Мінска вярнула справу Уладзіміра Кондруся следчаму для правядзення дадаткова папярэдняга расследавання.

Прыcуд па крымінальнай справе Мілюкова можа быць вынесены 1 верасня

30.08.2016 Прыcуд па крымінальнай справе Мілюкова можа быць вынесены 1 верасня

29 жніўня у Наваполацкім гарадскім судзе прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Бабруйска Аляксея Мілюкова (Жалнова) па абвінавачванню ў ухіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК РБ).

Працэс па справе аб экстрэмізме на сайце 1863x.com - парушэнне права на справядлівы суд

26.08.2016 Працэс па справе аб экстрэмізме на сайце 1863x.com - парушэнне права на справядлівы суд

Юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка лічыць, што рашэнне суда па справе аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863x.com, прынята без захавання стандартаў справядлівага суда.

Суд па справе Аляксея Мілюкова: “Калі б не ваш муж, то сын быў бы на волі”

26.08.2016 Суд па справе Аляксея Мілюкова: “Калі б не ваш муж, то сын быў бы на волі”

У Наваполацку 24 жніўня працягвалася судовае паседжанне па справе Аляксея Мілюкова, сына вядомага блогера з Бабруйска Алега Жалнова.

Справа аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў сайта 1863x.com слухаецца ў закрытым рэжыме

25.08.2016 Справа аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў сайта 1863x.com слухаецца ў закрытым рэжыме

Прысуд: 9 артыкулаў, размешчаных на сайце 1863х.com, судом прызнаныя экстрэмісцкімі. Адвакат будзе абскарджваць рашэньне суду.

Якія перспектывы “справы Кондруся”?

24.08.2016 Якія перспектывы “справы Кондруся”?

“Паціху ён выходзіць з доўгатэрміновай галадоўкі, якую трымаў на знак пратэсту супраць свайго зняволення”, – распавёў сайту palitviazni.info юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна“ Павел Сапелка.

Суд па справе Аляксея Мілюкова працягнецца сёння

24.08.2016 Суд па справе Аляксея Мілюкова працягнецца сёння

У Наваполацку працягваецца судовае паседжанне па справе Аляксея Мілюкова, сына вядомага блогера з Бабруйска Алега Жалнова.

Наяўнасць экстрэмізму на сайце 1863x.com будзе вызначаць суд

23.08.2016 Наяўнасць экстрэмізму на сайце 1863x.com будзе вызначаць суд

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 жніўня пачне разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай “інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com”. Як стала вядома праваабаронцам “Вясны,” суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, пачатак судовага паседжання прызначаны на 14-00.

У суд перададзеная справа заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса

16.08.2016 У суд перададзеная справа заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса

Крымінальная справа ў дачыненні да заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса па абвінавачванні ў публікацыі матэрыялаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць і ўтрымліваюць парнаграфію, перададзена ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства