Навіны на тэму: крымінальны перасьлед
23.03.2017 Прэс-канферэнцыя са сваякамі затрыманых па справе аб падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў”
Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае на прэсавую канферэнцыю з роднымі і блізкімі тых, каго затрымалі спецслужбы ў апошнія дні з прад’яўленнем абвінавачвання ў падрыхтоўцы “масавых беспарадкаў”.
15.03.2017 Супраць Ігара Грышанава ўзбуджаная крымінальная справа
Аршанскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава 15 сакавіка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання, у якім ён знаходзіўся трое сутак. Пра гэта праваабаронцам Пра гэта паведамляе назіральніца ПЦ "Вясна".
21.02.2017 Палітвязня Міхаіла Жамчужнага 2 cакавіка чакае суд і магчыма – перавод ў турму
Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка “Платформ інавэйшн” Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 ў турму.
17.02.2017 Бацька Андрэя Бандарэнкі зьвярнуўся да Лукашэнкі
Бацька зьняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі 16 лютага зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць распачатую супраць сына новую крымінальную справу «за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».
10.02.2017 Міхаіл Жамчужны: Праз тыдзень-два чакаю суду па адпраўцы мяне ў турму
Заснавальнік “Платформ Інавэйшн” Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 у Навасадах, чакае суду па змене рэжыму ўтрымання цягам тыдня–двух. Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.
09.02.2017 Суд вярнуў крымінальную справу Бандарэнкі на дапрацоўку ў пракуратуру
9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).
09.02.2017 Адвакат перадаў суддзі словы Андрэя Бандарэнкі аб тым, што ён падвяргаецца правакацыям
Суд Ленінскага раёна Магілёва 8 лютага разгледзеў скаргу былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэя Бандарэнкі на спагнанне, вынесенае яму адміністрацыяй турмы №4 г. Магілёва.
06.02.2017 Справа Андрэя Бандарэнкі: якія “парушэнні” адміністрацыя турмы і следства лічаць “злосным непадпарадкаваннем”
9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва адбудзецца папярэдняе паседжанне па справе былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў парушэнні арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
03.02.2017 Прызначана дата папярэдняга судовага паседжання па справе Андрэя Бандарэнкі
У судзе Ленінскага раёна Магілёва прызначана папярэдняе паседжанне па справе былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў парушэнні арт. 411 Крымінальнага кодэксу.
19.01.2017 Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год спаткання з роднымі
Ціск на зняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакаранне ў турме №4 г. Магілёва, працягвае ўзмацняцца. Адміністрацыя турмы кантралюе кожнае яго дзеянне з мэтай накладання чарговага спагнання, супрацоўнікі чапляюцца да любой дробязі.
17.01.2017 Шклоўскі суд пакінуў Андрэя Бандарэнку на прафілактычным уліку
Андрэй Бандарэнка, які зараз адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, 16 студзеня абскардзіў у раённым судзе Шклова пастаноўку на прафілактычны ўлік як асобы, «схільнай да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
12.01.2017 Андрэю Бандарэнку прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па артыкуле 411 КК
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, 11 студзеня Андрэю Бандарэнка было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па ч.2 арт 411 УК – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.
12.01.2017 Міхаіла Жамчужнага аднеслі да асобаў, схільных да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці
Як паведамляюць naviny.by, 12 студзеня на пасяджэнні пад старшынствам Анатоля Карповіча судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага на неправамернае, з яго пункту гледжання, спагнанне з боку адміністрацыі калоніі і пастанавіла суду Барысаўскага раёна дадаткова апытаць Жамчужнага і сведак абставінаў.
06.01.2017 Дзяніс Рабянок: Гэта пераслед за маё змаганне з адэптамі „рускага свету”
Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за знявагу кіраўніка дзяржавы.
28.12.2016 Уладзімір Кондрусь: Умовы “хатняй хіміі” выконваць не збіраюся
Уладзімір Кондрусь, які 26 снежня быў вызвалены ў зале суда, распавёў сайту palitviazni.info пра падзеі 2010 году, “псіхіятрычную экспертызу” і беларускую апазіцыю.










